Цмок

0
550
Цмок

Цмокі — такія істоты, што кроўю людской піталісь. Пілі яе. I ў ската кроў пілі, але больш у людзей. А каго такі цмок пакусаў, чыей краві папіў, той сам станавіўся цмокам і тоже кроў піў. А ўбіць Іх нельзя была. Не ўміралі ані. Толька еслі асінавы кол у самае серца забіць, то яны ўміралі і не маглі ўжо шкодзіць. А так нічога іх не брала. Выходзілі дмокі толька ночью. Сонца баялісь.

Запісана ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Мініч Вольгі Мікалаеўны, 1934 г.н. студэнткай Усавай Л.

Цмоки очень шкодили людям. Выходили они, появлялись ночью. Однажды ночью я услышала, што корова в хлеве неспо­койно стоит, и пошла туды. А там вижу, здаровы вужача пьёт мо­локо. А я то думаю, чего моя корова мало молока стала давать. Я его вилками. Не убила, але ж больш ён не появлялся.

Запісана ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Сарокінай Ефрасінні Пятроўны, 1918 г.н. студэнткай Усавай Л.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 170-171.