Традыцыйныя мужчынскія спевы ў Гомелі

0
361

Унікальную кружэлку прэзентавалі ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ў Гомелі. Дыск з серыі “Мужчынская традыцыя спеваў” выйшаў у межах праекту “Традыцыя”. Складаецца ён з запісаў аўтэнтычных ансамблевых і сольных мужчынскіх спеваў, сабраных пераважна ў палескіх вёсках вядомымі этнамузыколагамі ў 1970-1980-я гг. мінулага стагоддзя.