У Гомелі пакажуць спектакль пра ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.

0
170
спектакль пра ўдзельнікаў паўстання ў Гомеля

Гомельскі абласны драматычны тэатр пакажа прэм’еру спектакля “Уваскрэсенне Лазара” 18 і 20 траўня.

У 1883 году імператар Аляксандр III выдаў Указ аб амністыі ўдзельнікаў студзеньскага паўстання 1863-1864 г.г. на землях былой Рэчы Паспалітай адышлі да Расійскай імперыі. Праз 20 гадоў пасля падаўлення паўстання на радзіму з’язджаюцца яго былыя ўдзельнікі, усе сябры з дзяцінства, якія ваявалі ў адным атрадзе. Нехта прайшоў праз сібірскую высылку, хтосьці эміграваў, хтосьці ўсе гэтыя гады пражыў у страху ў родных мясцінах, а хтосьці паспеў зрабіць і ўражальную кар’еру. Сабраўшыся, яны ўспамінаюць свайго камандзіра Караля Корбут-Крупскага, які быў пакараны смерцю разам з іншымі рэвалюцыянерамі ў Вільні.

Высвятляецца, што камандзіра выдаў уладам хтосьці са сваіх. Кожны з тых, хто сабраўся меў і магчымасць, і матыў, каб выдаць Караля. Правадыр быў акружаны здраднікамі, ды і сам быў далёка не анёлам і таксама быў гатовы выдаць усіх…

Для паспяховай барацьбы за шчасце іншых неабходна, каб у цябе самога былі чыстыя і душа, і намеры, сцвярджаюць пастаноўшчыкі спектакля.

спектакль пра ўдзельнікаў паўстання ў Гомеля "Уваскрэсенне Лазара"