На пачатку 1990-х гадоў на старонках мясцовага друку распачалася дыскусія на тэму вяртання гораду Светлагорску ранейшага назову — Шацілкі (так гэты населены пункт пазначаўся на мапах да 1961 года). Ініцыятыва патрыятычна настроенай часткі жыхароў раёна пачута не была.
Назоў Светлагорск быў прыдуманы ў партыйна-савецкіх колах у канцы 1950-х гадоў.
У 1991 годзе ў газеце “Светлагорскія навіны” з’явілася зацемка жыхара раёна В. Зыкуна пад назовам “Не Светлагорск, а Шацілкі”. Маленькая публікацыя стрэліла, як гармата сярод белага дня. Упершыню ў гісторыі раённага цэнтра разгарнулася дыскусія пра вяртанне Светлагорску ранейшага назову Шацілкі: так гэты населены пункт пазначаўся на мапах да 1961 года.
“Вядома ж, змена назоваў гарадоў нашай краіны выклікае, мабыць, перш за ўсё, матэрыяльную заклапочанасць, — разважаў ў сваім допісе В. Зыкун. — I ўсё ж нават такія гарады, як Горкі, Калінін, Куйбышаў, Свярдлоўск і Аенінград атрымалі свае ранейшыя назовы. У нашым горадзе на цэнтральнай плошчы ляжыць памятны камень, на якім засведчана, што шмат гадоў таму Светлагорск, а дакладней пасёлак, ля якога ён узнік, меў іншы назоў — Шацілкі. Думаю, што так і трэба назваць наш горад, бо не надта шмат светлага ў ім” [1].
Публікацыя ўсхвалявала жыхарку Моладзевага мікрараёна Я. Савіцкую, продкі якой жылі ў Шацілках. Вяртаць ранейшы назоў Светлагорску яна не пагадзілася, бо раней тая вёска, на яе думку, нічым не вылучалася.
“Чым славіліся мае Шацілкі? — абгрунтавала сваю думку Я. Савіцкая. — Былі пачатковая польская, яўрэйская школы, касцёл, дзве маленькія крамы. Памятаю, у адной прадавалі прадукты і калі-некалі якія-небудзь прадметы аддзення, мануфактуру. у другой — прадметы хатняга ўжытку, газу. Быў адзін фельчар на ўвесь раён. Яшчэ меўся паравы млын, былі тры вуліцы… У1937 годзе была пабудавана новая школа: 10-годка з беларускай мовай навучання. Л яўрэйская школа стала 8-гадовай з беларускай мовай навучання… Прапаную назоў горада пакінуць, а Шацілкі, як былі для нас, так і засталіся Шацілкамі. Калі мы з сёстрамі збіраемся наведацца на Савецкую вуліцу да родзічаў, так і гаворым: “сходзім на Шацілкі” [2].
У дыскусію ўсіупіў работнік Светлагорскай ЦЭЦ, будучы журналіст М. Паседзька, які таксама не падтрымаў ідэю вярнуць гораду ранейшы назоў Шацілкі. Ён палічыў, што Светлагорск узнік з пасёлка, які пачаў будавацца асобна.
“Пасёлак будаваўся на новым месцы, — патлумачыў сваю думку М. Паседзька, — і ўжо ў 1954 годзе ў раёне сучаснай вуліцы Аеніна з’явіліся шэсць баракаў, гасцініца, пральня, гараж. Узніклі і іншыя пабудовы. Менавіта з гэтага і пачынаўся сучасны Светлагорск. Яго будаўніцтва ніякім чынам не было звязана з развіццём Шацілак. Гэта была самастойная адміністратыўная адзінка, якая падчас пуску першай чаргі станцыі ў 1958 годзе мела больш за 50 жылых дамоў агульнай плошчай 24 тысячы метраў квадратных, бальнічны гарадок, сярэднюю школу, паштоваеаддзяленне, іншыяўстановы. На той час назоў пасёлак меў даволі “вольны дагэтуль у маіх бацькоў захоўваецца паштоўка з адрасам: Парыцкі раён, пасёлак ДРЭС” [3].
М. Паседзька адшукаў і распавёў гісторыю стварэння назова “Светлагорск”, які прыдумалі ў партыйна-савецкіх колах: “Адзін з першабудаўнікоў Л. Акулёнак прыгадвае: было прапанавана шмат назоваў, сярод якіх, напрыклад, — Чырвонаармейск, Партызанск, Камсамольск, Палеск, Энергетык. Але сакратар Парыцкага райкаму партыі УЛ. Сняжкоў, які датуль быў парторгам на будаўніцтве ДРЭС, падтрымаў той назоў, які наш горад носіць”.
Што тычыцца афіцыйнага Указа Прэзідыуму Бярхоўнай Рады БССР ад 29 ліпеня 1961 года аб ператварэнні Шацілак у Светлагорск, М. Паседзька адказаў рытарычным пытаннем: “А ці ж мы не ведаем, як прымаліся ўказы ?”.
Супрацьлеглай думкі прытрымліваўся старшыня раённай Рады Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” А. Сіліч, яскрава назваўшы свой артыкул “Сходзім на Шацілкі”, такім чынам, уступаючы ў палеміку з Я. Савіцкай і іншымі ўдзельнікамі іутаркі.
“Не было нічога, а з’явілася ЦЭЦ — і назвалі нашу нічым не праслаўленую вёсачку Светлагорскам, — патлумачыў ён свой пункт гледжання. — Прычым, назвалі, не папытаўшыся ні ў Я. Савіцкай, ні ў мяне, таксама народжанага ў гэтых неславутых Шацілках. Пры гэтым знішчалі (і не толькі ў Шацілках) польскія ды яўрэйскія школы, касцёлы, цэрквы, вынішчалі беларускую мову, культуру, гісторыю, пастралялі сотні тысяч беларусаў толькі за тое, што яны не хацелі ісці “дружнымы рядамы в коммунызм” [4].
Далей А. Сіліч пакрытыкаваў логіку тых, хто пераназываў Шацілкі ў Светлагорск: “Шацілкі праславіліся збудаваннем электрастанцыі — іх перайменавалі ў Светлагорск. Праз некаторы час быў пабудаваны адзін з найбуйнейшых у Еўропе заводаў штучнага валакна, і Светлагорск праславіўся яшчэ больш. Такім чынам, паводле логікі Я. Савіцкай, старэйшай жыхаркі Шацілак, трэба зноў мяняць назоў. Светлахімгорск, Светлахімбург, ці яшчэ як. Далей. Будуецца ў нас цэлюлозна-папяровы завод, значыць — мяняем назоў на Светлахімпаперагорск… Так можна бясконца. Бязглуздзіца нейкая. Есць шмат гарадоў, штуршком да развіцця якіх былі буйныя прадпрыемствы. Напрыклад: Рэчыца, Мазыр. Ну не пераймяноўваюць іх у Нафтаград ці інш.”.
А. Сіліч лічыць, што чалавек нараджаецца, каб зрабіць сваю радзіму лепшай, прыгажэйшай, чым яна была пры бацьках: канешне ж, нельга ўжо нават параўноўваць сённяшнія Шацілкі (Светлагорск) з тымі старадаўнімі, ранейшымі. Нічогаўіх незасталося ад вашых і нашых, Я. Савіцкая, прадзедаў. Новы горад збудаваны рукамі працавітых беларусаў, палякаў, яўрэяу ды іншых. Застаўся толькі назоў Шацілкі. У гэтым назове — памяць аб усіх тых, хто жыў, хто змагаўся за свабоду, хто будаваў, хто праслаўляў сотні гадоў (не 30, не 50, не 70 год) наш куточак роднай Беларусі… Шацілкі — горад будучыні. Але ў таго, хто забыўся на мінулае, няма ніякай будычыні. Гісторыя гэта не раз ужо даказвала
А. Сіліч упэўнены, што светлагорцы будуць вяртаць Светлагорску ранейшы назоў Шацілкі, які, на яго думку, страцілі.
3 ім пагадзілася карэнная жыхарка Шацілак А. Хоміч: “Нарадзілася, вучылася і вырасла ў Шацілках, і слова гэта вельмі дарагое. У ім для мяне захоўваецца памяць продкаў. Напрыклад, дзявочае прозвішча маёй маці — Манкевіч. Гэта прозвішча жыло разам з гісторыяй, з Шацілкамі стагоддзі. Аічу, што калі б наш горад называўся Шацілкамі, то гэта была б вялікая радасць кожнаму жыхару старых Шацілак. У гэтым назове — памяць аб тых, хто жыў тут, будаваў і змагаўся за свабоду свайго краю. На мапах ёсць назовы Рэчыца, Мазыр, Гомель, Бабруйск, а Шацілак няма, бо яны сталі Светлагорскам. Карацей, змененая гісторыя. Згодна з А. Сілічам, што неабходна вярнуць усё тое, што існавала стагоддзямі. Ніхто не даваў права знішчаць памяць продкаў” [5].
Жыхар Першамайскага мікрараёна А. Ражко палічыў, што спачатку трэба накарміць народ: “Што зменіцца ў горадзе, калі яго назваць Шацілкамі? Ці сталі больш багатымі паліцы магазінаў пасля прыняцця новых герба і сцяга Беларусі? (У 1991 годзе былі прыняты герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг — заўв. аўт.). Я бачу, што больш тавараў не стала. Няўжо зараз час вырашаць гпакія другасныя пытанні, | калі нас чакаюць голад і холад?” [6]
Я прапанаваў вярнуць гораду назоў, які населены пункт меў у ХУІ-ХУІІІ стагоддзях, — Шацілавічы.
“Вяртаючы назоў, мы аддаем даніну павагі ўсім тым, хто жыў на гэтай зямлі з самага пачатку заснавання вёскі, — напісаў я. — Значыць, і наступныя пакаленні будуць паважаць нас… I не трэба казаць, быццам бы горад будаваўся асобна ад Шацілак. Ці не праз чыгуначную ‘ станцыю і рачную прыстань Шацілавічаў траплялі на будаўніцтва грузы? Ці не Шацілкавіцкая суднаверф вырабляла для ўзвядзення ДРЭС жалезабетонныя канструкцыі? Ці не жыхары Шацілавічаў былі сярод першых будаўнікоў? Дый ва Указе Прэзідыуму Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 года ясна сказана: пераўтварыць гарадскі пасёлак Шацілкі ў горад Светлагорск. Тое, што мястэчку надалі статус горада, зразумела. А навошта было назоў мяняць?” [7]
Настаўнік Мікалаеўскай школы А. Русіновіч нагадаў, як Шацілкі пераназывалі ў Светлагорск. Ён гаворыць, што ў людзей нават не пыталі, ніхто і не пярэчыў, але зрабіць гэта было б цяжка.
“Я памятаю, калі наш горад быў названы Светлагорскам, — пісаў ён. — Тады таксама было шмат размоў. А калі назвалі, ніхто не сказаў, што гэта дрэнны назоў. Нават ганарыліся. Сёння ж здзіўляе іншае: чаму маўчалі тыя, хто не хацеў такога назову. Ніхто не пытаўся, як назваць горад? А хто ж перашкаджаў адстаяць сваё меркаванне? Ведаю, што тады гэта было зрабіць цяжка, але ж і грамадзянскага парыву ў сённяшніх абаронцаў мінуўшчыны не было” [8].
Ветэран вайны і працы Ф. Агароў заўважыў, што пераназваць Светлагорск у Шацілкі можна хутка — адным рашэннем гарадской Рады народных дэпутатаў, але спытаўся: колькі гэта будзе каштаваць? I прапанаваў мікрараён Юбілейны пераназваць у Шацілкаўскі [9]. Жыхарка горада Г. Пярстнёва таксама прапанавала назваць Шацілкамі адзін з новых мікрараёнаў [10].
На прапанову грамадскасці ўлада паспяшыла надаць назоў Шацілкі мікрараёну №5, які пачаў будавацца на той час. Першая спроба вярнуць Светлагорску ранейшы назоў Шацілкі скончылася няўдала.
Крыніцы:
- Зыкун В. Не Светлагорск, а Шацілкі II Светлагорскія навіны. 1991.12 верасня. С. 2.
- Савіцкая Я. Хай Шацілкі застануцца Шацілкамі! II Светлагорскія навіны. 1991. 19 верасня. С. 4.
- Паседзька М. А можа леты не мяняць? II Светлагорскія навіны. 1991. 24 верасня. С. 3.
- Сіліч А. “Сходзім на Шацілкі” II Светлагорскія навіны. 1991. 31 кастрычніка. С. 2.
- Хоміч А. Цалкам згодна II Светлагорскія навіны. 1991.7 лістапада. С. 3.
- Ражко А. Неабходны справы, а не словы II Светлагорскія навіны. 1991. 7 лістапада. С. 3.
- Раманцоў В. Без Шацілавіч адмаўляем мінуўшчыну II Светлагорскія навіны. 1991. 23 лістапада. С. 2.
- Русіновіч А. Навошта так узрушвацца II Светлагорскія навіны. 1991. 23 лістапада. С. 2.
- Агароў Ф.А колькі будзе каштаваць? II Светлагорскія навіны. 1991. 26 лістапада. С. 2.
- Пярснёва К. Шацілкі — новы мікрара’ен II Светлагорскія навіны. 1991. 26 лістапада. С. 2.
Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 211-216.