Традыцыі веснавой абрадавай паэзіі Гомельскага раёна (з матэрыялаў да кнігі “Памяць”)

0
626
Традыцыі веснавой абрадавай паэзіі Гомельскага раёна

Надзвычай шырока у фальклоры Гомельскага р-на прадстаўлена каляндарна-абрадавая паэзія веснавога цыкла, якая выяўляе не толькі агульныя заканамернасці, але і яркія спецыфічныя мясцовыя адметнасці. У некаторых вёсках Гомельскага р-на загуканне вясны адбывалася ў розныя дні: на Аўдакею (14 сакавіка), на Саракі (22 сакавіка) | на Дабравешчанне (7 красавіка).

Паводле інфармацыі, атриманай у в. Чкалава, на Саракі выпякалі з цеста 40 фігурак птушак, у адну з якіх абавязкова клалі капейку, з якой і звязвалі надзеі на поспех і шчасце на працягу усяго гаспадарчага года. Пэўныя магічныя дзеянні на Capaкі выконвалі дзеці, напрыклад, з мэтай аблегчыць прылёт птушак яны перакідвалі цераз стрэхі хат трэскі, прыносілі ў хату сорак трэсак, збіралі да сарака вужак.

Парад тым, як ісці гукаць вясну, пыталі ў бацькоў благаславення і дазволу: “Бацька і маці, дазвольце ісці вясну гукаці”, на што атрымлівалі адказ: “Благаслаўляем, ідзіце, дзеці, вясну сустракаці зіму праганяці”.

Падчас абраду гукання моладзь падзялялася на два гурты, якія знаходзіліся на розных берегах рэчкі і вялі паміж сабою песенную пераклічку. Акрамя гэтага, распальвалі вогнішча, гушкаліся на арэлях і спявалі да самага вечара наступная песні:

Як на Саракі      
Калыхаліся.      
Ой, люлі-люлі, 
Калыхаліся.      
Сорак вожачак
Перарвалася.   
Ой, люлі-люлі, 
Перервалася.

Сорак хлопчыкаў
Паўбівалася.
Ой, люлі-люлі,
Паўбіваліся.
Сорак дзевачак
Зажурылася.
Ой, люлі-люлі,
Зажурылася.

Адметнасці веснавога фальклору Гомельскага раёна з’яўляецца бытаванне карагодаў і карагодных песень, асноўнымі матывамі як іх з’яўляліся шлюбныя:

Ой, пусці, маці, да й на рэчку гуляці,
Ой, люлі, на рэчку гуляці.
На рэчцы гуляці да селязнёў ждаць,
Ой, люлі-люлі, селязнёў ждаць.
А то й не селязні да й не насатыя,
Там два малойцы нежанатыя.

(в. Чкалава)

Як засведчылі жыхары в. Краўцоўка Гомельскага р-на Анохава П.В. і В.А., абрад “ваджэння сулы” адбываўся на другі дзень Вялікадня, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў Гомельшчыны, калі збіраліся жен­чыны і, утварыўшы своеасаблівы карагод-ланцуг упоперак вуліцы, ішлі і выконвалі песню:

Ой, ідзе сула да й удоль сяла,
Што ўбіла страла добре моладца.
Па таму моладцу некаму плакаці.
Адкуль узяліся да тры пташачкі,
Тры пташачкі, тры зязюлечкі.
Адна села ў галовачках,
А другая села на шчырым сэрцы,
А трэцяя села ў ножачках.
Дзе мамка плаче, тем крынічанька.
Мамка плача век да веку,
А сястра плеча год да году,
А жана плаче де абедзейка.
А паабедаўшы, у зялёны сад пайшла,
Да сабе трох знайшла.

Пасля гэтага адна з удзельніц прапаноўвала павадзіць кругавы карагод каля якой-небудзь хаты, каб “радзіла добра капуста, агародніна”, пры гэтым абавязкова спявалі песні “Як не нашай вуліцы шырокае возера”, “Канапля, канапля” і інш.;

Канапля, канапля,        
Канапелька мая.           
Чым канапелька, не зялёна стаіш.                
А як жа мне, канапельцы,         
Да зялёненькай быць,
З ісподу канапельку
Вада падмыла.
А ў полі канапельку
Хваля зламіла.
Зверху канапельку
Вераб’і клююць.

Гаспадар жа, каля хаты якога вадзілі карагод, выносіў стол з пачастункамі.

Нам не ўдалося запісаць іншых тлумачэнняў абраду “ваджэння су­лы”, акрамя магічнай яго прымеркаванасці да добрага ўраджаю агародніны і капусты, а таксама абумоўленасці выканання адпаведных песень “стралы” з матывамі шлюбу: “Святкуюць сулу не толькі, каб радзіла ка­пуста, а і таму, што пасля пасхі можна било пачынаць спраўляць вяселлі”.

Разнастайнымі абрадавымі магічнымі дзеяннямі суправаджалася і Юраўскае свята (6 мая). На парозе хлява клалі крапіву в мэтай засцярогі ад злых чараў мясцовых ведзьмаў, тройчы абходзілі карову з хлебам, соллю і свечкай, замаўляючы яе: “Выганяю цябе, кароўка, на крутую гару, на шаўковую траву. Рожкамі каліся, ножкамі тапчыся, хвосцікам махай, сваё малачко нікому не аддавай” (в. Чкалава). На Юр’я абавязкова, паводле звестак інфарматараў “поп з іконаю абходзіў палі, свяціў іх, прычым у адно месца зганялі і кароў і коней, поп з малітваю тры разы абходзіў статак” (в. Чкалава).

Maтыў адмыкання зямлі спецыальнымі ключамі — анкетная рыса юраўскіх песень, запісаных у вёсках Гомельскага р-на:

А Юр’ева маці,
Божа мілы!       
Па небе хадзіла,            
З Юр’ем гаварыла:
— А Юр’ю, мой, Юр’ю, 
Падай Пятру ключы
Зямлю ацамкнуці,
Траву выпусціці.

(в. Будзішча)

Тройцу, агульнавядомае на Беларусі свята, называюць у вёсках Гомельскага р-на “аброчным днём”. Па сведчанні інфарматараў з в. Краўцоўка, “абракаліся на Тройцу, каб не піць, не гуляць у гэты дзень, ішлі да крыніцы, маліліся, бралі крынічную ваду і загаворвалі яе, упрыгожвалі зелянінай вокны, бярозкамі двары, рвалі любісцік”. Па­водле звестак, запісаных у в. Дуянаўка, “на Тройцу абавязкова рабілі складчыну, неслі з дому прадукты, збіраліся ці ў полі ці у якой-небуазь хаце, пяклі яечню і бліны”.

У в. Брылёва праз тры дні пасля Тройцы галінкі бярозы ці клёна, якімі ўпрыгожвалі хату і двор, спальвалі і попелам пасыпалі агарод з мэтай палепшыць ураджайнасць. Па ўспамінах інфарматараў, у гэтай жа вёсцы надзвычай распаусюджанай была традыцыя кумлення, калі дзяўчаты хадзілі і звязвалі галіны дзвюх бяроз, праходзячы праз утвореную “бярозавую арку” куміліся, цалаваліся, заключалі саюз на сяброўства, дасягалі вышэйшай прыязнасці.

У траецхіх песнях гучалі не толькі земляробчыя матывы, але і шлюбныя. Даследчык У.Я. Проп лічыў не выпадковым іх наяўнасць: ”Узвялічванне шлюбу рабілася не толькі дзеля пажадання або наклікання сямейнага дабрабыту. Заключэнне шлюбу лічылася патрэбным у мэтах уздзеяння на ўрадлівасць зямлі” (Пропп В.Я. Русские аграрные празд­ники. — Л., 1963. С. 54).

Ой, ты Тройца,                     
Прасвятая Багародзіца.                
А хто лён пасеяў          
То няхаў зародзіцца
А хто лён сеяў,
То няхай зародзіцца.
А хто не сеяў,
То няхай не родзіцца.

(в. Брылёва)

Пойдзем, дзевачкі, у гай гуляць,
Вянкі завіваць.
Мы саўём вяночкі,        
Мы саўём зялёныя.      
Пусцім мы вяночкі
На быструю ваду.
Вяночкі, плывіце,

Пра долю скажыце,
Ці будзем мы жывы
Да лепшага лета?
Ці спалюбяць нас
Хлопцы удалыя?
Ці забяруць нас
У свае дамы

(в. Брылёва)

Абрад праводзін русалкі, звесткі пра які давялося запісаць, вызначаўся мясцовымі асаблівасцямі, яркімі тэатралізаваным! дзеяннямі. Акрамя таго, што выбіралі і ўпрыгожвалі русалку, удзельнікі абраду пераапраналіся ў “цыган, дзядоў, прывідаў, чарцей, салдат”.

Паводле сведчання жыхаркі в. Дуянаўка Буранковай А.Н., 1928 г.н., “выводзілі русалку на двор ca словамі: “Ідом, Ідом, // Русалачку вядом, II Русалачка прыгожанька, // Наша жыта харошанька”. Разыгрывалася своеасаблівае тэатралізаванае прадстаўленне, калі злосныя міфічныя сілы (“чорт”, “ведзьма”), “спрабавалі ўкрасці русалку, а астатнія ўдзельнікі відовішча абаранялі яв і не дазвалялі пакрыўдзіць”. Пасля гэтага русалку вялі да жыта, прычым “кожны імкнуўся пабачыць, хто ж хаваецца пад лікам русалкі, і таму пачыналі схопліваць з яв кветкі, вянкі, а русалачка адбівалася палкамі”.

Сюжэты запісаных русальных песень нешматлікія, падчас абраду праводзін русалкі выконвалі песню на сюжэт “Правяду русалку ў жыта”:

Правяду русалку ў жыта,
А сама вярнуся да двара.
Правяду русалку ў капусту,
А сама вярнуся ў хату пусту.

Павяду русалку з лесу,
Рана, рана а лесу,
З лесу да ў ядранее жыта,
Вот там ёй і жыці.

(в. Дуянаўка)

Прадстаўленыя намі тэзісы грунтуюцца на фактычных матэрыялах, запісаных у апошнія гады ў севцыяльна арганізаваных экспедыцыях па вёсках Гомельскага р-на з мэтай падрабязнага вывучэння фальклорна-этнаграфічных традыцыі. Зроблены кароткі агляд веснавой абрадавай паээіі не ставіць мэты тэарэтычнага асэнсавання матэрыялу, але дае магчымасць канстатаваць, наколькі непаўторны і багаты, адметны ў кожным асобным рзгіёне гэты пласт народнай творчасці.

Аўтар: В.С. Новак
Крыніца: Единство восточнославянских народов: прошлое, настоящее, перспективы: Материалы научной конференции. – Гомель: Общество Кирилла Туровского, 1995. С. 110-113.