У Гомлі зладзілі фэст Лазіка Ройтшванеца

0
45

«Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца» – сусветна вядомы твор Іллі Эрэнбурга, у якім апавядаецца аб прыгодах габрэйскага краўца з Гомля. Летась гомельскі лялечны тэатр парадаваў гледачоў прэм’ераю спектаклю пра Лазіка Ройтшванеца, а ўчора гомельскі філіял Беларускай асацыяцыі журналістаў зладзіў сапраўдны фэст, прысвечаны гэтаму літаратурнаму герою.

Пісьменнік Ілля Эрэнбург у 1925-ым паўгода жыў у Гомлі, тут ён выступаў з лекцыямі пра сусветную рэвалюцыю. Натхнёны Гомлем і яго жыхарамі пісьменнік напісаў раман, на старонках якога пазнаюцца і горад, і гарадскія легенды. Але ў Савецкім Саюзе раман выйшаў толькі ў 1989-м годзе, і мала хто з гамельчукоў сёння ведае пра Лазіка Ройтшванеца.

Канцэрт ад Гомельскага ансамблю габрэйскай музыкі, экскурсія па мясцінах Лазіка Ройтшванеца і сустрэча ў тэатры лялек – гэтак у Гомлі адзначылі 90-годдзе выхаду ў свет забароненай савецкай цэнзурай кнігі Іллі Эрэнбурга «Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца».

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле!