Тураўская вежа

0
497
Тураўская вежа

Тураўская вежа — помнік абарончага дойлідства другой паловы 13 — пач. 19 ст.

Размяшчалася на дзядзінцы стараж. г. Турава і была галоўным абарончым збудаваннем Тураўскага замка. Адносіцца да тыпу валынскіх вежаў. Пабудавана з цэглы на вапнавым растворы.

Паводле планаў 18-19 ст. мела форму круга дыяметрам 11 м. Унутры была падзелена на некалькі баявых ярусаў. Разабрана ў 1830-я г.

Літаратура

Ткачоў М.А. Абарончыя збудаван- ні заходніх зямель Беларусі ХІІІ-XVIII стст. Мн., 1978.


Крыніца:
Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. Ст. 542.