23 кастрычніка ў гарадскім цэнтры культуры (ГЦК) пройдзе IV Усебеларускі злёт калекцыянераў.
На традыцыйным злёце свае зборы прадставяць калекцыянеры з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Расіі.
Усіх захопленых і дапытлівых гомельцаў і гасцей нашага горада чакае займальнае падарожжа ў свет значкоў, марак, медалёў, гадзіннікаў, парцалянавых і бронзавых статуэтак, паштовак і шмат чаго іншага. Ахвотныя могуць прынесці і паказаць свае старыя хатнія рарытэты. Тут можна будзе прыцаніцца, прадаць, а таксама набыць рэч, на якую ўпадзе ваш позірк.