Шчадравала, шчадравала
Захарава, стар. 71. Зап. В. Літвінка у 1970 г. у в. Церабяжоу Столінскага р. ад В, Ф. Грэчка.
511. ШЧАДРАВАЛА, ШЧАДРАВАЛА
Шчадравала, шчадравала,
Пад аконца заглядала.
— Што ты, бабка, напякла,
Прынясі нам да акна.
Што гарача, то то вам,
Што халодна, то то нам.
Залезь, дзедка, на драбінку
Ды адрэж нам саланінку.
А ты, бабка, не пытай
Ды добру каўбаску дай.
Вазьмі нажа вострага,
Адрэж сала тоўстага.