Ці быў у Светлагорскім раёне халакост?

0
1103
Ці быў у раёне халакост

Падчас Другой сусветнай вайны ў Парыцкім (сучасным Светлагорскім) раёне было знішчана болыи за 2500 яўрэяў. Усе карныя акцыі адбыліся з кастрычніка 1941 па люты 1942 года.

Да сярэдзіны жніўня 1941 года тэрыторыя Парыцкага раёна (сучаснага Светлагорскага) была цалкам акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Новая ўлада пачала праводзіць супраць мясцовага насельніцтва масавыя карныя акцыі. I ў першую чаріу гэта закранула савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці.

У адміністрацыйным распараджэнні №1 ад 7 ліпеня 1941 года кіраўніка тылам групы армій “Цэнтр”, які размяшчаўся на акупаванай тэрыторыі Беларусі, генерала фон Шэнкендорфа гаварылася: “Усе яўрэі і яурэйкі, якія знаходзяцца на занятай рускай тэрыторыі і дасягнулі 10-гадовага ўзросту, неадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга аддзення і сукенкі белую паласу шырын’ей да 10 см з намаляванай на ‘ей сіянісцкай зоркай або жоўтую павязку” [1, с. 257]. У дакуменце ўказвалася, што гэтымі знакамі адрознення яўрэі павінны былі забяспечыць сябе самі. А грамадзянам іншай нацыянальнасці катэгарычна забаранялася вітацца з імі.

Увосень 1941 года ў Парычах і Шацілках гітлераўцамі былі створаны для яўрэяў гета, якія размяшчаліся ў некалькіх дамах, агароджаных калючым дротам. Маёмасць вязняў была парабавана. Штодня з гета яўрэяў выганялі на працу. А калі яе не было, напрыклад, у парыцкім гета канваіры выводзілі нявольнікаў на бераг Бярэзіны, Дзе яны перакладалі пясок з месца на месца [1, с. 250).

Аднак, як вядома, фашысцкі рэжым адмаўляў яўрэям у праве на жыццё.

Раніцай 18 кастрычніка 1941 года ў Парычы прыбыў спецыяльны карны атрад, які складаўся з немцаў і паліцаяў, перад якімі стаяла дакладная задача: знішчыць нявольнікаў парыцкага гета. Спачатку яўрэяў загналі ў мясцовую гасцініцу, там адабралі мужчын і на машынах вывезлі за вёску Высокі Полк ва ўрочышча Вялікая Лужа і прымусілі капаць ямы. Парыцкі равін сказаў немцам: “Вы ў гэтай вайне атрымаеце паразу, таму што вы пачалі знішчаць яўрэяў” [2]. За гэтыя словы фашысты выразалі яму язык. Потым ахвярам загадалі распрануцца, загналі ў ямы, паклалі шэрагамі на зямлю і расстралялі кароткімі чэргамі з аўтаматаў. На гэтым расправа над яўрэямі ў гэты дзень не спынілася. Да месца масавага знішчэння даставілі жанчын і дзяцей. Ім таксама загадалі распранацца, ставілі ля ямы і расстрэльвалі, дзяцей заколвалі штыхамі. У яме заставаліся параненыя, але ўсе яны былі прысыпаны зверху пяском. Толькі адна жыхарка Парыч па прозвішчы Штэйнбук уратавалася ад смерці дзякуючы таму, што ляжала ў апошнім шэрагу і была лёгка паранена ў руку. Пасля таго як немцы сышлі, яна вылезла з ямы [1, с. 257]. Паводле сведкі I.С. Карпенкі, які падчас акупацыі працаваў ва ўправе і рэгістраваў жыхароў Парыч, было забіта звыш тысячы чалавек [1, с. 251]. Паводле дадзеных Парыцкай раённай камісіі, яка я пасля вайны падлічыла страты, нанесеныя гарадскому пасёлку, фашыстамі было знішчана ў Парычах больш за 1700 яўрэяў [1, с. 257; 4, с. 514—515]. Па дадзеных філіі Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск), 18 кастрычніка 1941 года каля вёскі Высокі Полк былі расстраляныя 872 чалавекі, прычым разам з яўрэямі былі забітыя грамадзяне іншых нацыянальнасцей [3]. У другой кнізе “Памяць. Светлагорск. Светлагорскі раён” (2003) прыведены спіс 867 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці [4, с. 508-514], забітых у гэты крывавы дзень. У акце, складзеным 5 жніўня 1944 года старшынём Парыцкай мястэчкавай Рады Аляксандрам Далгіцкім, гаворыцца пра 893 расстраляных, прозвішчы якіх вядомыя, аіульная ж колькасць забітых падчас вайны — 1500 чалавек. Па ўспамінах жыхароў, у гэтай акцыі ўдзельнічалі мясцовыя паліцаі на чале з I. Крэкам і бурмістрам Некрашэвічам [1, с. 250]. У сакавіку 1944 года фашысты, каб схаваць сляды злачынства ва ўрочышчы Вялікая Лужа, выкапалі трупы і спалілі іх [1, с. 257].

Знішчэнне яўрэяў у Шацілках, дзе таксама было створана гета ў дамах мясцовых жыхароў Брэдмана і Гінзбурга [5] (месца за сучаснай крамай “Лаіуна” (раней “Званочак”) [6], адбывалася па такому ж сцэнару, як і ў Парычах. Расстрэл вязняў гета адбыўся ў апошнюю нядзелю лютага 1942 года. Яўрэям загадалі пашыхтавацца, быццам бы для перавозкі ў іншае месца. Вязні зразумелі, што іх збіраюцца расстрэльваць і не выканалі загад, тады фашысты сталі жорстка збіваць людзей. їх калонай вывелі ва ўрочышча Чартопаш (поле на месцы мікрараёна Кастрычніцкі), прымусілі выкапаць ямы, распрануцца. Расстрэльвалі групамі і па адным. Калі чорная справа была зроблена, барбары знімалі з нябожчыкаў упрыгожванні, выломвалі залатыя зубы [5]. Маёмасць была падзеленая паміж удзельнікамі крывавай расправы. Ba ўрочышчы Чартопаш усяго быў расстраляны 351 савецкі грамадзянін яўрэйскай нацыянальнасці [4, с. 531], паводле словаў жыхара Шацілак Відольда Манкевіча — 150 сем’яў [6]. Па сведчанні яшчэ адной жыхаркі Шацілак, Марыі Манкевіч, акупантам У гэтым населеным пункце служылі мясцовыя жыхары Альгерд Бажычка, Мікалай Манкевіч, Фелікс і Альгерд Трацэўскія, Андрэй Пастушэнка і іншыя, аначальнікам паліцыі быў Роберт Корзун [5]. Апошні разам з камандзірам спецыяльнага атрада А. Ковалем адступілі з немцамі на Захад і пазбеглі пакарання за зробленыя злачынствы [1, с. 252].

У 1963 годзе, калі горад Светлагорск пачаў актыўна будавацца, магілы забітых яўрэяў былі раскапаныя (яны знаходзіліся на месцы сучаснай гасцініцы “Светлагорск” і дома №24 мікрараёна Кастрычніцкі), рэшткі нябожчыкаў былі перазахаваныя на гарадскіх могілках Светач, дзе быў усталяваны помнік.

19 сіудзеня 1942 года карны атрад фашыстаў разам з мясцовымі паліцаямі расстралялі 183 чалавекі [4, с. 476] яўрэйскай нацыянальнасці ў весцы Коўчыцы-2. Усе яны былі вывезеныя да ямы, вырытай за паўкіламетра па дарозе ў напрамку вёскі Крукі, і забіты. Фашысты загадалі закапаць расстраляных коўчыцкіх яўрэяў аднавяскоўцам.

Выключна мясцовыя паліцаі ўдзельнічалі ў расстрэле яўрэяў у вёсках Давыдаўка і Печышчы.

У Давыдаўцы акцыя масавага знішчэння яўрэяў адбылася 8 лютага 1942 года. Разам з мясцовымі паліцэйскімі ў ёй удзельнічалі прыслужнікі фашыстаў з вёсак Людзвінаўка і Прасвет. Людзей яўрэйскай нацыянальнасці ў трыццаціградусны мароз выганялі з хат і расстрэльвалі на вуліцы і гародах. Параненых не дабівалі, мяркуючы, што ўсе яны замёрзнуць. Потым загадалі жыхарам вескі сабраць трупы, вывезці за вёску і пахаваць. Усяго ў той дзень было забіта 129 чалавек [4, с. 462]. Маёмасць яўрэяў была падзелена паміж паліцэйскімі. Аднак адной маладой дзяўчыне, Лізе Янкелеўне Вольфсан, цудам удалося ацалець. Магчыма, што выратаваўся яшчэ адзін хлопчык — дзякуючы сялянам з вёсак Печышчы і Загор’е.

9 лютага 1942 года, на наступны дзень пасля трагедыі ў Давыдаўцы, восем паліцэйскіх з гэтай вёскі на чале з Ананіем Бандарэнкам, відаць, ап’янёныя лёгкай нажывай, прыбылі ў Печышчы і загадалі старасце вёскі па прозвішчы Ліпскі паказаць хаты, дзе жывуць яўрэі. Аднак той адмовіўся выканаць загад, матывуючы яго тым, што не падначальваецца паліцыі з суседняга Даманавіцкага раёна. Тады прыслужнікі фашыстаў паехалі ў Шацілкі і на насіупны дзень, 10 лютага, прывезлі з сабою яшчэ дзевяць паліцэйскіх на чале з Альгердам Трацэўскім. Яны зайшлі да агента гестапа Біктара Грахоўскага, выпілі самагонкі і загадалі яму разам з Ліпскім памеціць крэйдай хаты, дзе жылі савецкія грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці [7]: усяго аказалася 27 двароў. Усёй аперацыяй кіраваў Альгерд Трацэўскі. Фашыстоўскія прыслужнікі сагналі яўрэяў на ўскраіну вёскі з боку Стракавіч у дзве апошнія хаты і сказалі, што тых, хто прынясе каштоўныя рэчы, страляць не будуць. Частка людзей пагадзілася. Аднак усе яны ў гэты дзень былі забітыя на полі, у кірунку Стракавіч. Паліцэйскія загадалі пад пагрозай смерці мясцовым жыхарам не хаваць расстраляных тры дні. Жыхары Печышч перавезлі забітых на другі бок вёскі і пахавалі ў агульнай магіле.

Па сведчанні ўдзельніка карнай акцыі, паліцэйскага з Шацілак Франца Трацэўскага, арыштаванага пазней савецкай уладай, усяго было забіта ў Печышчах 103 чалавекі. Але па афіцыйных звестках, расстраляных больш — 120 чалавек [4, с. 517-518]. Гэтая лічба была ўказаная і на помніку, усталяваным на месцы пахавання забітых печышчанскіх яўрэяў.

У 1998 годзе двум жыхарам Парыцкага раёну Н.Н. Гайшуну з вёскі Коўчыцы-2 і Марыі Чаплінскай з Парычаў за тое, што хавалі яўрэяў ад фашыстаў, урадам Ізраіля было прысвоена званне “Праведнік Народаў Свету” [1, с. 251].

Крыніцы:

  1. Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн. 1. Мн. 2000. 510 с.
  2. Сапоненко И. Паричский Холокост //Ранак-плюс.№ 12. С. 7.
  3. ДАМВ. Ф. 1569. Воп. 2. Спр. 1.Л. 2.
  4. Памяць: Светлагорск і Светлагорскі ра’ен. Гісторыка-дакументальным хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2003. 750 с.
  5. Кулаковский А. Трагедия в урочище “Чартопаш” П Вячэрняя газета. 1997. № 2. С. 3.
  6. ХомицевичД. Свидетель и очевидец // Светлагорскія навіны. 2000. 5—6 мая. С. 2—3.
  7. Щербин А. ССПК “Колхоз “Прогресс”: вчера, сегодня, завтра. Светлогорск. 2009. С. 5.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 51-56.