У Гомелі пройдзе тэматычная экскурсія ў межах стагоддзя БНР

0
1383
Герб БНР і экскурсія

Краязнаўца Яўген Меркіс прапаноўвае аматарам гісторыі роднага краю прайсціся 25 сакавіка па Гомелі і паслухаць аповед аб складаным лёсе горада над Сожам у часы ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці.

На лёс Гомеля, напачатку – павятовага цэнтра Магілёўскай губерніі, які імкліва рос, у часы радыкальных зменаў першай чвэрці ХХ ст. выпала нямала выпрабаванняў: вайна, пагромы, перавароты, мяцежы, акупацыя і шмат іншага. Самыя розныя сілы прэтэндавалі ў гэты час на Гомель, але ў выніку горад стаўся часткай БССР. Як горад перажыў гэтыя выпрабаванні? Якія змены адбыліся ў грамадстве? Як горад мяняў сваё адміністрацыйнае падпарадкаванне і чаму ў выніку застаўся беларускім?

Адмысловая экскурсія ў межах #БНР100 распачнецца 25 сакавіка каля помніка Кірыле Тураўскаму ў цэнтры горада. Час старта – каля 16-й гадзіны.