У Гомелі пройдзе інтэрактыўны майстар-клас па вырабе кальчугі

0
569
кальчуга

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Старая вежа” запрашае 2 лютага ўсіх ахвотных на цікавае мерапрыемства, дзе кожны зможа сябе адчуць сярэднявечным збройным майстрам.

Кожны ўдзельнік зможа прайсці ўсе стадыі стварэння кальчугі. Сваім досведам падзеліцца M. Kasmaty (Д.В. Васін) – платнер з Гародні, удзельнік Народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт” (ДУ “Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры”)

Калі: 2 лютага, 15:00
Дзе: КГР “Старая вежа”, пр-т Кастрычніка, 36-А (Цэнтр турызма і краязнаўства), к. 2-8 на другім паверсе

Уваход вольны

Падрабязнасці ў суполцы Ўкантакце

Афіша майстар-класа па вырабе кальчугі