8 лістапада беларускі гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў слухачам моўных курсаў “Мова Нанова” у Гомелі сваю новую кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой”.
Гісторык распавёў пра тое, як ішла праца над новым выданнем і якія цікавыя факты і матэрыялы можна знайсці ў кнізе.
Акрамя гэтага, госці прэзентацыі змаглі ўбачыць выставу “Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.”.
Наступная прэзентацыя гэтых цікавых праектаў па гісторыі Другой Сусветнай вайны адбудзецца 24 лістапада ў Берасці.