Па звестках на 2010 год Светлагорск меў 30 ганаровых грамадзян горада.
Паводле Палажэння аб ганаровых грамадзянах Светлагорскага раёна, гэтае званне прысвойваецца за вялізны ўнёсак у развіццё горада і раёна, за выбітныя працоўныя поспехі, а таксама асобам, якія здзейснілі подзвіг, уславілі горад і раён сваёй творчасцю, спартыўнымі і іншымі дасягненнямі. Ганаровы грамадзянін Светлагорска атрымоўвае пасведчанне і грашовае заахвочванне ў памеры 10 базавых велічынь (350 тыс. на пачатак 2010 года). Кожнаму выплочваецца матэрыяльная дапамога ў памеры 5 базавых велічынь (175 тыс.) да Дня незалежнасці, Дня горада і Новага года. Ганаровыя грамадзяне маюць магчымасць без чаргі абслугоўвацца ў медычных установах, бясплатна наведваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы раёна, арганізавныя аддзелам культуры райвыканкама [1].
Званне ”Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна” (да 28 снежня 2007 года — “Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска”) прысвойваецца з 1979 года.
1979 год
Плехаў Іван Міхайлавіч — камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 2-га рангу ў адстаўцы. Памёр.
Хватаў Сяргей Пятровіч — артылерыст 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га рангу ў адстаўцы. Памёр.
Захараў Георгій Ільіч — камандзір бронекацера “БКА-44” Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га раніу ў адстаўцы. Памёр.
1981 год
Хмарун Іван Фёдаравіч — былы брыгадзір страхароў будаўнічага трэста №20 (зараз ААТ “Будаўнічы трэст №20”), Герой Сацыялістычнай працы, кавалер ордэна Леніна. Памёр.
Завадскі Аляксандр Мікалаевіч — першы дырэктар Васілевіцкай ДРЭС (зараз Светлагорская ЦЭЦ), кавалер ордэнаўБаявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знака Пашаны. Памёр.
Запясочная Ніна Нікіцічна — былы лекар раённай бальніцы, Заслужаны лекар БССР. Памёрла.
1984 год
Батаў Павел Іванавіч — камандзір 65-й Армії, якая падчас Другой сусветнай вайны вызваляла тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Памёр.
1986 год
Мітраховіч Георгій Кузьміч — былы брыгадзір СУ АР №150 будаўнічага трэста №20 (зараз ААТ “Будаўнічы трэст №20”), «Заслужаны будаўнік БССР», кавалер ордэна Леніна. Памёр.
Шыферс Віктар Барысавіч — былы дырэктар завода ЖБВіК (зараз ААТ “Светлагорскі завод ЖБВіК”). Кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр.
1991 год
Сладкова Алена Сцяпанаўна — апаратчыца ВА «Хімвалакно». Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, поўны кавалер ордэнаў Працоўнай Славы ўсіх ступеняў, пенсіянерка.
Глебаў Васіль Сямёнавіч — працаваў начальнікам інжынерна-тэхнічнай службы Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (зараз СУБР “BA “Беларуснафта”), кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Памёр.
Краўчук Мікалай Іванавіч — працаваў на рабочых і інжынерна-тэхнічных пасадах Васілевіцкай ДРЭС (зараз Светлагорская ЦЭЦ) і заводзе ЖБВіК (зараз ААТ “Светлагорскі завод ЖБВіК”). Узнагароджаны знакам «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР», пенсіянер.
Цімохін Віктар Васілевіч — былы кіраўнік будаўнічага трэста №20 (зараз ААТ “Будаўнічы трэст №20”). Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэна Знак Пашаны. Памёр.
1992 год
Галавач Любоў Мартынаўна — былы лекар раённай лякарні (зараз Светлагорская цэнтральная раённая лякарня), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, пенсіянер.
Пількевіч Антон Антонавіч — працаваў у будаўнічым трэсце №20 на кіруючых пасадах (зараз A AT “Будаўнічы трэст № 20”), былы старшыня Рады ветэранаў вайны і працы, Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны І ступені. Памёр.
1996 год
Чыж Аляксандр Ільіч — былы генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК». Кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Знак Пашаны, Заслужаны працаўнік прамысловасці РБ, пенсіянер.
Худалеева Аюбоў Пятроўна — педагог. Заслужаная настаўніца БССР, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, пенсіянерка.
1998 год
Мітраховіч Міхаіл Ілыч — былы старшыня Светлагорскага райвыканкама, пенсіянер.
2001 год
Каяфюк Іван Самойлавіч — былы кіраўнік будаўнічага трэста №20 (зараз ААТ “Будаўнічы трэст №20”). Памёр.
Катляроў Ізяслаў Рыгоравіч — паэт, былы намеснік рэдактара газеты “Светлагорскія навіны”, былы дырэктар карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава, паэт, сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1990), пенсіянер.
Мальцаў Уладзімір Рыгоравіч — генеральны дьірэктар ААТ “Светлагорскі домабудаўнічы камбінат.
Якабсон Аляксандр Серафімавіч — былы старшыня Светлагорскага гарвыканкама, былы старшыня Гомельскага аблвыканкама, цяпер старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ.
2003 год
Краснова Ніна Нікіцічна — брыгадзір тынкоўшчыкаў-маляроў СУ АР №150 ААТ «Будаўнічы трэст №20», пенсіянерка [2].
2006 год
Бойчанка Аляксандр Фёдаравіч — былы дырэктар Дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №5, пенсіянер.
Зінкевіч Уладзімір Леанідавіч — віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі выяўленчага мастацтва, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (г. Мінск).
Латугоўскі Віктар Аркадзьевіч — былы начальнік Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення “BA “Беларуснафта”, пенсіянер.
Няўступава Алена Іванаўна — дырэктар філіі «Светлагорскі хлебазавод» РУП «Гомельхлебапрам» [3].
2007 год
Аўсяннікаў Сяргей Аўрамавіч — былы дырэктар саўгаса “Бярэзіна” (в.Чыркавічы) [1], пенсіянер.
Шутаў Юрый Уладзіміравіч — маёр, участковы інспектараддзелуаховыправапарадкуіпрафілактыкі Светлагорскага РАУС. Загінуў 2 снежня 2007 года пры выкананні службовых абавязкаў [4].
2010 год
Пірштук Баляслаў Казіміравіч — былы старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэту, Намеснік старшыні Гомельскага абласнога вьіканаўчага камітэта [5].
Крыніцы:
- Сивак А. Первый почётный гражданин района // Ранак-плюс. 2008. №3. С. 2.
- Григорьев А. Ими гордится Светлогорск. Почётные граждане минувших лет II Ранак-плюс. 2006. № 37. С. 5.
- Сапоненко И. Почётных жителей стало больше // Ранак-плюс. 2006. № 39. С. 1.
- Березина А. В память о майоре Шутове… II Ранак-плюс.2008. № 31. С. 2.
- Хомицевич Д. Праздник начался II Светлагорскія навіны. 2010.14 верасня. С. 2.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 126-128.