У Гомелі адбыўся прагляд дакументальнай кінастужкі “Ліквідацыя ліквідатараў”(відэа)

0
1145
ЧАЭС, Чернобыль, ликвидатор

23-га красавіка 2011 году, за некалькі дзён да 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС у г. Гомелі адбыўся прагляд дакументальнай стужкі “Ліквідацыя ліквідатараў”.

Стужка была створана пры падтрымцы руха “За свабоду” і “Гомельскага дэмакратычнага форуму” і распавядае пра трагічныя лёсы ліквідатараў наступстваў той страшэннай для нас усіх аварыяў.

Гісторыі, якія вы пачуеце ня могуць не шакаваць. У дзяржаве якая больш за ўсе астатнія пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы людзей, што цаной уласнага здароўя і жыцця прадухілялі больш цяжкія наступствы гэтай падзеі для Беларусі часцей за ўсё ня ведаюць, ня цэняць. Улада адабрала ў іх большасць ільготаў, не клапоціцца аб іх і не аддае ім даніну павагі апроч парачкі радочкаў у газеце з нагоды чарговай гадавіны.

Ня будзьце ж абыякавымі! Праглядзіце відэа і распавядзіце інфармацыю сваім знаёмым, сябрам!

Толькі ведаючы праблемы адзін аднога мы здолеем пабудаваць лепшую Беларусь!

Здымкі і мантаж Ларысы Шчыраковай