Традыцыі зімовых святаў і абрадаў (на матэрыяле фальклору Жыткавіцкага раёна)

0
1361
Традыцыі зімовых святаў і абрадаў (на матэрыяле фальклору Жыткавіцкага раёна)

У кожнага народа вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія адбіліся ў абрадах і звычаях, прыкметах і павер’ях, гульнях і песнях, звязаных з тым ці іншым днём календара.

У дадзеным артыкуле разглядаюцца мясцовыя асаблівасці зімовых святаў і абрадаў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Піліпаўка — перыяд земляробчага календара перад Калядамі, калі палявыя работы завершаны і галоўную ролю набываюць малацьба і жаночая хатняя праца [1, с. 295]: “Піліпаўка начынаецца 28 наябра. Піліпаўка цягнецца не адзін дзень, а до 7 январа… Дак, вот раньшэ піліпаўскімі вечарамі жэншчыны ткалі, пралі, адзежу шылі. А хто маладзейшыя, то збіраліса на вечоркі ў екой-небудзь адной хаці. Там і аставаліса начаваць. У народзі дажэ іе прымаўка: “Піліп дзяцей адзявае”. Ткалі з льна. Маладыя пазбіраюцца і начынаюць: хто пяе, хто гадае.” (Купрацэвіч Я.М., 1956 г.н., в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на). У час гадання выкарыстоўвалі традыцыйныя зерневыя культуры, напрыклад ячмень: “А каб узнаць, з кім свадзьбу згуляеце, у дзень светого Ануфрыя, чэрэз адну ноч, сыпалі пад падушку ячмень і гаварылі: “Святы Ануфрэю, я ячмень сею, дай жа ты мне знаць, з кім я буду жыць” (Купрацэвіч Я.М., 1956 г.н., в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на).

На гэты час прыпадае і Піліпаўскі, або Перадкалядны, пост, калі не елі скаромнае. У час Піліпаўкі варылі саладуху: “жытнюю муку залівалі кіпятком, давалі трохі постаяць. За гэта ўрэмя яна трошкі падкісала, набывала салодзенькі ўкус. Потым яе варылі і её піталіся” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на). Другім традыцыйным посным блюдам на Жыткаўшчыне была каліна, якую “збіралі, сушылі, а потым ужо варылі і елі”; “Да Каляд людзі посцяць, едзяць толькі рыбу. После Новага года ўжо елі бліны, сыр, масло — умясаед” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на).

У сярэдзіне каляднага посту адзначаюцца тры прысвяткі, якія ідуць адзін за адным, — Варвара, Сава і Мікола Зімовы. На Варвару — пастухі збіралі “варваршчыну” — традыцыйную плату: “На Варвары ходзілі пастухі, шо пасцвілі короў, по хатах ім давалі варэнікіА на Саввы, увечары, куцця Мікольная, вячэра посная. На Міколу ідуць у цэркаў, а прыйдуць, то ў кого е хлопцы ўзрослыя, сабіраюцца по хатам у компаніі. Ім родныя даюць пірог, сала кусок, бутылкуНаймаюць мужыка, который можэ спяваць. Хлопец, которы дружыць з дзеўкаю, заказвае ей песню” (Чыкіда В.С., 1934 г.н., в Запясочча Жыткавіцкага р-на).

Каляды — цыкл святаў і абрадаў зімовага сонцавароту. Першапачаткова атаясамліваліся з адраджэннем бога Сонца і пачаткам новага жыцця, а ў хрысціянскай традыцыі — з праслаўленнем Хрыста-Збавіцеля [1, с. 183-184]: “Каляды празнуюць з 6 па 22 январа. У етые дні не трэ було нічогарабіць, толькі што ладзіцца па хазяйству” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “Калядныя дні працягваліся да 19 январа” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на); “Каляды атмячаліся ў нас 7 студзеня. Іх усе чакалі і стараліся сустрэць добра. Пяклі бліны, рабілі халадзец, хто мог, рабіў каўбасу. Абязацельна куццю варылі” (Няшэвіч В.Д., 1937 г.н., в. Боркі Жыткавіцкага р-на); “Начыналіся к сёмаму январа. У гэты дзень ідом спяваць, калядаваць. Вечарам, сёмага часла, ідом пад вокнамі шчадраваць. Казу вадзілі 13-14 январа. Акрамя таго, вадзілі яшчэ бусла, мядзведзя і сароку.

Васьмога часла насілі Варфаламееўскую звязду. Тут участваў і бацюшка, званы насілі. Званы цяжкія, но насілі іх здаровыя хлопцы. Насілі робленыя яселькі, украшаныя, дзе быў Хрыстос. Перадзявалі ў царкоўную адзежу. Звязду рабілі з картона, выразалі на восем рагоў, там наклейвалі з адной стараны мацер божу з младзенцам, з другой стараны свечку запальвалі і ікону гаспадара.

На Каляды звязду не насілі. На 9-га рабілі кірмаш. 13-га вечарам заходзіў шчадрэц. Строілі вячэру, рабілі куццюКалядавалі ад 7 да 13 часла” (Панчэня К.Л., 1924 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на).

У народнай культуры шырока выкарыстоўваецца найменне куцця ў якасці назвы ўрачыстай вячэры і абавязковай абрадавай стравы: “Куцця — такі торжэственны вечор быў, своею семьёю куццю вечэралі” (Лузая М.У., 1928 г.н., в. Вароніна Жыткавіцкага р-на); “Куццю варылі перэд Міколаю — гэто перва куцця. Варылі хто з чого. Хто з пшаніны, а хто з ячменю. Вячэралі. Вячэра была посная. Колі садзіліса за стол, то звалі мороза: «Мороз, Мороз, ходзі куццю есці. Да не поморозь нашых цяляток, ягняток».

Другая куцця была перад Рожэством, тожэ вячэра посная. Называецца вячэра-сочэльнік. Шчэ на стол ставілі богато місак з едою. Таму гэта куцця называецца «вяліка куцця». Скоромного на столе нічого не було. Энно можна було поліваць алеем. Вячэру пачыналі з малітвы, далей запальвалі на куці свечку і ждалі як ўзыйдзе перша зорка.

Трэцяя куцця була на шчодрэц, перэд Новым годам. Гэтая куцця была скаромная. Подаваласа з маслом. Шчэ на стол клалі мясо, коўбасы, сало. Зато куцця зовецца шчодрою. Дзеўкі гадалі ў той вечор. Бралі куццю, загортвалі ў мужчынскія штаны, клалі под падушку і ждалі, як сужаны прысніцца. За куццёю цягалі сеніну з-под скацерці і глядзелі, екі лён будзе. А шчэ шукалі ці зерне будзе похожэ на жыто, то будзе богаты ўрожай.

Чацвёрта куцця, яе называлі «голодна куцця» була перал Крэшчэннем. Тогды було і першэ водосвяцце і не елі нічого, покуль не нап’юцца. А ўжэ ўвечары ставілі на стол куццю і мало посное еды, а скоромною зусім не елі. Варылі куццю, коб буў добры ўроджай, шановалі хлебныезёрны” (Чыкіда В.С., 1939 г.н., в. Запясочча Жыткавіцкага р-на).

Такім чынам, непасрэдна на Каляды адзначаюць тры куцці: напярэдадні Раства (перадкалядная), Новага года (васільеўская, шчодрая) і Вадохрышчаў (вадзяная, галодная) [1, с. 215]: “Іе тры каляды ці тры куцці. Першая куцця була 6 январа Увечары трэба усёй сям’і сесці каля стала. На ету куццю можна есці ўсё, кроме мяса і каўбасаў”(Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “Першая куцця называлася беднай і варылася на вадзе. Другая куцця — багатая. Тады ўжо варылі яе на масле, елі мяса, сало. Трэцяя куцця — галодная” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на).

Другую куццю “называлі яшчэ і стары Новы год. Празнавалі 14 январа”. У адрозненне ад першай, “у еты раз яе запраўлялі малаком ці маслам. У еты вечар елі ўсё, што було і што хацелі. Трэ було абязацельна папробуваць куцці. Дзяўчаты гадалі, дзеці калядавалі па хатах, пелі песні — шчадравалі” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “З 13 на 14-га то быў шчадрэц. Варылі ў гэты дзень багатую куццю, туды кідалі мяса і масла” (Клімовіч М.С., 1936 г.н., в. Семурадцы Жыткавіцкага р-на); “Навагоднюю куццю, па-другому называюць Васілле. Адзначаюць адзінакава, як і калядную. У гэты дзень вячэраюць з «куццёю». Яна называецца «другая куцця». Вечарам хлопцы ходзяць па дзярэўні з казою і «шчадруюць»” (Мышкавец В.Я., 1912 г.н., в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на); “Іўжо на шчадрэц обязацельно варылі “багатую” куццю. А чаго яна была багатая? А таму што масла туды кідалі, ужо м’ясо падкідалі, яна была ўжо не посная, яна была ўжо жырная, ужо можна было есці такую куццю. Пеклі бліны, бо трэба было дзеўкам гадаць на бліны. Ну, і на куццю гадала дзеўка. Як зварыцца куцця, да яна хоча пагадаць за каго замуж выйдзе, то яна цэлы вечар ні з кім не гаворыць. Бярэ яна штаны палатняныя бацькавыя ці братовыя. У штаны лажыла ложку кашы-куцці, лажыла пад падушку і лажыласа спаць, і чытала малітву “Отчэ наш”, і прасіла ў Бога, каб прысніўса той, за каго яна пойдзе замуж” (Клімовіч М.С., 1936 г.н., в. Сямурадцы Жыткавіцкага р-на); “З 13 на 14 студзеня — Багатая Куцця. Вараць куццю, гатовяць розныя мясныя стравы. Снімаюць скацерць, ложаць сноп, ну чуць менш, жыта, паверх накрываюць скацерцю і малоцяць кулакамі — еслі находзяць зерне — будзе багаты ўраджай. Потым усе накладваюць у міскі куццю і наліваюць малаком” (Смоляр К.М., 1944 г.н., г. Жыткавічы, раней пражывала ў в. Бярозаўка Мазырскага р-на); “Вечар варожб або Васілева куцця. У вечар 31 снежня збіралася ўся блізкая радня на сумесны банкет. На Васілеву куццю першай абрадавай стравай быў аўсяны кісель, густая куцця з макам” (Кахновіч Ф.М., в. Загарбацце Жыткавіцкага р-на).

Напярэдадні Вадохрышча “недзі 18 январа спраўлялі трэцюю галодную куццю. Як і першую, “яе елі нішчымнай, іўсе стравы елі таксама нішчымнымі”, бо верылі, што “калі не з’ясі скаромнага, дык увесь год не будзе балець жывот. У еты вечар маладыя гулялі, спявалі песні. Хазяйка пасля паследняй куцці прыбірала сена, што ляжала дзве недзелі на стале і давала худобе, бо яна засцерагала яе ад хвароб” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “Сена, што было на покуці і на стале, аддавалі жывёле: каб здаровай была і вялася” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на).

Усе тры куцці варылі абавязкова ў адным і тым гаршку: “Каша на ўсе тры Куцці варылася ў адным і тым жа чыгуну і нельга было спрашваць да таго, як селі за стол” (Няшэвіч В.Д., 1937 г.н., в. Боркі Жыткавіцкага р-на);

Галоўнай абрадавай стравай на Каляды была, канечне, куцця, якую “варылі з ячных круп” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на) і падсалождвалі мёдам або дадавалі мак: “А тогды ж не було крупу, шоб купіць на куццю, трэба ж ечменю свою, опарвалі его і ў ступні тоўклі, это ўжэ з этэго ечменю варылі куццю. А ў нас з пшэніцы, але з ечменю смачней трохі” (Лузая М.У., 1928 г.н., в. Вароніна Жыткавіцкага р-на); “Маці варыла “багатую” куццю. Гэта каша з мёдам, арэхамі і сахарам” (Купрыян Е.В., 1932 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на); “Варылі куццю ў гаршочыку із перлоўкі” (Нікіценка Я.В., 1935 г.н., в. Града Жыткавіцкага р-на); “Варыла маці боршч з грыбамі. Куцья — это была глаўная. От з этой тоўчаной пшэніцы варылі куццю з сахаром ці з мёдом. Пекла маці пампушкі, мочалі ў мак, або ў каноплі” (Лузая М.У., 1928 г.н., в. Вароніна Жыткавіцкага р-на). “На вячэру падаюць нескалькі гатаванняў: борш з буракоў з грыбамі ілі з рыбай, аладкі грачаныя з алеем, булкі з пшанічнай мукі, крупнік пшонны і канешне ж куццю. Пілі много гарэлкі” (Мышкавец В.Я., 1912 г.н., в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на).

А наогул на стале было “12 страў, і кажную трэ папробуваць… Усё з’едаць не трэба, трэба пакідаць дзядам, бо іх душы прыходзілі на святу вячэру…” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “Куццю варылі з ячменя, пшаніцы — у каго што была” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на); “Абавязкова павінна было быць 13 страў. Стравы былі здобныя, іх галоўным было куццяКуцця была посная, на алеі” (Панчэня К.Л., 1924 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на).

Існавалі пэўныя патрабаванні да сервіроўкі: “Абавязковы трэба было прыгатовіць двенаццаць блюд, бо ў Хрыста было двенаццаць апосталаў” (Купрыян Е.В., 1932 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на); “Каб у хаце було шчасце, хазяйка засыпала стол жытам, бо Ісус Хрыстос нарадзіўсяў яслях, і засцілала белай скацеркай” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на), “гаршчок з кашай ставяць у вугал на сена”; “сцялілі пад скацерць салому” (Папко Н.І., 1928 г.н., в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на; раней пражывала ў в. Бялёў); “Калі зварвалася куцця, то яе ставілі на покуць. Сюды ж клалі і варашок сена. Пакуль не звечарэе, куццю ніхто не трогаў. Калі паяўляліся на небе зоры, уся сям’я сабіралас разам. Потым ужо гаспадыня на стол сабірала. Перад гэтым на стол лажылі сена, а паверх — палатняную скацерць. Тады ўжо ставілі пасярод стала куццю, а за ёй — астатнія блюды” (Гаўрыловіч С.Ц., 1919 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на, раней пражывала ў в. Навуць); “Пад скацерць лажылі сена, а пад сена трэба было палажыць яшчэ грошы. Гэта для таго, каб грошы вяліся ўвесь год, каб не пазычаць, каб усё ў сям’і было добра” (Няшэвіч В.Д., 1937 г.н., в. Боркі Жыткавіцкага р-на); “От, у вечар перад Рождзеством на стол кладуць сено, яке ляжыць да самога шчадраўца. Разам З сенам кладуць і грошы, якія называюць колядою. А робіцца гэта для таго, шоб ніколі не пераводзіліся грошы і булі круглы год” (Юнчыц М.Д., 1944 г.н., в. Чэрнічы Жыткавіцкага р-на); “З 6 на 7 студзеня — Посная Куцця. У вугалок, пад ікону, ставяць у гаршчочку куццю на сено і кладуць булачку хлеба. Гэтым як бы аддаюць дань Ісусу Храсту” (Смоляр К.М., 1944 г.н., г. Жыткавічы, раней пражывала ў в. Бярозаўка Мазырскага р-на); “На покуці, як абычна, яе ставілі і снапочак збажыны” (Панчэня К.Л., 1924 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на), а таксама да паводзін за сталом: “Хазяін доўжан сесці на покуць, а каля яго жонка і дзеці. Ну ўжо маліліся за сябе, за тое, каб було ўсё дагледжана, каб жылі багата, потым елі” (Купрацэвіч Г.М., 1922 г.н., в. Дуброва Жыткавіцкага р-на); “Куцця дзяліласягаспадаром” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на); “На куццю запрашалі мароз:”Мароз, мароз, ідзі куццю есці! Калі прыйдзеш вясною, То будзем жалезнымі пугамі біць!” (Папко Н.І., 1928 г.н., в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на; раней пражывала ў в. Бялёў); “Калі варылі куццю, то звалі: “Мароз, Мароз, хадзі куццю есці”. Пры гэтым зачэрпваліложкай куццю і стукалі ёй па сцяклу вакна…. А перад тым, як есці саму куццю, яе верх збіралі і аддавалі курам, каб вяліся” (Уласава М.П., 1928 г.н., в. Кольна Жыткавіцкага р-на); “Садзіліся вечарам, каб уся сям’я вячэрала, бо калі не ўся, то гэта плахая прымета… Потым ждуць, што прыйдзе казаўхату. Не тушаць агню, пакуль каза не прыйдзе” (Панчэня К.Л., 1924 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на); “Уся сям’я сабірала на стол і прыгожа прыбяралася. На вугал стала ставілі свечку, клалі пад скацерць сена, каб багата жылося і ў дастатке ўвесь год. Маглі пасыпаць трохі зерня і ячменя, проса, аўса і інш., каб скаціну было чым карміць і ўраджай лепшым быў. На гэта ўсё ставілі “багатую куццю з ложкаю. Свечку ставілі абязацельна ў якое-небудзь зерне і запальвалі. Калі свечка гарэла добра, то шчыталі, што і жызнь у гэты год будзе спакойная. Калі “красны” вугал быў гатоў, то накрывалі на стол усе астатнія двенаццаць блюд. Чаму — не знаю, але ў нашай сям’е заўсёды елі ложкамі на Каляды, можэт, ад бабулі перайшло, ніхто не ведаў, але так было заведзено.

Сядалі есці. Маці чытала “Отчэ наш”, патом дзякавала за пражыты год, за ўраджай, за скаціну, за здароўе дзяцей і парадак у хаце Бога і мы елі. Яшчэ бралі ложку, набіралі ў яе куцці і падыходзілі да вакна. Стукалі ложкай у вакно і гаварылі: “Мароз, мароз, хадзі да нас куццю есці! ”

Так гаварылі тры разы, а потым кожны з’ядаў сам па ложцы куцці” (Купрыян Е.В., 1932 г.н., в. Пагост Жыткавіцкага р-на).

“Другі дзень (8 январа) называлі Бабін дзень. У эты дзень пеклі ладзі, варылі кашу і хадзілі ў госці да бабы, екая бабіла дзецей пры хрысцінах” (Купрацэвіч Я.М., 1925 г.н., в. Пухавічы Жыткавіцкага р-на).

Прадстаўлены матэрыял дазваляе зрабіць вывад, што асаблівасці правядзення зімовых святаў адлюстроўваюць старажытнае светаўспрыманне жыццёвых рэалій, мастацкае асэнсаванне законаў прыроды і месца чалавека ў ёй.

* Выкарыстаны матэрыял архіва кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Народная культура Беларусі: Энцыкл. даведн. / пад агульн. рэд. В.С. Цітова. — Мн.: БелЭн, 2002. — 432 с.


Аўтар:
А.М. Палуян
Крыніца: Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. М. Ермакова (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2015. — 252 с. С. 93-99.