Аклад гэтай іконы трыццаць год таму знайшла на гарышчы Галіна Нячаева ў Добрушскім раёне. Саму ж ікону, як жартуе дырэктар Веткаўскага музею, шукалі даўжэй, чым ён жыве на свеце. І знайшлі! Абраз “Мікіта-воін у жыцці” мяжы XVIII-XIX ст. перадалі ў музей у дар.