Трэнінг па асновах здымкаў краязнаўчых фільмаў

0
914
здымкі кіно

Паважаныя сябры!

ГМКГА “Талака” запрашае вас на трэнінг прысвечаны асновам аператарскага майстэрства. Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца асобы, што цікавяцца стварэннем відэаматэрыялаў па краязнаўству.

Час правядзення: 20 лютага. З 10 да 15.00 гадзін.

Увага! Увага! Увага!

Удакладнена месца правядзення трэнінгу.

Падразбязнасці чытайце ў поўнай версіі навіны.

Трэнеры: Ларыса Шчыракова, Алег Ражкоў.

Месца правядзення: пас. Перамога (Победа), вул. Цэнтральная 70-а.

Праезд аўтобусамі 4 і 4а (адпаведнымі нумарамі маршрутовак ды пры жаданні тымі, што едуць на Добруш).

Пры выхадзе на прыпынку “вул. Добрушская” прайдзіце наперад па хадзе аўтобуса метраў 150 да міні-крамы і збочце ўправа. Цераз адзін дом і будзе тая хата дзе будзе адбывацца трэнінг.

Не забывайцеся запісаць на ўсялякі выпадак кантактны тэлефон – (029) 3416694 (Ларыса Шчыракова)
Таксама не забывайцеся апрануцца і на пітво/дробнае харчаванне, бо трэнінг з 10 да 15 гадзін (магчыма будзе міні-перапынак і можна будзе схадзіць у краму).

Нагадваем, што трэнінг БЯСПЛАТНЫ.

Прыкладная праграма трэнінга:

1. Аператарскія планы. Секвенцыя.
2. Кадры статычныя, дынамічныя.
3. Сінхрон: асноўныя правілы.
4. Трансфакацыя.
5. Панарама.
6. Агульныя парады аматару відэааператару.
7. Фон.
8. Гук.
9. Агульныя правілы відэамантажа.
10. Баланс белага.
11. Неабходныя аксэсуары для відэаздымак (штатыў, накамерны свет, вынасны мікрафон)
12. Выкарыстанне музычнага суправаджэння ў відэаматэрыяле.
13. Шмат чаго іншага.

(уся тэорыя будзе падмацавана канкрэтнымі відэапрыкладамі)

Патрабаванне да ўдзельнікаў: Толькі для тых хто цікавіцца краязнаўствам і мае намер ствараць відэаматэрыялы па гісторыі, культуры Гомельшчыны, удзельнічаць у нашых праектах.

АБ СВАІМ УДЗЕЛЕ ПАВЕДАМЛЯЦЬ ЗАГАДЗЯ, БО КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ НЕ БЯЗМЕЖНАЯ І ГЭТА ТРЭБА КАБ СКАРЭКТАВАЦЬ ТРЭНІНГ!!!