У Гомелі пройдзе бясплатны канцэрт Лявона Вольскага

0
1813
Канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску

Выступ вядомага музыкі адбудзецца 10 верасня на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палескай, 52. Дапоўняць музычную праграму гомельскія барды.

Такім цікавым чынам дэмакратычныя сілы Гомельшчыны вырашылі адзначыць сканчэнне для іх парламенцкіх выбараў.

Свята музыкі будзе прымеркавана і да чарговых угодкаў бітвы пад Воршай. Дэвіз канцэрту: Верым, можам, пераможам!

Уваход вольны, але ж веданне паролю пажадана:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна! 

Пачатак у 17:00.