Вядомы футбольны клуб “Гомельчыгункатранс” спыніў сваё існаванне. Замест яго ў 2017 годзе будзе выступаць клуб “Лакаматыў”.
Варта адзначыць, што каманда “Гомельчыгункатранс” у мінулым сезоне першай лігі заняла трэцяе месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Рашэнне аб змене назвы было агучана кіраўніцтвам на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання бронзавымі медалямі гульцоў каманды, якое прайшло 23 снежня ў гомельскім “Палацы чыгуначнікаў”.
Базай футбольнага клуба будзе гомельскі спартыўны комплекс «Лакаматыў».
Першы афіцыйны паядынак у новым статусе у футбольным сезоне 2017 годзе гомельскі “Лакаматыў” правядзе з салігорскім “Шахцёрам”, у межах 1/4 фіналу Кубка Беларусі.
Дагэтуль у Гомелі ўжо існаваў футбольны клуб “Лакаматыў”, чыя гісторыя пачалася ў 1946 годзе.