Зімовы святочны перыяд – мнагаслойны, увабраўшы ў сябе абрады і звычаі, звязаныя з міфалагічнымі і рэлігійнымі ўяўленнямі, працэс фарміравання якіх адбываўся ў розныя гістарычныя эпохі.
Вызначальнае месца ў навагодні перыяд належала калядаванню і шчадраванню. Звычай калядавання, насычаны народным гумарам і актыўнай карнавалізацыяй, займаў галоўнае месца ў навагоднім рытуальна-абрадавым комплексе. У Мазырскім павеце калядаваць хадзілі з казой або зоркаю. Пры казе павінны былі быць скрыпка і бубен. У гульнёвым ассяроддзі калядных святкаванняў умоўна ажыццяўлялася драматычная пагранічная сітуацыя максімальнага яднання “гэтага” свету з «тым” [1, с. 70]. У матэрыялах этнографаў зафіксаваны імправізаваныя сцэнкі калядоўшчыкаў з уяўным пахаваннем і памінкамі нябожчыка, удзельнікамі якіх былі поп, дзяк, плакалыпчыца. Часта тыя ж пераапранутыя разыгрывалі сцэны вяселля або сватання. Элементы маскавання дазвалялі актыўным вяскоўцам у калядны перняд беспакаранна існаваць за нормамі дапусцімых паводзін у сваім сацыяльным асяроддзі.
На тэрыторыі Усходняга Палесся напярэдадні Новага года моладзь прыбірала Шчодру – прыгожую дзяўчыну апраналі ў святочнае адзенне, галаву ўпрыгожваў вянок з папяровых кветак і адпраўляліся па хатах вадзіць казу, спяваць песні. Аналіз этнаграфічных крыніц паказвае, што гульневыя моманты абрада “Шчадравання ‘’былі насычаны гумарам і імкненнем далучыць да дзеі як мага больш глядачоў.
Заключнай часткай усіх калядных спектакляў было частаванне іх удзельнікаў. Гаспадары шчодра адорвалі ўдзельнікаў карнавальнага гурта. У Мазырскім павеце, напрыклад, за праспяваную песню гаспадары давалі па аднаму ці па два бліны на кожнага, ці па паляніцы ( маленькай булачцы з жьггняй, грзцкай, ці пшаніцы). Часта абмен падарункамі адбываўся ў гульнёва — жартаўлівай форме [1, с. 73].
Шматвякавы ідэалагічны ўплыў хрысціянства, сацыяльны прагрэс XX ст., калектыўнае вядзенне гаспадаркі ў саўгасах і калгасах сталі вызначальнымі для ператварэння навагодніх сакральных звычаяў у святочную забаву. Усе старыя песні, танцы, карагоды, гульні моладзі як найбольш свабодны ад рытуалу кампанент навагодняга свята служылі толькі адной мэце – унесці ў паўсядзённае жыццё вёскі весялосць і аптымізм. [2, с. 94] У нашыя дні народныя навагоднія звычаі найбольш захаваліся ў Гомельскай вобласці.
Галоўнай ідэяй святаў веснавога цыкла была ідэя адраджэння і абнаўлення прыроды. Сяляне лічылі, чым раней прыйдзе на Зямлю вясна, тым хутчэй пачнецца сяўба, выган скаціны ў поле, гаму на поўдні “клікаць вясну” выходзілі ў апошні дзень Масленіцы. Дзяўчаты падзяляліся на дзве-тры партыі і займані ўзгоркі, вызваленыя з-пад снегу і там папераменна гукалі вясну.
У Лельчыцкім раёне гаспадыні выпякалі з цеста “конікаў” і начынялі іх кашай. Маладыя дзяўчаты ў гэты дзень усталёўвалі елку на ўзвышша, упрыгожвалі яе рознакаляровымі кветкамі з паперы і пачыналі гукаць вясну. Праз некаторы час да дзявоцкага гурта далучаліся маладыя хлопцы, пасля чаго пачыналася ігрышча, частаванне яйкамі і «конікамі».
Адным з самых распаўсюджаных звычаяў на Гомельшчыне быў магічна-аграрны ахоўна-засцерагальны абрад “Ваджэнне стралы”, які праводзіўся на Ушэсце (40-ы дзень пасля Вялікадня). Аналіз факталагічных матэрыялаў дазваляе зрабіць вывад, што для гэтага абрада былі характэрны: масавасць удзелу, эмацыянальны ўздым удзельнікаў, стыхійнае разгортванне абрадавага дзеянне, але тым не меньш строгая паслядоўнасць усіх рытуальных эпізодаў. У пластычным вырашэнні абрадавых дзей найболып характэрнымі формамі з’яўляліся шэсці і карагоды.
Апошнім, завяршаючым звяном вясенняга каляндарна- абрадавага цыкла, было троіцка-сяміцкае свята, якое прьгходзілася на канец вясны- пачатак лета, святкавалася на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня і ўтрымлівала шмат карнавальных элементаў.
У панядзелак русальнага тыдня адбываўся абрад “провадаў русалкі». На ролю русалкі выбіралі прыгожую, темпераментную дзяўчыну, распраналі яе, на галаву адзявалі вялікі вянок з жывых кветак і вялі да жыта, дзе пачыналіся рытуальныя дзеі з гульнявымі элементамі.
У чацвер спраўлялі абрады выклікання дажджу, каб не было засухі летам. Маладыя людзі цешыліся, абліваючы адзін аднаго вадою, які ў народзе называўся – абліваха [3, с. 203]. А ў траецкую ноч моладзь запрашала музыкантаў у хату, дзе адбывалася ігрышча [3, с. 229-230].
Важнае месца ў сёмушнай абраднасці займаў матыў прадказанне лёсу. Дзяўчаты варажылі на вянках з кветак або бярозавых галінак пра будучае замужжа і пад час кумлення. Загадзя дзяўчаты выбіралі месца, дзе вакол дзвюх бярозак можна было б вадзіць карагоды. Шэсцем з песнямі дзяўчаты накіроўваліся ў лес, дзе потым апляталі верхнія галіны дзвюх бяроз у выглядзе своеасаблівых варот – аркі, праз якія праходзілі дзяўчаты і абменьваліся падарункамі. Як лічыць даследчыца В.К. Сакалова, кумаўство наўрад ці было звязана з заключэннем шлюбаў і прыняццем у сувязі з гэтым у род жанчын. Гэта хутчэй за ўсе прыняцце ў род, прызнанне ім паўнапраўнымі членамі дзяўчат, якія дасягнулі шлюбнага ўзросту [4, с. 200].
Кульмінацыйным момантам летняга святочнага календара з’яўляюцца купальскія абрады і гульні. Трэба адзначыць, што ў вызначаным намі рэгіёне купальскае свята утрымлівала шмат лакальных асаблівасцей.
У Рэчыцкім раёне, напрыклад, рьпуальнае застолле набывала тэатралізаваны характар. 3 элементам! вясельнага абраду, вянчаннем, святочным застоллем з песнямі, музыкай, скокамі праводзілася гульня “Марусіначка”. Такім чынам, усеагульная купальска-вясельная рытуальная вячэра стварала атмасферу святочнасці і весялосці [5, с. 53].
Найбольш паслядоўна традыцыя распальвання вогнішча існавала ў мястэчках, размешчаных паміж Прыпяццю і Дняпром. У якасці варыятыўнай традыцыі там фіксаваўся звычай паліць паходні і бегаць з імі па полі. Расклаўшы вогнішча, ў агонь з песнямі кідалі пудзіла, якое рабілі з саломы, падобнае на чалавека. Калі пудзіла згарыць, дзяўчаты і хлопцы пераскоквалі праз гэтае вогнішча [6, с. 103].
У асобных месцах Усходняга Палесся на Купалле працягваліся абрады кумлення і “провадаў русалкі” (Лоеўскі, Брагінскі, Нараўлянскі, Гомельскі раёны). Русалку моладзь “заганяла” на грушу, дзе кожная з дзяўчат закідвала свой вянок на галінкі дрэва. Пасля варажбы русалка сасковала і пужала ўсіх прысутных.
Мясцовыя звычаі і абрады праводзін русалкі з удзелам маскіраваных персанажаў больш поўна на тэрыторыі Беларусі да канца XX ст. захаваліся на тэрыторыі даследуемага намі рэгіёна. Сучасныя палявыя даследаванні, дзякуючы інфармацыі людзей старэйшага пакалення, дазваляюць зрабіць вывад аб частковым існаванні на сучасным этапе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей традыцыйнай святочнай культуры Усходняга Палесся [7, ф. 8, воп. 79, спр. 165, сш. 4, № 43, л. 77-78]. Дзякуючы комплекснаму даследаванню сучасных беларускіх святаў каляндарнага цыкла, які праводзіцца калектывам кафедры рэжысуры свят БДУ культуры, бачна, што сёння штогод святкуюцца ў палескіх вёсках толькі Каляды, Новы год, Масленіца, Дажынкі і Кірмаш. Амаль паўсюдна зніклі традыцыйныя абрадава – рытуальныя і гульнёвыя дзеі святаў Сёмухі і Юр’я, Багач. 18]
Такім чынам, вывучэнне рэгіянальных і лакальных асаблівасцей святочнай культуры Усходняга Палесся работнікамі культуры і іх выкарыстанне ў каляндарных святах на сучасным этапе, дазволіць адрадзіць і захаваць унікальныя з’явы ўсходнепалескай святочнай культуры.
- Кухаронак Т.І. Маскі ў калянларнай абраднасці беларусаў. – Мн., 2001.
- Гурскі А.І. Калядны цыкл \\ Каляндарна-абрадавая паэзія. – Мн., 2001
- Романов Е.Р. «Белорусский сборник” Быт белоруса. Вильна. 1912. Вып. 8
- Соколова В.К. Весенне-летные календарные обряды русских, украинцев и белорусов. – М..І979
- Гуд П.А. Беларускае купалле: кампазіцыя і семантыка абрадавых дзей. – Мн., 1999
- Радченко 3. Гомельские народные песни. Записки ВРГО по отделению этнографии. Т.ХПІ. Вып.II. СПб.,1888
- Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфй і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (АІМЭФ).
- Архіў кафедры рэжысуры свят.
Аўтар: А.Я. Камінскі
Крыніца: А. Я. Камінскі // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: матэрыялы Міжнар. навук. канф. – Гомель: ГДУ, 2004. – Ч. 1. – С. 268–272.