Дыялог-клуб “Міжрэчча” ладзіць 14 студзеня цікавую калядную сустрэчу, на якую запрашаюцца ўсе цікаўныя гомельцы.
Час Калядаў — час блаславёны. Ён збiрае i дахрысцiянскую iнтуiцыю аб аднаўленнi светапарадка i хрысцiянскае адкравенне аб Бозе, якi стаўся чалавекам, цалкам успрыняўшы чалавечую прыроду. Гэта думка рэфрэнам гучыць і паўтараецца ў каляднай паэзii: “Хрыстос нарадзiўся на вашам двары”, “у тым возеры Сам-Бог купаўся”, “на той кравацi Божая Мацi”.
I бачыцца так, што усё гэта, самае большае, за тваiм парогам. Хочаш праверыць — iдзi. Таму сядзець па дамах такiмi днямi цi сваiмi штодзённымi справамi займацца — дарма жыць увесь год. Вось i рашылi мiжрэчаўцы сабрацца i падзялiцца: хто як сустрэў Святкi, колькi накалядаваў, што ўбачыў, чаму парадаваўся. Распачне iмпрэзу традыцыйнае батлеечнае прадстаўленне “Цар Iрад (на сучасную манеру)”.
Прафесiйныя калядоўнікi падзеляцца сакрэтамi свайго майстэрства з пачынаючымi. Кожны, хто жадае распачаць гэты год з удзячнасцi Богу i Чалавеку мае ўнiкальную мажлiвасць зрабiць гэта ў кампанii такiх жа як i ён сам, жыхароў мiжрэчча Сожа i Дняпра.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 14 студзеня (нядзеля) 2018 года, 16:00
Кошт: 0 р. 70 к.
Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87