У Маркавічах пройдзе старажытны абрад “Ваджэнне Сулы”

0
214
Абрад Сула ў вёсцы Маркавічы і гомельская

Вось ужо трынаццаты год запар жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна робяць усё магчымае для захавання і правядзення абраду “Сула”, што адзначаецца на другі дзень Вялікадня.

У гэтым годзе правядзенне абраду прыпадае на 9 красавіка (другі дзень Вялікадня – панядзелак).

Кожны год удзельнікі абраду «Ваджэння Сулы» падыходзяць да яго падрыхтоўкі вельмі сур’ёзна. Нехта паўтарае словы абрадавых карагодаў, нехта загадзя падрыхтоўвае прыпеўкі пад гармонік для шэсця, нехта упершыню рыхтуецца далучыцца да правядзення абраду.Беларускія дзяўчаты

Як высветлілася, абрад заклаў вельмі шмат традыцый для яго ўдзельнікаў, якіх яны прытрымліваюцца. Адной з такіх традыцый з’яўляецца аднаўленне святочнага строя вёсак Гадзічава і Маркавічы. Пры гэтым традыцыя заключаецца не толькі ў зборы звестак пра строй, яго састаўныя часткі, крой пэўных рэчаў і правілы іх нашэння, а ў большай частцы звязана з іх аднаўленнем, пашывам дакладных копій частак строя, узоры якіх маюцца у мясцовых музеях і асабістых калекцыях. Так за дзесяцігодзе існавання абраду адноўлены не толькі сарочкі, андаракі, хвартухі, запаскі, ушваркі, світы, але і аўтэнтычныя спосабы апрацоўкі тканіны, тэхнікі ткацтва і пляцення паясоў. Усе гэтыя адноўленыя рэчы эстэтычна ўпрыгожваюць удзельнікаў і дапаўняюць абрад ужо не адзін год і даюць прадстаўленьне аб традыцыйным строі в. Маркавічы і наваколля.

Беларуская музыка

У 2017 годзе актывістамі былі сабраны дакументы, якія накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзе ў хуткім часе будзе разгледжана пытанне аб наданні абраду “Ваджэнне Сулы ў вёсках Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна” статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і аб яго ахове дзяржавай як абраду з вельмі глыбокім сэнсам і архаічнымі каранямі.

Прыгожая дзяўчына беларусачкаДа ўдзелу ў “Суле” запрашаюцца ўсе ахвотныя і неабыякавыя да культуры Бацькаўшчыны, традыцый малой радзімы ды спадчыны нашых продкаў людзі.

Прыходзьце самі, бярыце і запрашайце сяброў!

Вельмі вітаюцца госці ў народных строях!

Дабрацца да в. Маркавічы можна на асабістым транспарце або прыдбаўшы квіток на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль кожную гадзіну.

Будзьце ўважлівыя! Вёска Маркавічы знаходзіцца у пагранічнай зоне, таму абавязкова бярыце з сабою пашпарт (аплата прыгранічнага збору і пропуск непатрэбныя).

Актуальную інфармацыю можна знайсці ў падзеі Ўкантакце.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумарах: 
+375 44 480 88 85; 
+375 29 122 59 86 (Віктар).

Беларускія дзеткі