Традыцыйная спадчына, сядзіба Горватаў ды “Цукерка”: як гомельская “Талака” па Нараўляншчыне вандравала

0
2462
Удзельнікі экспедыцыі робяць сэлфі на фоне шыльды Нароўлі
Сябры гомельскай "Талакі" ў экспедыцыі па Нараўлянскім раёне

Сёлета Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” зладзіла чарговую этнаграфічную экспедыцыю. На гэты раз яна праходзіла па таямнічай і цікавай Нараўляншчыне.

На працягу экспедыцыі, якая адбывалася з 10 па 18 ліпеня, талакоўцы даследвалі традыцыйную культуру і гісторыю рэгіёна.

Старая дорога с жёлтыми полями в НаровлеГняздо буслоў у Нараўлянскім раёнеІнфарманты распавядалі удзельнікам экспедыцыі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся ў іх рэгіёне, пра асаблівасці калектывізацыі і рэпрэсіі. А некалькі чалавек нават распавялі пра падзеі савецка-польскай вайны 1919-1921 гг., аб якіх чулі ад сваіх бацькоў.

Штурм Рэчыцы войскамі генерала Станіслава Булак-Балаховіча ў лістападзе 1920 году

Акрамя звыклых ужо песень, прыпевак, ды расповедаў пра традыцыйную абраднасць, талакоўцы гэтым разам збіралі і традыцыйныя байкі, якія адрозніваюцца  мясцовым   каларытам.

Борць для збору мёду. Борть для сбора мёда
Старую борць талакоўцы заўважылі на адным з дрэваў падчас вандровак

Сябры ды сяброўкі “Талакі” актыўна вывучалі матэрыяльную спадчыну рэгіёну. Мясцовыя жыхары актыўна аддавалі прадметы побыту, якія для іх ужо даўно сталі непатрэбным смеццем у гаспадарцы, а для талакоўцаў кожны з іх — каштоўная знаходка, якую трэба рэканструяваць і абавязкова захаваць.

Прадмет традыцыйнага побыта які вынесла ўдзельнікам экспедыцыі жанчына

Сябры "Талакі" збіраюць прадметы матэрыяльнага побыта па хатах Нараўляншчыны
У закінутых хатах часта можна знайсці тое, што не цікавіць рабаўнікоў – прадметы традыцыйнага побыта

Старый горшок висит на забореСтары ложак, старая кроватьУдзельнікі экспедыцыі не пакінулі без увагі мясцовы краязнаўчы музей, дзе месцяцца як прадметы побыту, так і прылады для палявання і рыбалоўства.

Старые предметы традиционного быта в музееПраз знаёмства з мясцовым краязнаўцам Васілём Чайкай удалося наведаць музей, які ён стварыў пры школе. Самым дзіўным было тое, што ягоны музей па памерах амаль не саступае краязнаўчаму музею, а па змесце з’яўляецца больш цікавым і каларытным. У ім былі і калекцыя сякер, якія рабілі  мясцовыя майстры, і калекцыя ліштваў, а цэлы пакой быў адведзены пад калекцыю прадметаў,  якія былі зроблены  ў СССР у 1960-х – 1980-х гг. Звычайна ў дзяржаўных музеях гэтага не сустрэць, а тут можна было ўбачыць усё — ад звычайных жаночых сукенак тых часоў да агітацыйных плакатаў.

Ліштвы і разьбяны дэкор са старых драўляных дамоў Нараўляншчыны

Советское платье в музее

Советский плакат про механизаторов в музееУ Нароўлі талакоўцы завіталі на  былую сядзібу Горватаў. Будынак XIX ст. на вялікі жаль на сённяшні дзень знаходзіцца ў занядбаным стане і чакае рэканструкцыі.

Старое здание имения Горватов в НаровлеНу, і якая экспедыцыя без прыгодаў! Вяртаючыся пасля цяжкага экспедыцыйнага дня, з жыта, нібыта русалка,  насустрач тлакоўцам  выбегла малое кацяня,  якое яны не змаглі пакінуць выжываць у цяжкіх палявых умовах. Новага гадаванца ўзялі з сабой і назвалі “Цукеркай”, бо, як вядома, Нараўляншчына славіцца сваімі кандытэрскімі  вырабамі.

Кошечка на руках на фоне синего небаАле самай  нечаканай і неспадзяванай сустрэчай  падчас экспедыцыі, была сустрэча з вядомым падарожнікам, вядоўцам тэлепраекту “Падарожжы Дылетанта” Юрыем Жыгамонтам, які прыехаў у гэты час на сваю малую Радзіму да бацькоў.

Сэлфі з Юрыем Жыгамонтам
Сяброўка ГМКГА “Талака” Любоў Еўдакіменка з вядомым тэлевядоўцам Юрыем Жыгамонтам

Пасля летняга адпачынку талакоўцы зоймуцца расшыфроўкай і разборам усіх аўдыё- і відэаматэрыялаў, сабраных у экспедыцыі, а таксама этнаграфічных “трафеяў”.

Аўтар: скарбнік ГМКГА “Талака” і ўдзельніца экспедыцыі Кацярына Якіменка
Аўтар фатаздымкаў: сяброўка ГМКГА “Талака” і ўдзельніца экспедыцыі Любоў Еўдакіменка