Трэці сезон даследаванняў на паселішчы Камарын-5 (ваколіцы г. Рагачова) Гомельскай вобласці

0
442
Трэці сезон даследаванняў на паселішчы Камарын-5 (ваколіцы г. Рагачова) Гомельскай вобласці

У палявым сезоне 2006 года было працягнута даследаванне помніка Камарын-5, які займае поплаўнае ўзвышша па леваму берагу Дняпра. Даўжыня ўзвышша не перавышае 150 м, шырыня вагаецца ад 28 да 45 м, агульная плошча складае каля 8 тыс. кв.м. Вышыня паселішча над поплавам ад 0.5 да 1.8 м. Стаянка адкрыта рагачоўскім школьнікам У. Арловым у 1995 годзе i шурфавалася на плошчы 12 кв.м у 1998 годзе аўтарам разам з рагачоўскім краязнаўцам А.М. Рыкуновым. Размешчана яна на адлегласці 0.6 км на паўднёвы ўсход ад горада Рагачова Гомельскай вобласці i праз 0.18 км на поўдзень ад шасейнай дарогі Рагачоў—Доўск.

У 1998 годзе аўтарам даследавалася паўночная частка ўзвышша. У 2005 годзе раскоп 1 (60 кв.м) быў разбіты ў паўднёвай яго частцы і зарыентаваны па даўжыні на поўнач. У палявым сезоне 2006 да раскопу 2005 года з паўночнага боку быў прырэзаны раскоп 2 (плошчай 30 кв. м).

Стратыграфічная сітуацыя раскопу 2 2006 года выглядала наступным чынам: 1) цёмна-шэрая. месцамі шэрая глеба. дробназярністы гумусаваны пясок. ніжняя частка чорна-шэрага колеру, магутнасць разам з дзірваном складае ад 0.35 да 0.55 м; 2) ніжэй цёмна-жоўты розназярністы пясок магутнасцю ад 0.11 да 0.25 м. з тонкімі перарывістымі прапласткамі чорна-шэрага колеру; 3) з глыбіні 0. 47 м у заходняй частцы раскопу, i з 0.6-0.66 м у паўночнай i ўсходняй залягае мацярык — дробназярністы пясок бялеса-жоўтага колеру. Магутнасць культурнага пласта ад 0.4 да 0.58 м.

Пасля зачысткі плошчы раскопу на мацерыковым узроўні выяўлены вьфазныя абрысы 4 аб’ектаў.

Аб’ект 1 — пахаванне 1 (квадраты А/12-14), на мацерыковым пяску адзначалася пляма авальнай формы ў заходняй частцы раскопа. Пахавальная яма арыентавалася па лініі поўнач — поўдзень. Даўжыня яе — 1.67 м. а найболыная шырыня — 0.82 м. Ад узроўню зачысткі глыбіня пахавальнай ямы дасягала 0.15-0.2 м. Запаўненне ямы складалася з шэрага. месцамі попелістага дробназярністага пяску. У паўночнай частцы пахавальнай ямы вылучаецца з у зроўню 0.45 м ад дзённай паверхні пляма дыяметрам 0.23 х 0.26 м. насычаная скапленнем вугалю. кальцыніраваных дробных костак. А на узроўні 0.55-0.58 м ад дзённай паверхні (альбо ад 0.1-0.13 м ад узроўню зачысткі мацерыка) на квадраце А13 зафіксаваны фрагмент чэрапа. Гэты аб’ект узнік хутчэй за ўсё ў выніку выканання абраду крэмацыі, аб чым сведчаць колькасць крэміраваных, перапаленых костак і адпаведны чорна-попелісты колер часткі запаўнення. Пахавальная яма вызначаецца паво льным пераходам сценак да акруглага дна. У запаўненні акрамя дробных касцяных фрагментаў і вельмі дробных фрагментаў зубоў выяўлены 16 абломкаў неалітычнай керамікі і 2 крамянёвыя адшчэпы.

Аб’ект 2 — жытло (квадраты Б-Г/13-15 ) вылучаецца трапецападобнай формай, даўжыня дасягае 2, 05 м пры шырыні 1,75 м. Запаўненне — дробназярністы пясок цёмна-шэрага альбо чорнага колеру. Глыбіня запаўнення ў заходняй частцы аб’екта да 0,3 м. Найбольш глыбокая частка запаўнення аб’екта — паўночная да 0,4 м ад узроўню зачысткі мацерыка. Акрамя гэтага выбіралася ўсходняя частка запаўнення акруглай формы з глыбінёй да 0,2 м. Пасля таго як былі зняты профілі-разрэзы ў трох месцах, сам аб’ект выбіраўся па контурах свайго перыметра. Усяго ў аб’екце знойдзена 77 артэфактаў. сярод якіх вылучаюцца: 17 крамянёвых адшчэпаў і 60 фрагментаў неалітычнай керамікі, дробныя фрагменты крэміраваных костак і асобныя дробныя вугельчыкі.

Аб’ект 3 — пахаванне 2 (квадраты Г-Д/13-15), сляды пахавання ў выглядзе светла-шэрай плямы авальнай формы сталі вылучацца на глыбіні каля 0,5 м ад сучаснай дзённай паверхні. Яма арыентавалася па лініі поўнач — поўдзень. Даўжыня яе 1,67 м; шырыня 0,88 м. Запоўнена яма светла-шэрым дробназярністым пяском. Глыбіня запаўнення не больш 0,12 м. Дно злёгку акруглае з павольным пераходам да сценак. У межах пахавання знойдзены 10 артэфактаў: 5 адшчэпаў 5 абломкаў неалітычнай керамікі. Фрагменты 2 зубоў выяўлены бліжэй да паўночнага краю магілы. А 2 фрагменты канечнасцей (верагодна. бедранай косці) — амаль у самым яе цэнтры.

Аб’ект 4 — гаспадарчая яма (квадраты Г-Е/11- 12). Цёмна-шэрая, а месцамі i чорна-шэрая пляма гаспадарчай ямы была выяўлена на глыбіні 0,45-0,5 м ад сучаснай дзённай паверхні. Яна вылучалася на светла-жоўтым фоне мацерыковага пяску. У плане яма нагадвала авал. арыентаваны па лініі захад — усход і пашыраны ў цэнтральнай частцы. Найбольшая даўжыня ямы — 2,2 м, шырыня вагаецца ад 0,72 м да 1,06 м. Ад узроўню зачысткі на глыбіню да 0,25 м у цэнтральнай частцы супясчанае запаўненне ямы пачынае набываць месцамі цёмны, чорна-шэры колер. Цэнтральная частка ямы звужалася, а яшчэ ніжэй рэзка паглыблялася. Адна са сценак паглыблення стромная, а другая палогая. Дно паглыбленай часткі выразна акруглае. У запаўненні гаспадарчай ямы выяўлены наступныя знаходкі: нож на пласціне, фрагмент скрабка, адшчэпы — 26, пласціны — 9, лускавінкі — 8, асколкі дробныя — 7, скол краявы – 2, кераміка неалітычная — 102, ранняга перыяду бронзавага веку — 3, сярэдняга перыяду бронзавага веку — 13, вельмі дробныя фрагменты керамікі 108, дробныя крэміраваныя касцяныя фрагменты, дробныя вугельчыкі.

Калекцыя вьфабаў з крэменю ў раскопе 2 2006 г. на помніку Камарын-5 налічвае 554 адзінкі, з якіх вырабаў з другаснай апрацоўкай — 77 (13,9 % ад агульнай колькасці прадметаўу калекцыі).

Прадукты першаснага расшчаплення прадстаўлены наступнымі катэгорыямі вьфабаў: адшчэпы — 302, пласціны –  72, лускі — 10, асколкі і аморфныя кускі крэмня — 27, фрагменты і сячэнні пласцін — 17, нуклеусы і іх абломкі –   11, сколы падпраўкі пляцоўкі папярэчныя — 9, сколы краявыя – 29.

Сярод вырабаў з другаснай апрацоўкай знойдзены: наканечнікістрэл і іх абломкі — 11, скрабкі – 24, разец. нажы — 11, праколка. скобель, сякера. аджымнік, прылады выпадковага выкарыстання (пласціны, адшчэпы, сколы з рэтушшу) — 26.

У раскопе 2 2006 года на паселішчы Камарын- 5 былі знойдзены абломкі ляпной і ганчарнай керамікі.

Ганчарная кераміка прадстаўлена 255 абломкамі ў межах пластоў 1 (0-0,2 м) і 2 (0,2-0,3 м), якія датуюцца ад першай паловы XVI стагоддзя і да пачатку XVII стагоддзя.

Кераміка жалезнага веку ў культурным пласце раскопу налічвае 11 абломкаў. пераважна яна вызначаецца трэцяй чвэрцю I тыс. н.э.

Кераміка сярэдняга перыяду бронзавага веку (тшцінецкае культурнае кола) прадстаўлена 21 абломкам. Арнаментаваліся зубчастым штампам па знешнім краі венчыка, прачэрчанымі лініямі і дробнымі акруглымі наколамі ў спалучэнні з ружанцовым арнаментам.

Кераміка інтэрстадыума фінальны неаліт — пачатак эпохі бронзы налічвае 43 абломкі, упрыгожаныя ў асноўным вусеневым штампам.

Сярод неалітычнага посуду — 2141 абломак, у раскопе 2 2006 года на паселішчы Камарын-5 пераважаюць неарнаментаваныя (779) і ўпрыгожаныя грабеньчатымі адбіткамі (923).

Металічныя вырабы (7 экземпляраў з жалеза) знойдзены ў асноўным у межах двух першых пластоў і ў болынасці сваёй невызначальныя. Да цэлых экземпляраў можна аднесці рамесніцкі малаток з двума лязамі і нескразной адтулінай і рамбічны чаранковы наканечнік стралы.

Самым значным вынікам даследаванняў на паселішчы Камарын 5 у палявым сезоне 2006 года з’яўляецца выяўленне двух закрытых комплексаў пахаванняў 1 і 2 (безынвентарных), адно з гэтых пахаваняў хутчэй за ўсё. выканана па абрадзе крэмацыі. Безумоўна, што гэтыя пахаванні ў перспективе патрабуюць больш грунтоўнага. паглыбленага вывучэння на падставе радыёвугляроднага датавання і антрапалагічнага вызначэння. I толькі пасля іх правядзення можа больш дакладна вызначыцца іх храналогія. Вельмі важным для помніка Камарын 5 з’яўляецца і тое, што ў адрозненні ад іншых поплаўныхпясчаныхпаселішчаўуваколіцахРагачова, у культурным пласце захоўваюцца хоць і ў невялікай колькасці арганічныя рэшткі матэрыяльнай культуры. Як і ў ранейшыя гады пераважаюць артэфакты, перш за ўсё кераміка. якія звязаны з днепра-данецкай неалітычнай культурай (IV-III тыс. да н.э.).

Аўтар: Ігар Язэпенка
Крыніца: Гістарычна-археалагічны зборнік. – Мінск, 2007. – Вып. 23. – С. 195–196.