У Гомелі пакажуць фільм “Місісіпі ў агні”

0
1210
Фильм

Валантэрская служба “Вясны” запрашае 29 ліпеня ўсіх ахвотных пазнаёміцца, а таксама паглядзець разам і абмеркаваць фільм “Місісіпі ў агні”.

1964 год, штат Місісіпіі (ЗША). Падзеі вакол знікнення трох актывістаў за правы чалавека правакуць хвалю масавых беспарадкаў. Агенты ФБР Андэрсан і Ўорд атрымліваюць заданне — расследаваць справу і знайсці злачынцаў.

Правядзенне расследвання ўскладняецца тым, што мясцовы шэрыф звязаны з буйной групоўкай Ку-клукс-клан. Агенты не могуць знайсці ні аднаго цёмнаскурага жыхара, які б даў ім паказанні, бо ўсе баяцца адплаты з боку “белых”. Тым часам адносіны паміж Ўордам і Андэрсанам пачынаюць пагаршацца. Сітуацыя яшчэ больш абвастраецца, калі знаходзяцца целы забітых зніклых актывістаў. Намеснік шэрыфа, Клінтан Пэла, разумее, што менавіта ягоная жонка паказала Андэрсану на месца пахавання трох актывістаў, за што ён яе збівае…

Фільм падымае шмат пытанняў і праблемаў, звязаных з сацыяльнымі адносінамі і правамі чалавека. Пасля прагляду арганізатары зладзяць дыскусію, падчас якой будзе магчымасць адрэфлексаваць убачанае і абмяркаваць думкі, якія выклікае дадзеная стужка.

Прыходьце!

Калі: 29 ліпеня, 18:30
Месца: тайм-клуб “Флэт” (вул. Савецкая, 124)

Даведка: Валантэрская служба “Вясны” — гэта магчымасць знаёміцца, атрымліваць ад праваабаронцаў новыя веды і працаваць з рэальнымі сітуацыямі. Тут ты зможаш знайсці аднадумцаў і кантактаваць з цікавымі людзьмі ў дружнай кампаніі. Часам менавіта праз гэта мы атрымліваем неабходную падтрымку ў розных сітуацыях.