У Гомель завітаюць “Дажынкі”

0
2118
Картина Жанны Капустниковой в рамках проекта

Беларуская мастачка Жанна Капуснікава прэзентуе 12 жніўня ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанка свой аўтарскі праект “Дажынкі”.

Жанна Капуснікава — вядомая беларуская мастачка. Яе работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Дызайнер па касцюмах, мастак-дэкаратар і мастак-пастаноўшчык, чыя першая сур’ёзная праца — супрацоўніцтва з ансамблем “Песняры”.

Мастачка Жанна Капуснікава каля аднаго са сваіх твораў
Мастачка Жанна Капуснікава каля аднаго са сваіх твораў

Стыль сваіх карцін аўтар акрэслівае як “народны арт” і працуе дастаткова каларытна. На карцінах жывуць, адпачываюць і працуюць вельмі прыгожыя, добрыя беларусы.

Картина Жанны КапустниковойМаладыя і не вельмі, вялікія і не вельмі, вясёлыя і не вельмі — бо нават у раі напэўна бывае сумна, не толькі ў жыцці, у ім ёсць месца іроніі і самаіроніі, якіх нам усім часам не хапае, як сонца.

У мастацкім праекце на вялікіх палотнах намаляваны сцэны з сельскага жыцця. Майстэрню Жанна пазначыла як уласны кавалак поля, а вось выстава атрымалася сапраўднымі персанальнымі “Дажынкамі”.

Красочная картина Жанны КапустниковойАдкрыццё выставы адбудзецца 12 жніўня ў 16:00 (вул. Карповіча, 4). На ім выступіць вядомы гомельскі фольк-гурт “Ягорава гара”.

Афиша выставки в галерее Ващенко