Трэці фестываль беларускамоўнай адукацыі “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі

0
1091
Фэст беларускай мовы

Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 18 траўня.

Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі. У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, народныя строі, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі, дошкі Мантэсоры для самых маленькіх, розныя цікавосткі і сюрпрызы.

Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе пр-т Леніна, 10 (4 паверх), к. 409.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся).

Мова дзяцей у Гомелі фэст

Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.