Цырк на канверце: у продажы з’явілася новая марка з выявай гомельскага цырка

0
936
Гомельскі цырк на канверце Белпошты
Новая марка з выявай гомельскага цырка

На радасць усіх філатэлістаў выява славутага гомельскага цырка цяпер з’явілася і на марках.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла так званы малы ліст з васьмі марак, чатыры з якіх прысвечаныя Гомельскаму дзяржаўнаму цырку. Іх агульны тыраж склаў 48 тысяч асобнікаў. Цяпер канверт, упрыгожаны такой маркай, можна будзе даслаць у любую кропку зямной кулі. Малюнак будынка выканаў мастак Мікалай Руды, а дызайнерам выступіла Таццяна Кузняцова.

Урачыстае пагашанне марак спецыяльным штэмпелем «Першы дзень» адбылося 8 ліпеня ў будынку цырка.

Гомель, цирк, церемония— Гэта знак прызнання заслуг нашага ўстановы ў справе прапаганды, арганізацыі і развіцця цыркавога мастацтва, — падкрэсліў генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў Лабовіч.

Гомельская маркаЗаўважым, што паштовае ведамства ўжо не першы раз бярэцца за гэтую тэму. Яшчэ Мінсувязі СССР выпусціла маркіраваны канверт з выявай Гомельскага цырка (1982 год) і чатыры разы гэты знакавы для абласнога цэнтра будынак з’яўляўся на паштовых картках. А ў 2011 годзе «Белпошта» выпусціла маляўніча аформлены маркіраваны канверт «Гомельскі дзяржаўны цырк».

Усяго за 44 сезоны у гомельскім цырку адбылося 10 тысяч незабыўных цыркавых відовішчаў на якія прыйшло каля 14 мільёнаў удзячных гледачоў.