Традыцыйныя святы на Тураўшчыне

0
48
Традыцыйныя святы Гомельшчыны

Святы займалі важнае месца ў жыцці вясковага чалавека. На іх ён мог сустрэцца з родзічамі, сябрамі, знаёмымі, пагаварыць пра жыццёвыя клопаты, справы, вырашыць набалелыя пытанні і проста адпачыць.

На Тураўшчыне святы адыгрывалі вялікую ролю, бо з імі людзі звязвалі надзеі на лепшае жыццё. Вясковае гадавое свята, устаноўленае паводле запавету, называлася кермашам. Гэтая назва захавалася да нашых дзён. На таго, хто прыехаў на свята ў вёску, гаварылі «кермашовік». Ад слова «кермаш» утварыўся дзеяслоў «кермашоваць» — быць у гасцях у вёсцы, дзе адбываецца кермаш (Тураўскі слоўнік, 5, 189. У далейшым скарочаная назва ТС).

Святы праводзіліся ў розныя поры года. Да іх рыхтаваліся загадзя, прыбіралі хату, двор, упрыгожвалі іх, гатавалі смачныя стравы. На святы ніколі не забывалі пра сваіх памерлых продкаў. Напрыклад, дзеды, або задушны дзень, на Тураўшчыне правілі (адзначалі) чатыры разы на год: у мясаед, перад пастом — памінальны тыдзень, на Вялікдзень, перад Пятровіцаю, перад Піліпаўкаю. Вось як гавораць самі палешукі: Як дзеды помінаюць, то вараць у п’ятніцу вячэру, а ў суботу обед, да зараней обедаюць (ТС, 2, 12).

3 рознымі святамі звязана вельмі шмат прымавак, павер’яў, прыкмет. Падчас традыцыйнага восеньскага свята спленья, або епленькі, казалі: На спленье готуй насенье (прымаўка пра пачатак сяўбы жыта), (ТС, 5, 84).

Перад Купальным Іванам затыкалі ў дзверы адну шыпшыну, каб ведзьмы малака даіць не ішлі. На Раство (нараджэнне Хрыстова), як зранку першы прыдзе чалавек (мужчына), то карова ацеліць бычка, а як жанчына — то будзе цялушка. На шчадрэц існавала павер’е, што трэба занесці пустазелле на чужы агарод, то на сваім яго не будзе. У маі і снежні адзначалася свята Мікола: Перэд Miколою сеюць огуркі, то будзе богато­-богато іх (ТС, 3, 81). Значным святам лічыўся Спас: Ек прыдзе Снас, то будзе яблуко і ў нас (ТС, 5, 358).

На жнівень прыпадаў Ілья: Прыдзе Лья, то чоловек як свінья, ходзіць да чаўкае; прыйшоў Ілья, то й лета нема; на Лью поўну печ налью (ТС, 5, 173). Дзень перад Іллёй называўся Мокрэлі (мокрэні): Як не будзе на мокрэні дошчу, то не будзе картошка гнісці ў землі (ТС, 3, 86).

На троечны тыдзень прыпадала свята сёмуха, або троіца. Перад гэтым святам упрыгожвалі хату зялёнымі галінкамі — клечаньем: Як клечанье на троіцу посохне, то кажуць: сена наробім зелёного, а як пойдзе дождж, то і сено будзе чорное. Клечанье не стаўляць до году, як хто ўмрэ (ТС, 2, 196).

Двухтыднёвы прамежак часу перад і пасля Спаса мае назву спасоўка: Петровіца сушыць балота, а спасоўка — рэкі (ТС, 5, 80).

Людзі не забывалі і працоўныя святы. Напрыклад, на дзень заканчэння жніва — дажынкі — пакідалі «бараду». На гэтае свята рэзалі пеўня, што сведчыла пра яго значнасць у жыцці селяніна.

Як сведчыць фактычны матэрыял, найменні святаў мелі варыянтныя назвы. Так, традыцыйнае рэлігійнае свята ўшэсце называлася ўшэсце. У аснове назваў некаторых святаў, іх этапаў ляжаць устойлівыя спалучэнні слоў: хрэсна нядзеля, аношні тыдзепь перад Вялікаднем.

Святы на Тураўшчыне добра адлюстроўваюць традыцыі палешукоў, якія выхоўваюць павагу да чалавека, добрыя адпосіны паміж людзьмі.

Аўтар: Л.П. Кузьміч
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 26-27.