Тураўшчына

0
1462
памятник Кириллу Туровскому
Помнік Кірылу Тураўскаму

1994
Жыткавіцкі р-н.

В. Буда Бечанская.
Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.
Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.
Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Ой, цок, цок, цок, цок.
На воры з воўчок,
На горы  воўчок,
На горы  воўчок з воўчанятамі,
А под горой коза з козлянятамі.
–         Ох ты ж козанька,
Ох ты ж серая!
Ты свае дзеткі не годовала,
Ты свае дзеткі не годовала,
Ты ж свае дзеткі пораспускала.
–         Ох ты ж козанька,
Ох ты ж серая!
Дзе рогі дзела?
– На соль проела.
– Чым цебе білі,
Чым цебе учылі?
– А розкамі, розкамі,
Полкамі, полкамі,
Ох дубовымі, берэзовамі.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.
Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.
Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Козу ж водзілі. Нарядзім, да з рогамі. Перад Новым годам.

Светы веч`ор.
Молоды Васенько ранюсенько ўстаў.
Светы веч`ор.
Па сенях походзіў, звонцем позвоніў.
Светы веч`ор.
Звонцем позвоніў, бр`атоў побудзіў.

Светы веч`ор.
–         Ўставайце, браткі, молодзенькіе,
Светы веч`ор.
Седлайце коней вороненькіе
Светы веч`ор.
Да поедомо во полеванье,
Светы веч`ор.
Во полеванье, на пог`уляньне.
Светы веч`ор.
Дэй уб’ёмо лютого звера,
Светы веч`ор.
Дэй позбіваём золоты рогі,
Светы веч`ор.
Дэй прыбьёмо іх к белой сценочцы,
Светы веч`ор.
К белой сценочцы, к светлой светлоньцы,
Светы веч`ор.
Свойму баценьку вешаць шапоньку,
Светы веч`ор.
Своей сестрыцы вешаць споніцы,
Светы веч`ор.
Свойму браціку вешаць рушніцку.
Светы веч`ор.
Ужэ ж мо песеньку допеваемо,
Светы веч`ор.

Шчасцем, здороўем надзеляёмо.

За етым словом

Да жыві з Богам.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.
Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.
Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Да Манечко раненько ўстала.
Светы веч`ор.
Раненько ўстала, косу ч`эсала,
Светы веч`ор.
Косу ч`эсала, й у цэркоўку йшла.

Светы веч`ор.

У цэркоўку йшла, п`аня в`італа,
Светы веч`ор.
П`аня в`італа: – Чыя ты дачка?
Светы веч`ор.
Ці ты попоўна, ці ты королеўна?
Светы веч`ор.
– Я не попоўна, я королёўна,
Светы веч`ор.
Слаўная дочка слаўнага бацька.
Светы веч`ор.
Ужэ ж мо песеньку допеваемо,
Светы веч`ор.
Шчасцем, здороўем надзеляёмо.

Чарнушэвіч Марыя фёдараўна, 1921 г.н., в. Буда Бечанская.
Захароўская Еўдакія Захараўна, 1921 г.н., в. Сінькоў.
Шостак Марыя Ніколаеўна, 1914 г.н., в. Старажоўка.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Юр’е.)

– Да Юр’е,- маці клічэ,-
Да подай, маці, ключэ.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.
Зародзі, Божэ, жыто
Да на новае лето.

Дзе корогод ходзіць,
То там жыто родзіць,
А дзе не бывае,
То там улегае.
Велі дзеўкі корогод,
Сам Бог наперод,
А хлопчыкі за імі
Мыргаючы бровамі.
Трэба ж поглядзеці,
Дзе нашыя дзеці.
Трэба почакаці
Да ім есці даці.

( Пытае, які пачатак, бабка пачынае зноў пець.):

–         Да Юр’е,- маці клічэ,-
Да подай маці ключэ.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.
Велі дзеўкі корогод,
Сам Бог наперод,
Я вы корогодзе
Сыну воеводзе.
А вы кромуслі
Добрыя муслі.
А хлопчыкі за імі
Мыргаючы бровамі.
Трэба й поглядзеці,
Дзе та нашы дзеці.
Трэба почакаці
Да ім есці даці.

В: Эта калі спявалі?
Б: Эта весною. Эта на Юр’я. На веснава Юр’я, шостага чысла мая.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Рано-рано куры попелі.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Ішчэ пораней Ніночка ўстала
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Ніночка ўстала, коску ч`эсала,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Косу ч`эсала, на рады клала.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
На рады клала, у цэркаўку шла.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Я ў той цэркаўцы тры папосталы,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Тры папосталы службу служылі,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Службу служылі, спомоляліса.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Спомоляліса да пыталіса:
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
– Ці ты попоўна, ці ты королеўна?
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
– Я не попоўна, я королёўна,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Я та панночка Йванова дочка.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Дай Бог, штоб дождалі
І на той год спявалі.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Ілья по полю ходзіць.
Шчодры вечор Васілею.
По полю ходзіць,
Бог жыто родзіць.
Шчодры вечор Васілею.

(Забылі.)

То усе копамі.
Шчодры вечор Васілею.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Под горою каменною
Шчодры вечор Васілею.
Стоіць цэрква з троекамі,
З троекамі, з тро окнамі.
Шчодры вечор Васілею.
У той цэркві

Б: Зноў забылі.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Юр`еўская.

– Да подай, маці, ключы.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.
Зародзі, Божэ, жыто
Да на новае лето.
Шо на жыто, на пшэніцу,
На усяку пашніцу.
Чую зерне корэністае,

А поверху колосістае.
Ой той корогод,
Сам Бог наперод.
Дзе корогод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць,
А дзе не бывае,
Там улегае.
Веду, веду корогод,
Усе дзевочкі наперод,
А хлопчыкі за намі,
М`оргаючы бровамі.
Я ў корогода
Сын воевода.
А ў кромуслі
Добрыя муслі.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Вясна.)

Ульяно – ч.
Чыя то жонка Марьяно – ч
По вересу товары пасло?
Дэй назбірала гушчома –  с,
Дэй назбірала гушчома сыра,
Дэй свой хлопчыка прыгласі – л.
Ой, есьці, хлопцы, да мочайце
На гарэлочку прабача – йць.

2-В  в. Верасніцы.

Отрэчыц Вера Ільінічна, 1931 г.н., в. Вільча.
Королец Ганна Іванаўна, 1947 г.н., в. Верасніцы.
Плацкар Ганна Ціханаўна,1942 г.н., в. Верасніцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Каляды.)

Божая маці сына радзіла.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі імя сетого Паўла.
Светы в`ечор.
Божая маці дай загневалась.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі імя сетого Петра.
Светы в`ечор.
Божая маці дай загневалась.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я не звала.
Светы в`ечор.
Дай забіраліса ўсе сетые.
Светы в`ечор.
Дай сталі гадаць, эке імя даць.
Светы в`ечор.
Дай далі ім’я Ісуса Хрыста.
Светы в`ечор.
Божая маці дэй возлюбіла.
Светы в`ечор.
Дай свого сына нам’я назвала.
Светы в`ечор.
За етым словом дэй жыві здороў
Светы в`ечор.
Самі з сабою, з дзецьмі, з жаною
Светы в`ечор.
Ісусам Хрыстом, светым Рожэством.
Светы в`ечор.
Дай Бог, шоб за год дождалі
І зноў спявалі.

3-В.

Петрычыч Марыя Ціханаўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Каляды.)

Ой, Колечку, устань. Ці спіш, ці ляжыш?
Светы в`ечор.
Ўставай з посцелі, засцілай столы.
Светы в`ечор.
Вой прыдуць к тобе шой тры госценькі.
Светы в`ечор.
Шчой первы госцік – ясны сонейко.
Светы в`ечор.
Е другі госцік – ясны месечык.
Светы в`ечор.
А трэці госцік – дробны дожджычок.
Светы в`ечор.
– Чым похвалісса, ясно сонейко?
Светы в`ечор.
– Як я узыду рана ў недзельку,
Светы в`ечор.
Возрадуецца ўвесь мір хрышчоны.
Светы в`ечор.
Весь мір хрышчоны, ў цэркаўку йдучы,
Ў цэркаўку йдучы, свечы несучы.
Светы в`ечор.
– Чым похвалісса, ясны месячык?
Светы в`ечор.
– Як я узыду рана ў ночы,
Светы в`ечор.
Возрадуецца весь звер у лесу.
Светы в`ечор.
Весь звер у лесу, к`упец у дорогі.
Светы в`ечор.
– Чым похвалісса, дробны дожджычок?
Светы в`ечор.
– Як я узыду, рана умою
Светы в`ечор.
Возрадуецца жыта, пшэніца
Светы в`ечор.
Жыта, пшэніца, ўсяка п`ашніца.
Светы в`ечор.
За етым словом да жыві здороў
Светы в`ечор.
Самі з сабою, з дзецьмі, з жаною.
Светы в`ечор.
Ісусам Хрыстом, светым Рожэством.
Светы в`ечор.

Петрычыч Марыя Ціханаўна, 1930 г.н., в. Рычоў.
Зап. Вінаградаў Сяргей.

Ходзіць-походзіць месяц по небу.
Светы в`ечор.
Клічэ-поклічэ зорку з собою:
Светы в`ечор.
– Ой ходзем, зорко, Бога шукац`і.
Светы в`ечор.
Дай нашлі Бога. Господара за столом.
Светы в`ечор.
Господар седзіць, тры кубкі дзерж`ыць.
Светы в`ечор.
Шчой в одном кубкумедок солодок,
Светы в`ечор.
Я ў другом кубку зялёнэ віно,
Светы в`ечор.
Я ў трэцім кубкі пшэнічнэ піво.
Светы в`ечор.
Медок солодок для его дзеток,
Светы в`ечор.
Пшэнічнэ піво – для йго самого,
Светы в`ечор.
Зеленэ віно – для его самого.
Светы в`ечор.
За етым словом да жыві здороў.
Светы в`ечор.

Петрычыч Марыя Ціханаўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Вясельная песня.

Там высокая го – р.
Нельга к горы прыступіці,
Нельга к горы прыступіці,
Конічэнька да напоіць.
По небу ж ішла гудзела,
По небу ж ішла гудзела,
Молодая Машэньк.
Она к горэ прыступіла,
Она к горэ прыступіла,
Конічэнька да напоіл.
Узела коня за грывоньку,
Узела коня за грывоньку,
А Васіля за ручэнь.
Дала коню оўса, сена,
Дала коню оўса, сена,
Сама п`ошла на посад се.