У чароўных коней з Хальча знайшліся браты ў кельцкім фальклоры

0
303
Хальч і Гецаў яр

У Хальчы вядома паданне, што ў купальскую ноч з Гецавага яра, з якога выцякае аднайменная крыніца, выходзяць чароўныя коні, каб выкупацца ў Сажы. Назву Гецаў яр лінгвісты звязваюць з дыялектнымі словамі «гоцаць», «гэцаць».

У чароўных коней з Гомельшчыны знайшліся паралелі ў кельцкай міфалогіі. У кельцкіх конікаў шмат розных імёнаў, але аб’ядноўвае іх тое, што ўсе яны завабліваюць людзей і скачуць з імі ў ваду. Адны каб выкупаць, а іншыя могуць і з’есці бесклапотнага вершніка.

Гецаў яр каля Хальча
Гецаў яр каля Хальча

Самымі крыважэрнымі лічаць Кабілл-ушці з выспы Мэн і шатландскіх Эх-вушкі, а найбольш міралюбным норавам адрозніваліся коні Ногл, у якіх верылі жыхары Шэтландскіх і Аркнейскіх выспаў.

Пра Кабілл-ушці распавядаюць, што аднойчы жонка фермера не змагла знайсці аднаго са сваіх цялятаў. Нідзе не было ніякіх слядоў, толькі некалькі кавалачкаў воўны вялі да вады. На заўтра фермер ўбачыў, як з ракі выйшаў Кабілл-ушці, схапіў цяля і імгненна разарваў на кавалкі. Гаспадары адагналі сваю жывёлу далей ад ракі, але праз некалькі дзён іх чакала яшчэ больш сур’ёзная страта — іх адзіная дачка бясследна знікла і больш ніхто яе ніколі не бачыў. Пасля гэтага Кабілл-ушці больш не з’яўляўся.

Ногл — вадзяны конь з Аркнейскіх і Шэтландскіх выспаў. Як правіла, Ногл з’яўляецца на беразе ў выглядзе прыгожага асядланага і закілзанага гнядога каня. Ногл не любіць, калі ўначы працуе, таму ён хапае кола, што круціць жорнавы, і спыняе млын. Як і шматлікія іншыя кельцкія фэйры Ногг баіцца халоднага жалеза, таму адагнаць яго можна з дапамогай нажа, ці з дапамогай падпалленай галінкі.

Ногл любіць пасмяяцца з самотных вандроўнікаў. Як толькі нехта з іх асядлае каня — Ногл маментальна кідаецца ў ваду і знікае ў зарыве сіняга полымя. Ад звычайнага каня Ногла адрозніць можна толькі паглядзеўшы на яго хвост — ён у чароўнага звера загнуты абаранкам.

Келпі вядомы шатландцам, і можа выглядаць не толькі як конь, але і як чалавек. Часцей за ўсё ён з’яўляецца падарожніку ў вобразе чорнага каня, які пасвіцца ля вады. Ён з задавальненнем падстаўляе сваю спіну, каб б яго асядлалі, але потым цягне свайго вершніка на дно. Многія чуюць, як Келпі вые і стогне перад бурай. Знаёмы прадстаўлення, што ў гэтага тагасветнага каня на галаве растуць два рогі, а вочы свецяцца і поўныя слёз. Абердзінскі бестыярыюм распавядае пра Келпі больш дзіўныя рэчы: быццам бы ягоная грыва складаецца з сотняў маленькіх вогненных змеек, якія вырыгаюць агонь і серу. Сляды Келпі лёгка пазнаць — ён ходзіць задам наперад.

Назва Келпі хутчэй за ўсё роднасна ірл. calpach — «бычок», «жарабя», другі варыянт этымалогіі слова: верагодна, ад kelp — марскіх водарасцяў, магчыма, ад гэльская cailpcach (яловичная скура).

У кельцкай міфалогіі вядомы марскі конь Агіскі, здольны скакаць па марской роўнядзі. На сушу, гэтыя коні выходзяць толькі ў лістападзе. Менавіта ў гэты перыяд іх можна злавіць і прыручыць, але прыручанага Агіскі нельга дапускаць блізка да вады — як толькі ён забяжыць ў ваду разам з вершнікам, то абавязкова ўтопіць.

У беларускай міфалогіі, акрамя выразная сувязі з салярнымі культамі, вобраз каня звязаны з іншасветам. У летапісным урыўку аб нашэсці наўяў у Полацку нячысцікі пакідалі пасля сябке конскія сляды. У балцкіх плямёнаў, каня часта хавалі разам з памерлым. Вядома, што час ад часу рыбакі прыносілі ў ахвяру вадзяніку.

Аўтар: Дзмітрый Новікаў