Неардынарны кінапаказ пераможцаў папярэдніх фестываляў «Bulbamovie» адбудзецца пройдзе ў Гомелі 27 жніўня. Адмысловым госцем будзе праграмны дырэктар фэсту, журналіст і кінакрытык Максім Жбанкоў.

«Bulbamovie» — гэта фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года праходзіць у Варшаве, з 2015 года праходзіць на 2 пляцоўках: у Мінску і Варшаве.
«Бульбамуві-2016» адкрыў прыем заявак, а таксама пачаў інфармацыйна-адукацыйную праграму. Каманда: кіна-эксперты, удзельнікі і пераможцы фестывалю мінулых гадоў, акцёры, рэжысёры адпраўляюцца ў падарожжа па краіне з навучальнымі майстар-класамі.
Пытанні, якія мы будзем абмяркоўваць: спрэчкі пра лёс айчыннага кіно, парады будучым удзельнікам конкурсу, дзе браць грошы на свае працы, дзе можна пабачыць беларускае кіно.
У рамках сустрэчы вы пабачыце наступныя стужкі, пераможцы Bulbamovie мінулых гадоў:
- Таццяна Сецко «Не веру» (дакументальны, 2013, 35 хв.)
- Алесь Лапо «Вандроўнік не вернецца» (дакументальны, 2012, 15 хв.)
- Мітрый Семенаў-Алейнікаў «Одной крыві” (мастацкі, 2015, 15 хв.)
- Андрэй Такінданг «Горад» (анімацыя, 2013, 4 хв.)
- Марыя Матусевіч «Фокус» (анімацыя, 2013, 5 хв.)
Сустрэча адбудзецца:
27 жніўня ў тайм клубе ФЛЭТ у 19:00, па адрасе вул. Савецкая, 124
Уваход свабодны!
Падзея ў кантакце.
“Bulbamovie-2016” – твой погляд, твой крэатыў. Прыходзь і перамагай!