Творчая моладзь горада Гомеля – яднай шыхты!

0
1057
клуб, моладзь

19 лістапада ў Гомелі адбудзецца адкрыццё Клуба творчай моладзі . На мерапрыемстве, да якога, як і да будучага клуба можа далучыцца кожны ахвотны, вас чакаюць цікавыя выступы, мора ўражанняў і новыя знаёмствы.

Цяжка зрабіць першы крок у расчыненні сваіх талентаў ды творчых ідэй?!?

Тады прыходзь у Клуб «РА-дуга магчымасцяў» – табе дапамогуць і заўсёды падтрымаюць!

Арганізатар: Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка.

Дзе: Чытальная зала Славянскай бібліятэкі (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).

Калі: 19 лістапада 2011 г., а 16.00.

Ідэя стварэння клуба ўзнікла ў ліпені гэтага года. У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» была створана аднайменная група, мэтай якой стала аб’яднанне моладзі Гомеля для творчых сустрэч, рэалізацыі розных ідэй і праектаў.

Ідэйным натхняльнікам клуба стала Наталля Разумава – педагог-музыка па адукацыі. Знакам клуба абралі вясёлку. Вясёлка – старажытнаславянскі знак – Шлях Света, бясконцы шлях самаўдасканалення.

Кірунак дзейнасці клуба – розныя віды мастацтва

У праграме мерапрыемства:

– выстава карцін «Мора ілюзій» Ганны Барэйка

– музычныя творы Наталлі Разумавай у выкананні аўтара і струннага трыа – Эвяліна Асмалоўская, Анастасія Чарткова, Станіслаў Барысевіч

– танцавальная кампазіцыя ад Крысціны Бондаравай і Вольгі Кавалёвай

– выстава карцін і дэкаратыўных вырабаў «Ад Ганны Расці»

– вакал ад Вольгі Лемяшковай («Месяцовы вальс» І. Дунаеўскі)

– дуэт «Piano crumb» Вольгі Кавалёвай і Дар’і Дзямідовіч

і шмат чаго іншага…