Тонеж (Лельчыцкі р-н)

0
691

27,79926606

184. 06 па-вад морам, па-над глыбокім

ФА АН СССР, ф/г № 3620. Зап. 3. В. Эвальд i Е. У. Гіпіус у 1934 г.
у в. Тонеж Тураускага р. ад Г. Сушчык, 21 г., Г. Карась, 22 г., М. Карась,
13 г. i Н. Вяр’білы, 16 г.
Янголь — анёл.
184. Ой ПА-НАД МОРАМ, ПА-НАД ГЛЫБОКІМ
Ой па-над морам, па-над глыбокім,

Святы вячор! ’
’ Прыпеў ііаўтараецца пасля кожнага радка.

Там явар стаяў тонкі, высокі.
На тым явары саколік сядзіць,
Саколік сядзіць да ў мора глядзіць,
У мора глядзіць, з рыбай гаварыць:
— Ой, рыба, рыба, як ты глыбока,
Як ты глыбока, а я высока.
Табою, рыбай, гасцей вітаці,
А маім пяром лісты пісаці.
Майстроў наймае, цэркаў будуе,
Цэркаў будуе з трыма вярхамі,
3 трыма вярхамі, з трыма вакнамі.
У адно акенца сонейка ўзышло,
Удругое акенца месяц засвяціў,
У трэцяе акенца янголь зазірнуў.
Янголь зазірнуў, слёзаньку рынуў.
3 тое слёзанькі плывуць рэчанькі.

Скарэй дарыце, нас не барыце,
Кароткі світкі, памерзлі лыткі.

183. Ой, па-над морам, па-над глыбокім

А1МЭФ, ф. 8, воп, 1, спр. 92,ч. 1, л. 112. Зап. М. П. Гваздзёу у
1961 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Г. Вянгура, 49 г.
Янгуль —гл. янголь (заув. да № 184).

185. Ой, ПА-НАД МОРАМ, ПА.НАД ГЛЫБОКІМ

Ой, па-над морам, па-над глыбокім,
Святы вечар! ^

Там явар стаяў, тонкі, высокі.
А на тым явары саколік сядзіць,
Саколік сядзіць да ў мора глядзіць,
У мора глядзіць, з рыбай гаворыць:
— Ой, рыба, рыба, як ты глыбока,
А як ты глыбока, як я высока.
3 табою, рыба, госці вітаць,
А маім крыльцам лісты пісаць.
Лісты пісаць, да суда слаць.
А з суда бярэ, пастатарам шле.
Майстра нанімае, царкву будуе,
Царкву будуе з трыма вярхамі,
3 трыма вярхамі, з трыма акнамі.

’ Прыпеў паўтараецца пасля козкнага радка.

Адно акенца — то яснае сонца,
А другое акенца — то месяц засвяціў.
А трэцяе акенца — янгуль зазірнуў.
Янгуль зазірнуў — слёзаньку лінуў,
А з тае слёзанькі плывуць рэчанькі.

Янгуль —гл. янголь (заув. да № 184).

236. Шчодры вечар, добры вечар

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1964 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Г. П. Венгуры, 52 г.
Шчадрэц. Песня не закончана,

236. ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР

Шчодры вечар, добры вечар,
Усім людзям на ўвесь вечар.
Ой, ці дома пан хазяін.
Ой, я знаю, што ён дома,
На ім шуба шубялёва.

Вынесь, пане, піражэчка,
Хоць малога ды смашнога.

248. Пане гаспадару, ставай з краваді

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж Лель-
чыцкага р. ад Палагеі Міхайлаўны Алесіч, 831 г., Таццяны Аляксееўны
Сафонавай 62 г. і Настассі Лявонціеўны Палуянавай, 48 г.

248. ПАНЕ ГАСПАДАРУ, СТАВАЙ 3 КРАВАЦІ

Пане гаспадару, ставай з краваці.
Святы вечарі ^

Ставай з краваці, засвяці ў хаце.
Да адзень шубку, выйдзі на вулку.
Да стань паслухай, што ў хмарцы гудзе,
Што ў хмарцы гудзе,—прачыстая йдзе.
Прачыстая йдзе, роікі вядзе,
Вядзе роікі рассыпаючы,
Шчасцем, здароўем надзяляючы.
— Ляціце, пчолкі, па навіч’ейку,
А вы, роікі, па старыч’ейку.
Нясіце, пчолкі, саладок мядок,
А вы, роікі, жоўтыя воскі.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

Сладкага мядку — сыту сыціці,
Сыту сыціці, сыноў жаніці.
А з жоўтых васкоў — свечы сукаці,
Свечы сукаці, дачок аддаці.

Слухай, гаспадар, ужэ й з усім словам,
Ужэ й з усім словам жыві здаровы.
Не сам з сабою — з атцом, з маткаю,
3 атцом, з маткаю, з сваёй жонкаю,
3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.

260. Ой, у бару, у бару вароты гудуць

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11, Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад П. М. Алесеч, 83 г., Т. А. Сафонавай, 61 г. i Н. Л. Па-
луянавай, 48 г.

260. ОЙ, У БАРУ, У БАРУ ВАРОТЫ ГУДУЦЬ  .

Ой, ў бару, ў бару вароты гудуць,
Святы вячор! ^

Ой, там святыя цэркаў будуюць.
Да збудавалі з трыма вярхамі,
3 трыма вярхамі, з трыма акнамі:
Адно акенца — ясная сонца,
Другое акенца — свецел месяцу,
Трэцяе акенца — дробен дожджыку.

Чым ісхвалілась яснае сонца:
— Ой, як я ўзыйду ў нядзельку рана,
То зрадуецца ўсёй мір хрышчоны,
Усёй мір хрышчоны да й нараджоны.

Чым ісхваліўся свецел месяцу:
— Ой, як я ўзыйду ўночы-ўпоўначы,
То зрадуецца ўся шчука ў моры,
Уся шчука ў моры, а звер у полі,
А звер у полі, купец ў дарозе.

Чым ісхваліўся дробен дожджыку:
— Ой, як я сыйду тры разы ў маю,
То эрадуецца жыта-пшаніца,
Жыта-пшаніца, ўсяка пашніца.

274. Ходзіць, паходзіць месяц па небу

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1964 г. у в. Тонеж
Лельчынкага р. ад Н. А. Лоевай, 1947 г. н.
Шчадрэц.

274. ХОДЗІЦЬ, ПАХОДЗІЦЬ МЕСЯЦ ПА НЕБУ
Ходзіць, паходзіць месяц па небу,

Шчодры вечар, месяц па небу,
Шчодры вечар, святы васіллё! ^

Кліча, пакліча зору з сабою.
— Ой, зору, зору, хадзі са мною.
Хадзі са мною, дзе гасподзь жыве,
Дзе гасподзь жыве, ў нашага пана.
У пана Івана за сталом сядзіць,
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
У першым кубачку — віно зеляно,
У другім кубачку — мядок саладок,
У трэцім кубачку — шчасце да й доля.
Віно зеляно — для хазяіна,
Мядок саладок — для хазяюшкі,
Шчасце да й доля — для іх дзетачак.

295. НА СІНІМ МОРЫ СВЕЧАЧКА ГАРЫЦЬ

295. На сінім моры свечачка гарыць

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11, Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Матруны Сяргееўны Акуліч, 60 г.
Шчадрэц.

На сінім моры свечачка гарыць,

Шчодры вечар, свечачка гарыць,
Шчодры вечар, святы васіллё! ^

3 тое свечачкі скарынка ўпала,
3 тое скарынкі цэркаўка стала.
А ў той цэркаўцы тры сталы стаяць,
А на тых сталах тры кубкі стаяць.
Первы кубачак — свято раждзяство,
Другі кубачак — новы годзічак,
Трэці кубачак — свято хрышчэнне.

Бацька сварыўся, каб не барыўся,
Маці казала, каб далі сала,
Рэшата аўса, наверх каўбаса,
Сала паласа — песенька уся.

280. Пане гаспадар, бог цябе заве

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11, Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Ефрасінні Іванаўны Ярмоліч, 59 г.
Валы napye — падзяляе па пары для работы,
Коні стайлуе — расстауляе па стайнях.
Стажкі шаруе — накідае у вялікія стагі.

280. ПАНЕ ГАСПАДАР, БОГ ЦЯБЕ ЗАВЕ

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Святы вечар! ’

Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, валы паруе,
Паруе валы, усё палавыя,
Усё палавыя, ўсё вараныя.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, коні стайлуе,
Стайлуе коні на тры стайненькі,
А вараныя ды й на чатыры.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, стажкі шаруе,
Шаруе стажкі у тры шарачкі,
А пшанічныя да й у чатыры.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, сям’ю роўнюю,
Сям’ю роўнюю, усё маладую,
Усё маладую, ўсё пакорную.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

Ужо ж мы песеньку да й даспявалі,
Святыя празнічкі да й праважалі.
Адзін празнічак—свято раждзяство,
Другі празнічак — новы гадочак,
Трэці празнічак — свято хрышчэнне.
Свято раждзяство развесяліла,
У новы гадочак ўсіх панавіла,
Свято хрышчэнне ўсіх пахрысціла.

329. Зажурылася крутая гара

АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, ч. 1, л. 101. Зап. М. П. Гваздзёў у
1961 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Г. Венгуры, 49 г,

329. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА
Зажурылася крутая гара,
Святы вечар! ^

Што не ўрадзіла шаўкова трава,
Да зарадзіла зялёна віно.
А з таго віна сцежка топтана.
Хто яе таптаў? — Панна Надзюхна.
Яна таптала да й прызаснула.
Прышоў да яе баценька яе.
— Устань, Надзюхна, устань, дочачка.
Прышло да цябе трое сватоў:
Адныя сваты, што за рэкамі,
Другія сваты, што за вароцемі,
А трэція, што ў хаце сядзяць.
Што ў хаце сядзяць — то Надзюхну аддаць,
Што за рэкамі — то так адпраўляць,
А што за вароцемі — падаркі аддаць.
— Слухай, Надзюхна, з усім словам,
3 усім словам да й жыві здарова.
Да й жыві здарова, з бацькам, з маткаю,
3 бацькам, з маткаю, з добрымі людзьмі,
3 добрымі людзьмі, з намі, каляднічкамі.

330. Зажурылася крутая гара

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Ефрасінні Іванаўны Ярмоліч, 59 г.

330. ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА

Зажурылася крутая гара,
Святы вечар! ’

Што не ўрадзіла шаўкова трава,
Толькі ўрадзіла зеляно віно.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

Да таго віна сцежка топтана.
Хто яе таптаў? — Слічная панна,
Слічная панна, пані Ніначка.
Яна таптала ды й прызаснула.
Прышоў да яе баценька яе.
— Устань, Ніначка, устань, дочачка,
Прышло да цябе трое сватовей.
Адныя сваты, што за лугамі,
Другія сваты, што за вароцьмі,
Трэція сваты, што ў хаце сядзяць.
Што за лугамі — то так адпраўляць,
Што за вароцьмі — пірагі, падаркі даваць,
Што ў хаце сядзяць — Ніначку ўзяць.
Слухай, Ніначка, ўжо з гэтым словам,
Ужо з гэтым словам жыві здарова,
3 атцом, з маткаю, з добрымі людзьмі,
3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.

431. Слаўны панічок, пане Іванька

АІМЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1964 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Г. П. Венгуры, 1912 г. н., X. М. Дарашэвіч, 1915 г. н.
i В. А. Ракоускай, 1903 г. н.

431. СЛАУНЫ ПАНІЧОК, ПАНЕ ІВАНЬКА

Слаўны панічок, пане Іванька,
Святы вечар! ’

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

На кане едзе, з канём гаворыць:
— Ой, коню, коню, я прадам цябе,
Я прадам цябе ў чужу старану,
У чужу старану, чужому пану.
— Не прадай мяне, ды эдумай ты то,
Як былі цябе туркі абнялі,
Туркі абнялі, шчэ й з татарамі,
А я і скочыў ды й пераскочыў,
Не замачыў я ні ясень сядла,
Ні ясень сядла, ні цябе, малайца.

454. Ой, рана, рана куры папелі

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Матруны Сяргееўны Акуліч, 60 г.
Ручніцка — ружжо.

454. ОЙ, РАНА, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ

Ой, рана, рана куры папелі,
А шчэ раней там Валодзік устаў,
Святы вечарі ^

Па сенях пахадзіў, звонцам пазваніў,
Звонцам пазваніў, браццеў пабудзіў.

— Сядлайце, братцы, коней да

паедзем на поле,
У чыстае поле на паляванне, на пагулянне.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
’ Прыпеў паўтараецна пасля кожных двух радкоў.

Да заб’ём мы вялікага звера,
Да пазбіваем залаты рогі,

Да прыб’ём к белай сценачцы,
К яснай светланцы.

Роднаму баценьку вешаць шапачку,
Роднай маменьцы вешаць намётку.

А роднаму братку вешаць рушніцу,
А роднай сястрыцы вешаць спадніцы.

455. Ой, рана, рана куры папелі

А1МЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, ч. 1, л. 97. Зап. М. П. Гваздзёу у
1961 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Г. Венгуры, 49 г.
Рушніцу—гл. ручніцка (заўв. да № 454).
Вар.: Романов, Бел. сб., вып. VIII, стар. 113. Зап. у м. Жлобіа.

455. ОЙ, РАНА, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ

Ой, рана, рана куры папелі,
Святы вечар! ’

А раней таго Сцяпанка ўстаў.
Па двару пахадзіў, званком пазваніў,
Званком пазваніў, братцаў пабудзіў:
— Уставайце, братцы, коней сядлайце,
Коней сядлайце, на аблаву едзьце,
На аблаву едзьце кунаў сачыці,
Кунаў сачыці, дзевак сватаці.
Вам, братцы, куна ў дзераве,
Мне, братцы, дзеўка ў цераме.

А ты, мой коню, я цябе прадам.
Запрадам цябе за лук, за стрэлку.
За лук, за стрэлку,
За красную дзеўку.
Святы вечар, добры вечар!

496. Об, за лугамі да и за барамі

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Матруны Сяргееўны Акуліч, 60 г.

496. Ой, ЗА ЛУГАМІ ДА Й ЗА БАРАМІ

Ой, за лугамі да й за барамі,
Святы вячор! ^

Ой, там Васілька нівачку арэ,
Нівачку арэ, сам барануе.
Прышоў да яго баценька яго.
— Ары, сыночак, гэту нівачку
Да пасеема жыта-пшаніцу.
Жыта-пшаніцу, усяку пашніцу.

Скарэй дарыце, нас не барыце,
Кароткі світкі, памерзлі лыткі.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы,
’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

499. Ой, у полі, у полі па край дарогі

А1МЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж
Лельчыцкага р. ад Пелагеі Міхайлаўны Алесіч, 83 г., Таццяны Аляксееў-
ны Сафонавай, 61 г. і Настассі Ляонцеўны Палуянавай, 48 г.

•»

499. Ой, У ПОЛІ, У ПОЛІ ПА КРАЙ ДАРОП

Ой, у полі, у полі па край дарогі,
Святы вечар! ’

Там явар стаяў тонкі-высокі.
Тудою ішла Колькава маці,
Колькава маці Кольку шукаці.
Да стрэла яна тры свяціцеля,

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

• Тры свяціцеля, тры крэсціцеля.
— Ці не бачылі майго сыночка,
Майго сыночка, сынка Колечкі?
Ох, адэін кажа — мы ж не бачылі,
А другі кажа — мы й чуць не чулі,
А трэці кажа — мы й пакаймася,
Колькавай маці да прызнаймася.
Да твой сыночак па месту ходзіць,
Праваю ручкай паненку водзіць,
У левай ручцы тройзелле носіць.
Адно зеллейка, што ад баценька,
Другое зеллейка, што ад матухны,
Трэце зеллейка, што ад паненкі.
Што ад.баценька, то жаніціся,
Што ад матухны, то вянчаціся,
Што ад паненкі, жыці да быці.

502. У нядзельку паранесеиьку

АІМЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1964 г. у в, Тонеж
Лельчыцкага р. ад Ганны Паўлаўны Венгуры, 52 г., Хрысціны Матвееўны
Дараіпэвіч, 49 г. i Варвары Арцёмаўны Раўкоўскай, 61 г.

502. У НЯДЗЕЛЬКУ ПАРАНЕСЕНЬКУ

У нядзельку паранесеньку,
Святы вечар! ’

Пазагадвалі ўсім на войнаньку.
У каго сынок е, то няхай ідзе,
У каго нямае, няхай наймае.
Ой, быў у ўдоўкі адзін сыночак,
Ой, яна яго ў войска адпраўляла.
*   Увойскаадпраўляладайнавучала:
— Не едзь, сыночку, папярод войска,
Папярод войска, ні назад войска,
Да едзь, сыночку, пасярод войска.
Ой, сын матухну да й не паслухаў,
Папярод войска канём паехаў.
Перад каралём ухваляўся канём,
Перад панічом ухваляўся мячом.
— Няма ў караля такога каня,
Няма ў гайдука такога лука.
Як угледзеў то сам старэйшы цар.
— Ой, каб жа я знаў, чый сын ваяваў,
Ой, то я б яму паўцарства аддаў,
Шчэ й цароўначку, царову дачку.

’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.

529. Ой, судзі, божа, падаці

А1МЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, ч. 1, л. 87. Зап. М. П. Гваздзёу у
1961 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Г. Венгуры, 49 г.

529. Ой, СУДЗІ, БОЖА, ПАДАЦІ

Ой, судзі, божа, падаці
Да рок даждаці,

Да нам, каляднічкам, калядаваці,
Вам, добрым людзям, да й загадваць.
Скарэй дарыце, нас не барыце,
Кароткі світкі, памерзлі лыткі.

555. Го-го-го, каза

Г р ы н блат, стар. 72—73. Зап. на фанограф 3. В. Эвальд у 1934 г.
у в. Тонеж Тураускага р.

555. ГО-ГО-ГО, КАЗА

Го-го-го, каза,
Го-го-го, шэра!
Дзе ты бывала?
— Ва шчырым бару
Ягадкі брала.
— Ох ты, козанька,
Не гаспадыня,
Сваіх дзетачак
Не пакарміла,
Не пагадавала,
Па шчырым бару
Не парассылала.
— Купіла сярпок,
Нажала снапок,
Свае дзетачкі
Пагадавала,
Па шчыраму бару
Парассылала.
— Не йдзі, козанька,
Да ва то сяло,
Ва Жыровічы,
Бо ў тым сяле
Усе людзі стральцы,
Мелі казу ўбіць,
Шкуру аблупіць,
Шкуру абабраць,
Грошы пабраць.

На печы жыта
Цапамі біта.
Гаспадар ідзе,
Рэшата нясе.

Рэшата аўса,
Наверх каўбаса,
Тры кускі сала,
Што б каза ўстала.

617. Як гэты піражок

АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, ч. 1, л. 88. Зап. М. П. Гваздзёу у 1961 г.
у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Г. Венгуры, 49 г.
Спяваюць дзеці пасля атрымання пачастунку за навагоднія вінпіаванні.

617. ЯК ГЭТЫ ПІРАЖОК

Як гэты піражок,
Штоб на той год каласок,
А з таго каласка —
Поўна бочка жыта нарасла.

5. Бугай раве — у поле хоча

А1МЭФ, ф. 8, воп. 1, спо. 92а, л. 175. Зап. М. П. Гваздэёу у 1960 г.
у в. Тонеж Лельчыцкага р. Гомельскай вобл, ад Г. Кондзік, 35 г.

5. Бугай раве — у поле хоча

Бугай раве — у поле хоча,
Курка сакоча — знесціся хоча,
Дзяўчына плача — замуж хоча.
Не раві, бугай,— шчэ напасешся,
Не сакачы, курка,— шчэ знясешся,
Не плач, дзеўчына,— шчэ нажывешся,
Як добра будзе, шчэ нажывешся,
Як гора імецца, то наплачэшся.

Пашпартызацыя адсутнічае. В. Тонеж.
Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Ці д`ома, дома` сам пан господар?
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ой нема, нема. Ў гуменцы седзіць.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Шчодры веч`ор. Ў гуменцы седзіць.
Ў гуменцы седзіць, пшэнічку вее.
Шчодры веч`ор. Пшэнічку вее.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ой ходземо мо дэй помогомо.
Шчодры веч`ор, дэй помогомо.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ці д`ома, дом`а да его жона?
Шчодры веч`ор, да его жона?
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ой нема, нема. Ў п`екарні седзіць.
Шчодры веч`ор. Ў п`екарні седзіць.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
А нам сказано, штой дома нема.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ой нема, нема. Ў п`екарні седзіць.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ў пекарні седзіць, пірогі печэ.
Шчодры веч`ор, пірогі печэ.
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.
Ой ходземо мо дэй помогомо.
Шчодры веч`ор, дэй помогомо.
Ці не дасць хоць по пірожку?
Шчодры веч`ор, хоць по пірожку?
Шчодры веч`ор, с`еты Васілей.

Т: вы прыходзілі і што вы кажэце?
Б: Кон`ем ездзілі.

Добры вечор вам,
Загодайце песню нам.

Хлопцу.

Ой за л`угамі, за бер`егамі
Сеты веч`ор.
Ой там Володька нівучку й орэ
Сеты веч`ор, нівучку й орэ
Дэй боронуе.
Сеты веч`ор.
Прышоў до его бацейко его.
Сеты веч`ор.
Орэ сыночку да ўсю нівочку.
Сеты веч`ор.
Дай посеемо жыто, пшаніцу,
Сеты веч`ор, жыто, пшаніцу,
Усяку п`ашніцу, дзе коза рогом,
Сеты веч`ор.
Дзе коза рогом, там жыто стогом.
Сеты веч`ор.
Дзе коза ногой, там жыто копой.
Сеты веч`ор.
С водкай Володзьк`а.Ужэ з усім слов`ом.
Сеты веч`ор.
Ўж з усім слов`ом жыві здоров`о.
Сеты веч`ор.
Не сам з собо`ю, з отцэ з маткою.
Сеты веч`ор.
З отцэ, з маткою, з добрымі людзьмі.
Сеты веч`ор.
З добрымі людзьмі, з коляднічкам`і.
Сеты веч`ор.