У Гомелі пройдзе беларускамоўны фестываль для дзяцей

0
1734
Беларускамоўны фестываль у Гомелі

Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 18 верасня ў тайм-клубе “Флэт”.

Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 10 год разам з бацькамі. У праграме фестываля выстава ілюстрацый да казак ад Алега Боклага і дзяцей, аквагрым з беларускімі сымбалямі, майстар класы па спевам ды вырабу лялек, выступ гомельскага фолк-фэнтэзі гурта “Млын сонца”, сюрпрызы і шмат іншых цікавостак.

Пачатак аб 11.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 13.00 у тайм-клубе “Флэт” (вул. Савецкая, 124).

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 9089162 (Алеся)