TikTok па-беларуску

0
171

Сацыяльная сетка «ТыкТок» (TikTok) – для кароткіх відэа – да нядаўна мела статус хутчэй цацкі для падлеткаў, але сёння гэта лідар у колькасці загрузак. Аўдыторыя каля мільярда, а сярэдні ўзрост карыстальнікаў складае ўжо 32 гады.

TikTok вабіць зместам: кароткія відэа можна бясконца рэдагаваць, дапаўняць музыкай і эфектамі. Гэтак гамяльчанка Ангеліна Себік цягам пары месяцаў стала адною з зорачак беларускага TikTok’у. Школьніца цікавіцца культурай і моваю ды здолела зацікавіць сваёй творчасцю іншых.