У філіяле Веткаўскага музея ў Гомлі згулялі вяселле

0
705

Традыцыйнае, беларускае вяселле паказалі ў філіяле Веткаўскага музею народнай творчасці. Наведвальнікі пабачылі цэлы комплекс абрадавых дзеянняў: сватанне (заручыны), выпяканне караваю, падрыхтоўка пасагу нявесты, упрыгожванне адмысловай вясельнай ялінкі. Падчас абраду маладую апранулі ў традыцыйны строй в.Неглюбкі, што на Веткаўшчыне. Яе ставілі на дзежку і садзілі на кажух. Госці, якія прыйшлі на вяселле дарылі падарункі і зычылі ўсяго найлепшага маладым. Наўзамен яны атрымлівалі кавалак караваю.

Кожнае абрадавае дзеянне суправаджалася спевамі, якія былі запісаны падчас этнаграфічных экспедыцый на Гомельшчыне.

Ну і якое ж вяселле можа абысціся без гармоніка і энергічных скокаў гасцей і маладых.

Рэканструкцыя народнага, беларускага вяселля стала ўжо традыцыяй у філіяле Веткаўскага музею.

Даведацца пра традыцыйнае, беларускае, сямейнае свята і адчуць яго атмасферу можна ў відэа рэпартажы сайта «Гомельская вясна».


Аўтар тэкста і відэа:
Ларыса Шчыракова
Аўтар фота: Сяргей Лысенка