Трэнінг для будучых журналістаў NASHKRAJ.INFO

0
1018
журналистика, ручка и клавиатура

ГМКГА “Талака” аб’яўляе аб наборы ў шэрагі будучых журналістаў, што будуць ствараць навіны і артыкулы для краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны NASHKRAJ.INFO.

– Ты цікавішся краязнаўствам роднага краю?!?
– Ты хацеў бы словам запальваць сэрцы і абуджаць розум людзей?!?
– Ты хацеў бы навучыцца анлайн-журналістыцы, але не ведаеш дзе і як?!?

Тады табе да нас!

Мы навучым, пакажам і растлумачам табе ўсё што ты хацеў ведаць пра анлайн-журналістыку!
З намі ты атрымаеш магчымасць пісаць пра тэмы і навіны, што цябе хвалююць.
Мы дадзім табе магчымасць раскрыць свой журналісцкі талент і дадзім неабходны досвед!

Далучайся да цікавай і крэатыўнай кампаніі, разам мы абудзім НАШ КРАЙ!

Удзел бясплатны.

Трэнінг НЕ ПРАДУГЛЕДЖАНЫ для тых, хто ўжо задзейнічаны ў іншых інтэрнэт-праектах.