У Гомелі пакажуць спектакль пра зусім іншую “рэальнасць”

0
891
Спектакль

Спектакль “Рэальнасць” гомельскага “Тэатра адкрытых” па п’есе Івана Вырыпаева “UFO” можна будзе ўбачыць 11 і 13 снежня ў Гарадскім цэнтры культуры.

Рэжысёрам спектакля выступіў Дзмітрый Новікаў, для якога гэта творчы дэбют у гэтай ролі:

“Гэты спектакль апавядае некалькі гісторый пра тое, як псіхічна здаровыя людзі сустракаліся з іншапланетнай цывілізацыяй. Дакладней нават не пра самі сустрэчы, а пра тое, што людзям давялося выпрабаваць падчас кантакту.

Театр открытых Гомель
Трупа “Тэатра адкрытых” у Гомелі. Дзмітрый Новікаў — першы злева ў другім шэрагу

Мы даўно хацелі заняцца ў тэатры сучаснай драматургіяй, а ў гэтым выпадку ўсе зоркі, нарэшце, сышліся. П’еса адгукнулася ў сэрцы практычна кожнага ўдзельніка дзейства.

Падчас працы над спектаклем важна было зрабіць так, каб акцёры не пераўвасабляліся ў сваіх герояў, а казалі ад сваёй асобы, так, быццам гэтыя гісторыі адбыліся з імі. Мне здаецца, што гэтага ўдалося дамагчыся.

Гэта эксперыментальны спектакль-містыфікацыя. У нейкіх момантах ён нават можа эпатаваць публіку. Мы думаем, што такая “Рэальнасць” не зможа пакінуць гледача абыякавым.

У ролях:

  • Дар’я Кавалёва
  • Леанід Маркевіч
  • Мікіта Кавалёў
  • Лія Цыплянкова
  • Яўген Балтоўскі
  • Мар’яна Корсак
  • Юрый Марціновіч
  • Мікалай Смольскі
  • Марыя Калугіна / Кацярына Кароткая
  • Дзмітрый Новікаў

Гук, музыка: Іван Марозька
Відэа: Аляксей Даўгушын

Білеты можна набыць у касах ГЦК.
Кошт — 5 р.

Спектакль Укантакце