Тураўскае міжрэчча: гістарычны і этналінгвістычны каментар

0
217
Горад Тураў

З маіх вуснаў свяцешпае слова Айчыны
Льецца, быццам у Прыпяць ці у Гарынь,

Але ж як ён звініць — неспакойны, нястрымны,
Як бясстрашна ірвецца ў бурлівую плынь!

Галіт Дашкевіч

У дрымучых лясах над Прыпяццю, сярод балоцістых мясцін, удалечыні ад сучасных вялікіх дарог і шляхоў стаіць Тураў. У ім няма значнай прамысловасці. Людзі, як і сотні гадоу назад, займаюцца рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай, народнымі промысламі. Магчыма, мала знойдзецца на Беларусі такіх мясцін, якія б з найбуйнейшага эканамічнага і палітычнага цэнтра ператварыліся у звычайны пасёлак гарадскога тыпу. Зараз пра яго славутую гісторыю нагадваюць помнік Кірылу Тураўскаму на Замкавай гары, унікальны краязнаўчы музей, паданні і легенды пра каменныя саркафагі і крыжы, Тураў калодзеж, князёўну-заступніцу… Гэтыя легенды ведаюць і шануюць усе лураўцы. Тураўскія мясціны яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў, асабліва археолагаў. Яны — невычэрпная крыніца ведаў нашай сівой мінуўшчыны.

Першыя звесткі пра старажытны Тураў мы знаходзім у кіеўскім летапісе. Паводле яго, а таксама мясцовых паданняў, горад атрымаў сваю назву ад нейкага Тура, які нібыта заснаваў горад у X стагоддзі. Тур быў сучаснікам і паплечнікам полацкага князя Рагвалода. Як паселішча пле­мені дрыгавічоў Тураў існаваў, мабыць, задоўга да князя Тура. Магчыма, ён меў тады якую-небудзь іншую назву. Князь Тур пабудаваў вялікі палац на Замкавай гары. Тады, відаць, і сталі называць гэты горад Туравам. Некаторыя гісторыкі лічаць, што назва горада пайшла ад дзікага быка — тура. Але гэта малаверагодна.

Гісторыя старажьггнага горада выяўляецца даўняй сувяззю з Кіевам, які глядзеў на Тураў як на сваю вотчыну. Кіеўскія князі шмат разоў аддавалі яго сваім родзічам, паміж якімі вялася пастаянная барацьба за валоданне горадам. За тэты час драўляны Тураў быў разбураны і спа­лены. Такое няўстойлівае становішча тлумачылася адсутнасцю свайго княжага роду. І толькі з прыходам да ўлады Юрыя Яраславіча горад стаў праводзіць незалежную, самастойную палітыку. У 1158 годзе Кіеў, аб’яднаўшы вакол сябе шматлікія дружыны смаленскіх, галіцкіх, полацкіх, луцкіх князёў, рушыў на Тураў. Тураўцы не толькі мужна баранілі свой горад, але і рабілі нечаканыя смелыя вылазкі, наносячы шкоду ворагу. У няроўнай барацьбе яны здолелі адстаяць сваю незалежнасць. Такі лёс напаткаў і другі па важнасці горад Тураўскай зямлі — Пінск.

Пасля гэтага Кіеў вымушаны быў афіцыйна прызнаць самастойнасць Турава, а Юрый Яраславіч стаў першым князем мясцовай тураўскай дынастыі. Гэта быў час найвялікшага росквілу Тураўскага княства, у склад якога ўваходзілі таксама Мазыр, Слуцк і другія гарады.

Нямала пацярпеў Тураў ад татарскіх нападаў і крымскіх ханаў, якія шмат разоў знішчалі горад. Гэтыя і іншыя прычыны, у прыватнасці, змена ганддёвых шляхоў, прывялі да страты Туравам эканамічных і палітычных сувязей з суседзямі. Горад ператварыўся з буйнейшага цэнтра усходніх славян у звычайнае мястэчка сярод непралазных лясоў і балот.

Шчодрая тураўская зямля нарадзіла нямала знакамітых асоб. Імя Кірылы Тураўскага ярка зіхаціць і зараз на небасхіле сусветнай культуры. Ён паходзіў з заможнай сям’і, але багацце і слава яго не вабілі. Кірыла імкнуўся да ведаў, якія набыў спачатку ў мясцовым манастыры, а затым, па меркаванні вучоных, у Кіеве. Вядомы асветнік напісаў свае творы ў замураванай вежы, на астраўку сярод балот, працаваў над перакладамі з грэчаскай мовы, ствараў філасофскія прытчы і пасланні, складаў паэтычныя красамоўныя пропаведзі. Па просьбе мясцовых жыхароў Кірыл быў прызначаны епіскапам. У пропаведзях тураўскі «Златавуст» змагаецца з забабонамі тутэйшай паствы, заклікае жыць па Хрыстовых запаветах, не п’янстваваць, а клапаціцца пра бедных. Краналі душу вернікаў «словы» з нагоды розных хрысціянскіх святаў — «Слова на Вербніцу», «Слова на Вялікдзень», «Слова на Ушэсце». На кожны дзень тыдня складаліся вершы-малітвы, якія чыталіся пасля набажэнствау. Малітвы Кірылы Тураўскага разыходзіліся ў рукапісах, найстаражытнейшы з якіх датуецца XIII ст. Творы славутага асветніка шмат разоў перавыдаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых суседніх дзяржавах.

Трэба сказаць, што Тураўская зямля прыхільна прыняла ідэі хрысціянства. Мяркуецца, што легендарны князь Тур быў забіты язычнікамі непадалёку ад Турава. Вядома, што ў XII ст. у Тураве было заснавана каля 80 храмаў. ў іх узвядзенні прымалі ўдзел не толькі князі, але і заможныя гараджане. У духоўным асяродку ўсходнеславянскіх зямель асаблівае месца належьщь вядомаму палескаму святому Марціну Тураўскаму, які вызначаўся праведным жыццём. Адной з вяршынь святасці княства лічыцца свяціцель Лаўрэнцій, які стаў епіскапам пасля Кірылы Тураўскага. Ён меў цудадзейны дар выгнання злых духаў.

Некалькі апошніх стагоддзяў Тураўшчына прыцягвае ўвагу шматлікіх даследчыкаў: археолагаў, этнографаў, гісторыкаў, моваведаў, краязнаўцаў, якія сваімі працамі раскрываюць таямніцы старажытнай палескай зямлі і асабліва яе мовы. Кажуць, што палешукі не гавораць, а спяваюць. Вось чаму на Тураўшчыне найлепш захаваліся народнапесенныя традыцыі.

Тураўскае слова… Што ў ім адметнага? Чым яно вызначаецца, пра што нам распавядае? Унікальнасць тураўскай гаворкі ўжо не раз адзначалася вучонымі, і не толькі моваведамі. Праз стагоддзі пранеслі людзі моўныя скарбы гэтага старажытнага краю. У тураўскай гаворцы прадстаўлены шматлікія групы слоў, устойлівых выразаў, якія трапна характарызуюць з’явы, падзеі, асобы, прадметы, дзеянні, працэсы. Мясцовая гаворка сваімі вытокамі сягає ў далёкае міну.лае. Існуе меркаванне, што аўтарам «Слова аб палку Ігаравым» быў Кірыла Тураўскі, аб чым нагадваюць моўныя рысы вядомага помніка. Асабліва выразна гэта выяўляецца ў яго перакладзе, які зроблены вядомым краязнаўцам, вучоным М. А. Саскевічам. Перакладчык здолеў дакладна перадаць тагачасныя падзеі на мясцовую мову палешукоў, напрыклад: дзеяслоў цвяліць ‘дражніць’ у тураўскай гаворцы поўнасцю адпавядае старажытнай форме цвhлити. Добра захаваліся ў перакладзе клічныя формы, якія маюць шырокае распаўсюджанне на Палессі: Давудзе, Ерославе, Ро­мане, Рурыче, Усеволодзе, Мсціславе і інш. Маляўнічая прырода, паэтычная мова — усё гэта гарманічна спалучаецца ў тураўскіх тапонімах і антрапонімах.

Тапанімічная прастора Тураўшчыны ўяўляе найстаражытнейшы пласт лексікі, які, на нашу думку, без істотных змен захаваўся да сённяшніх дзен. Для наймення ўнутрысельскіх, местачковых аб’ектаў ужываліся наслупныя лексемы: адрынкі, бон, булка, выган, двор, канец, куз­ня, кладкі, могілкі (могліца), кашара, капліца, лазня, мост, піларама, паром, прыстанъ, перавоз, похадня, рака, апанцыя, сяло, хутар, школа, шлюз, шопа, цагелъня, сад, сюшд і іншыя.

Пераважная болынасць адзначаных слоў зафіксавана ў сучасная літаратурнай беларускай мове. Яны абазначаюць разнастайныя гаспадарчыя пабудовы, прасторавыя і геаграфічныя паняхщі, пасяленні і маюць цікавасць па той прычыне, што трывала замацаваліся ў мове палешукоў і вызначаюцца некаторымі адметнасцямі, якія выкліканы спецыфічнымі рысамі палескай гаворкі. Напрыклад, словам кладка ў сучаснай беларускай мове называецца дошка, палена або некалькі пален, пакладзеныя для пераходу цераз раку, балота, гразкае месца’ [1, т. 2, с. 693]. Сінонімам да яго выступае мясцовае похадня: поклалі проз роўчак походню (у. 3.). Традыцыйнае тураўскае пасяленне мела ўсе неабходныя для жыцця пабудовы: млын, кузня, царква, піларама, школа, шопа, склад, двор, бальніца, лазня. У вёсцы Пагост побач са словам піларама ўжывалася станция: колоды возілі на станцию і там рэзалі на дошкі (у. 3.).

Гаспадарчая і культурная дзейнасць палешукоў пераплятаецца з такімі важньші і неабходнымі кампанентамі вёскі, як цагелъня, млын, кузня, двор, кароунік, школа, клуб, царква, капліца і інш.

Шырока распаўсюджаны агульнаўжывальныя назвы: лазня, магазін (лаўка), склад, сад, бальніца.

Празрыстасцю струменяць тапонімы: Азяраны, Верасніца, Бярэжцы, Крэмнае, Запясочча, Малешаў, Бечы, Пагост, Перароў, Сямурадцы, Старажоўцы, Хваенск, Чэрнічы, Млынок, Хачэнъ, Буразь, Вароніна, Рычоў, Слепцы, Хлупін…

Цікавасць выклікаюць мікратапонімы: Грэбелька, Вугелец, Верасоўка,

Заляшчэнне, Зароўе (Заравечча), Залужжа, Вор, Горка, Забаўе, Мліновіца, Рог, Панскае Поле, Сядра і інш. Напрыклад, слова сядро ў значэнні ‘палатно ў сетцы’, на нашу думку, суадносіцца з назвай лесу Сядра, дзе растуць ракіта, разнастайныя кусты, верас, якія нагадваюць у нейкай ступені палатно ў сетцы. Бур’яка, Быкоў, Драсень, Дамавуха, Залучча, Лоша, Новіны, Клетка, Карасіны, Подсвердло, Роў, Тур… У гэтых старадаўніх назвах усебакова адлюстравана самабытная культурная спадчына жыхароў Палесся.

На Тураўшчыне захоўваюцца і рэгіянальныя найменні, якія адсутнічаюць ў літаратурным ужытку: сілега ‘лаза з сіняватым налётам на чырвонай кары’ [2, т. 5, с. 58]. Асобныя з іх ужываюцца ў сучаснай літаратурнай мове з паметай абласное: шопа ‘павець’ [1, т. 5, ч. 2, с. 384].

Некалькі мікратапонімаў паходзіць з іншых моў: нямецкай мовы — шлюз ‘адтуліна з застаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада’ [1, т. 5, ч. 2, с. 369]; польскай — шопа; капліца ‘невялікі царкоуны або касцельны будынак з іконамі без алтара; малельня’ [1, т. 2, с. 631]; румын­скай — кашара ‘загон, агароджанае месца на полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу’ [1, т. 2, с. 671]; галандскай — бон ‘плывучая загарода, якая выкарыстоўваецца пры лесасплаве, а таксама плывучыя загароды, якія перашкаджаюць варожым караблям праходзіць з мора ў гавань’ [1, т. 1, с. 39] і інш.

Тураўскае Палессе з поўным правам можна назваць краем блакітных азёр і рэк. Тут працякае непаўторная Прыпяць са шматлікімі прытокамі: Бычок, Свінавод, Скрыпіца, Струмет, Сцвіга, знаходзіпда вялікая колькасць азёр, балот, крыніц, ручаёў: Бур’яка, Вір, Заплеса, Залучча, Карасіны, Крывуша, Лоша і іншыя, якія зіхацяць і пераліваюцца крыштальнай семантычнай структурай. Дадзены факт паўплываў на з’яўленне многіх мікратапонімаў, якія характарызуюць водныя аб’екты: бон, брод, мост, паром, перавоз, прыстань, рака, старык, шлюз (слюз) і інш.

Мікратапанімічныя назвы знікаюць з часам з карты нашай зямлі па розных прычынах. Змяняецца ўклад жыцця палешукоў, паступова губляецца сувязь пакаленняў. Напрыклад, цяпер мала выкарыстоўваюць вяскоўцы паром, бон, шлюз.

Ужо сёння існує неабходнасць зафіксаваць малыя, адвечныя і самабытныя назвы, захаваць гэты духоўны скарб нашага народа, часцінку шматвяковай гісторыі для нашчадкаў, каб памяталі свае карані, каб ведалі свае вытокі і ганарыліся мінулым бацькоў і дзядоў.

Асаблівай гаворкі заслугоўвае паняцце пра Тураўскае міжрэчча. Слова міжрэчча ўстойліва замацавалася ў навуковай літаратуры, слоўніках, энцыклапедыях і іншых даведніках. У сучаснай беларускай мове яно абазначае прастору, мясцовасць паміж рэкамі [1, т. 3, с. 152].

На геаграфічнай карце Беларусі можна знайсці нямала такіх тэрыторый. Але Тураўскае міжрэчча адрозніваецца, па-першае, тым, шло тэта старажытная зямля, па-другое, яно характарызуецца шматлікімі адметнасцямі: маляўнічай і непаўторнай прыродай, урадлівай глебай, сваеасаблівай гаворкай, помнікамі археалогіі і культуры, якія да сенняшніх дзён не даследаваны належным чынам: не праведзены раскопкі могільнікаў і гарадзішчаў. Па наяўнасці і значымасці помнікаў археалогіі Л.Д. Побаль лічыць міжрэчча Прыпяці-Сцвігі своеасаблівым запаведнікам старажытнай гісторыі Беларусі.

Тут да нашага часу шануюць традыцыі і звычаі, не забываюць мясцовыя народныя промыслы, беражліва адносяцца да гістарычнага мінулага, самабытнай духоўнай спадчыны далёкіх прашчураў. Сведчаннем гэтага з’яўляецца адраджэнне Турава, навакольных сел, правядзенне святаў і мясцовых кірмашоў.

На Тураўшчыне здаўна пасяленні называліся сёламі. Паводле «Этнаграфіі Беларусі», сяло спачатку было загараднай княжацкай сядзібай, дзе побач з гаспадарчым дваром знаходзіліся хаты чэлядзі. Як адзначаюпь вучоныя, на перніых этапах свайго развіцця сяло адрознівалася ад вёскі большымі памерамі, адміністрацыйным і гандлёвым значэннем. Тут размяшчаліся рынкі, будаваліся цэрквы. Такімі селамі, у якіх былі ўзведзены цэрквы з прыходамі, былі Верасніца, Пагост, Азяраны, Перароў, Старажоўцы, Рычоў, Запясочча. Наприклад, у Пагосце, які туліцца пры ўпадзенні ракі Сцвігі ў Прыпяць, мясцовая царква у шя Архідзьякана Стэфана месцшася ў самым цэнлры. Царкоўная званарня мела чатыры званы вагою ў 4, 2, 1 пуды. На могілках вёскі стаяла яшчэ адна царква, якая називалася ў народзе капліцаю. Вядома, што капліца невялікі царкоўны або касцёльны будынак з іконамі без алтара, іншымі словамі — малельня [1, т. 2, с. 631].

На Тураўшчыне доўгі час адзначаліся трывалыя адносіны паміж сяльчанамі, якія ўсталёўваліся паводле сямейных абрадаў. Гэта прыводзіла да ўмацавання роду. У выніку атрымлівалася, што ў ся.ле жылі сваякі і родзічы. Яны падтрымлівалі цесныя сувязі, што выразна праяўляліся пры правядзенні кірмашоў (кермашоў). Напрыклад, у Пагосце кірмаш адбываўся на Раздво (Нараджэнне Хрыстова), у Азяранах на Міхайла, у Чэрнічах — на Міколу, у Слепцах — на Тройцу. Да кірмашу рыхтаваліся загадзя: прыбіралі хаты, гатавалі самую смачную ежу, якой частавалі гасцей. У гэты дзень з усіх бакоў да сяла інші людзі. Яны наведвалі усіх родзічаў, успаміналі памерлых, вялі гутарку пра гаспадар чыя і другія жыццёвыя праблемы. Са шкадаваннем прыходзіцца канстатаваць, што гэтая добрая традыцыя ў апошні час пачынае губляць сваё першапачатковае значэнне.

Цікавасць выклікаюць назвы жыхароў Тураўскага міжрэчча. Фактычны матэрыял дае магчымасць выдзеліць утварэнні з наступнымі суфіксамі:

а) —ец озеранец < Азяраны; хвоенец < Хваенск; Майданец < Майдан (мясц. назва пасёлка Хваенск); хлупінец < Хлупін; пераровец < Перароў; рычовец < Рычоў; малешовец < Малешаў, туровец < Тураў; хочэнец < Хачэнь; поўчынец < Поўчын; бечанец < Бечы;

б) -анін (-янін) — погошчанін < Погост; туроўлянін, туроўчанін < Тураў; семурадчанін < Сямурадцы; слепчанін < Знаменка (Слепцы), чэрнічанін < Чэрнічы; дворчанін < Дварэц; сторожоўлянін < Старажоўцы, берэшчанін < Бярэжцы;

в) -ук (-юк) — вераснюк < Берасніца; рыдчук < Рыдча; млынчук < Перароўскі Млынюк;

г) -ік — буднік < Бячанская Буда; Хлупінская Буда.

У аснове некаторых назваў ляжаць словазлучэнні: Запясочча < запясоцкі чалавек, чалавек з Запясочча. Такога тыпу ўтварэнні характэрны таксама для вёсак Вароніна, Буразь, Крэмнае, Грамадскія, Хільчыцы.

Адметна гучаць назвы мясцовых пасяленняў з вуснаў старажылаў: Азяраны — Озера, Возера (Учора булі ў Озерах); Буразь — Бурэзі; Запя­сочча — Запесоч’е; Хваенск — Хвоенъськ. Так і не прыжыліся сярод палешукоў Знаменка (раней Слепцы) і пасёлак Хваенск, які называюць Майданам. Праўда, апошні ўзнік на карце Жыткавщкага раёна ў 1950я гады, калі пачалі праводзіцца інтэнсіўныя лесанарыхтоўчыя ра­боты. У сучаснай беларускай мове слова майдан ужываецца ў 2 значэннях: 1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары. 2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху [1, т. 3, с. 85].

Па другім значэнні прыходзіцца меркаваць, што і там знаходзшіся старажытныя паселішчы тураўцаў, якія чакаюць свайго дэталёвага даследавання.

Нам здаецца, што Тураўскае міжрэчча застаецца тэрыторыяй для глыбокага і ўсебаковага вывучэння тагачаснай культуры, якая, на дум­ку вучоных, у меншай ступені адчула ўплыў культур іншых народаў.

На Тураўшчыне зберагаецца унікальны і разнастайны этналінгвістычны матэрыял, які мае навуковы інтарэс не толькі для мовазнаўцаў, але і для этнографаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, а таксама краязнауцаў, якім неабыякавыя сучаснасць і будучыня старажытнага куточка нашай Бацькаўшчыны. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца некаторыя лексікаграфічныя працы, публікацыі, асобныя выступленні на старонках перыядычнага друку («Тураўскі слоўнік», «Фальклорны слоўнік Гомельшчыны», некалькі літаратурна-краязнаўчых альманахаў «Тураўшчына», матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Тураўскія чытанні» і інш.), якія адлюстроўваюць багаты самабытны пласт этналінгвістычнай спадчыны Прыпяцкага Палесся.

На анамастычнай карце Тураўшчыны шырока прадстаўлены прозвішчы, імёны, мянушкі, якія нясуць значную інфармацыйную нагрузку, даюць поўнае ўяўленне не толькі аб гаспадарчай дзейнасці палешукоў.

Прозвішча Гуд суадносіцца з найменнем гуды (гудай, гудасы) — старажытнай назвай беларускамоўнага насельнтцтва усходняй Літвы і беларусаў сумежных тэрыторый [4, с. 161], некаторыя з якіх, трэба меркаваць, перасяліліся ў пазнейшы перыяд на Палессе.

У аснове прозвішча Багай ляжыць значэнне лом жалезны з плоскім, загнутым і раздвоеным канцом для выцягвання цвікоў’, якое звязана са словам багор ‘лодачнае кап’ё’ [3, т. 1, с. 102]. У сучаснай беларускай літаратурнай мове багор — гэта ‘жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак’ [1, т. 1, с. 324].

Найболын верагодна, што прозвшгча Багай паходзщь ад слова багор, якое было добра вядома на Тураўшчыне па некалькіх прычынах. Як прылада працы багор актыўна выкарыстоўваўся палешукамі пры спла­ве лесу. Лесасплаў і рыбалоўства былі аднымі з асноўных заняткаў мясцовага насельнінтва. Прыпяць, шматлікія малыя рэчкі, затокі, зарэчныя і лугавыя азёры, балоты спрыялі развіццю на Тураўшчыне такіх водных транспартных сродкаў, як лодка, човен, баран, барка. Вялікая лодка нази­валася ЯШЧЭ лайбай і дубам. Два і больш дубоў-лодак угваралі паром, які служыў для перавозкі розных грузаў, сена, дроў. Таму не выключена, што багор з яўляўся і лодачным кап’ём, а тыя тураўцы, якія займаліся вырабам дадзенай прылады працы, маті спрытна валодаць ёй, атрымалі прозвішча Багай.

Слова баран абазначала: 1. Вялікую рыбацкую лодку на Палессі. 2. Прыладу для сушкі сена на Палессі. 3. Двухручны рубанак для стру­гання дошак [4, с. 49]. Драўлянае пласкадоннае судна для сплаву грузаў на рэках атрымала назву барка, якая магла бьщь сплаўной і хадавой [4, с. 50].

У вёсцы Пагост, якая знаходзіцца ў міжрэччы Прьтяці і Сцвігі, захаваліся аднайменнае прозвішча Баран і мянушка Барка.

Тураўшчына заўсёды славшася лясным багаццем, сваімі дубровамі. Тут знаходзіцца цэнтральная сядзіба нацыянальнага парка «Прыпяцкі». У лясістай мясцовасці бьші размепічаны прадпрыемствы-буды са спецыяльнымі печамі для смалакурэння, тонкі дзёгцю, выпальвання драўнянага вугалю, якія належалі буйным землеўладальнікам і лесапрамыслоўцам [4, с. 90-91]. На будах працавалі рабочыя буднікі. Адсюль і пайшлі на Тураўшчыне найменні вёсак Бячанская Буда, Хлупінская Буда і адпаведных прозвішчаў Буда і Буднік.

Ад слова бруй утварыўся дзеяслоў бруіць, са значэннем бруіцца ‘цячы, пераліваючыся (пра ручай, крьшіцу і пад.)’ [1, т. 1, с. 407]. Бруём або бруяй называўся струмень (стрўмень) [3, т. 1, с. 225]. У Тураве працякала рэчка з аднайменнай назвай. На анамастычнай прасторы тураўскага міжрэчча сустракаецца гідронім Бруяка, а ў некаторых выпадках у выніку перастаноўкі гукаў гаварылі Бур’яка. Так называлі месца з хуткім цячэннем, кручай.

Слова шчур вядома ў беларускай мове не толькі як ‘невялікая птушка сямейства ўюрковых’. У дыялектнай мове яно зафіксавана ў значэнні ‘папук’. У славянская міфалогіі шчур — далёкі продак, родапачынальнік [1, т. 5, кн. 2, с. 421]. Узгаданыя прозвішчы Бруй і Шчур трывала замацаваліся ў наваколлі Турава.

Многія прозвішчы і мянушкі характарызуюцца празрыстай семантычнай структурай, асновай для ўзнікнення якіх сталі агульнаўжывальныя словы. Да іх адносяцца: Студзянец — крыніца, калодзеж [3, т. 3, с. 787]; Страха — дах, верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад атмасферных ападкаў, ветру, сонца [3, с. 478-479]; Карась — шырокі жалезны падосак на драунянай восі; карась [2, т. 2, с. 183], Лой — нутраны тлушч (авечы, ялавічны) [1, т. З, с. 58]; Мураш­ка — невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі [1, т. З, с. 182]; Швед — шавец (майстар па шыцці і рамонце абутку [1, т. 5, кн. 1, с. 340]; Стокалас — пустазелле (сто каласоў) [3, с. 764]; Хмель — 1) павойная расліна сямейства тутавых, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў піваварэнні; 2) суквецце гэтай расліны ў выглядзе шышак, насенне яе; 3) хмельны напітак; 4) стан ап’янення, выктіканы алкагольнымі напіткамі [1, т. 5, кн. 1, с. 205].

Найменні Балабан і Балобан з’яўляюцца прозвішчам і мянушкай. Папершае, балабан — гаваркі чалавек, а балобан — дурань [3, т. 1, с. 117]. Па-другое, балабан — буйны паляўнічы сокал з вялікай галавой, род драпежнай птушкі. 

Прозвішча Бакун можна суаднесці з сортам тытуню [3, т. і, с. 111].

Toe, што на Тураўшчыне і сёння захоўваюцца даўнія павер і і звычаі, яскрава гаворыць мянушка Карачан (карачмей, карачун), што ўзыходзідь да фантастычнай істоты, якая адзначана ў павер’ях не толькі беларусаў, але і іншых славянскіх народаў. Спачатку яна ўвасабляла сабой зіму і смерць, а пазней злы дух [4, с. 248].

Прозвішчы і мянушкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Г эта толькі адна са старонак анамастычнага слоўніка Тураўшчыны, складанне якога патрабуе глыбокіх, эцыклапедычных ведаў пра адметны куток Беларускага Палесся.

Да нашага часу не згасае цікавасць да культурнага багацця Тураўшчыны. Жывое слова палешукоў яшчэ доўга будзе прымушаць нас памятаць пра незабыўныя старонкі далёкага мшулага нашага народа.

Умоўныя скарачэнні

У.З. — Уласныя запісы.

Літаратура

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. — Мінск: БелСЭ, 1977-1984.
  2. Тураўскі слоўнік: у 5 т. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982-1987.
  3. Фасмер, М. Этимолологический словарь русского языка: в 4 т. / М. Фасмер — 2-е изд., пер. — М.: Прогресс, 1986-1987.
  4. Эгнаграфія Беларусі — Мінск: БелСЭ, 1989. — 575 с.

 

Аўтары: Леанід Кузьміч. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Пагост на Тураўшчыне, дзе і скончыў дзесяцігодку. Вучыўся ў ГДУ імя Францішка Скарыны. Служыў у войску — у Забайкаллі і на Далёкім Усходзе. Працуе на кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны. Кандыдат філалагічных навук (1993), аўтар звыш 100 навуковых і метадычных публікацый па беларускай мове і краязнаўстве. Сфера навуковых інтарэсаў: лінгвафалькларыстыка, краязнаўства і культуралогія.

Рыгор Серыкаў. Нарадзіўся ў вёсцы Наркі Чэрыкаўскага раёна на Магілёўшчыне. Скончыў дзесяцігодку ў Жлобіне (1989). Вучыўся ў ГДУ імя Францішка Скарыны (1990-1995), дзе працуе і сёння на кафедры беларускай мовы пасля заканчэння аспірантуры (1998). Кандыдат філалагічных навук (1998), дацэнт (2004). Аўтар звыш 50 навуковых і метадычных публікацый па гісторыі беларускай мовы і методыцы выкладання польскай, удзельнік шматлікіх стажыровак у міжнародных летніх моўных школах Польшчы. Сфера навуковых інтарэсаў: лінгвадыдактыка, гісторыя ўсходнеславянскіх моў, сучасная польская мова, фразеалогія.

Крыніца: літаратурны альманах “Палац”, №4, 2016 г.,