Таямнічыя спадарожнікі: беларускія міфалагічныя істоты завіталі ў Гомель

0
253

У Гомлі распачалі новы сезон курсаў «Мова нанова», а ў якасці тэмы абралі беларускую міфалогію. Госць – гомелец Яўген Кот, стваральнік аднаго з самых вялікіх тэматычных сайтаў аб міфічных істотах у свеце.

Драконы і эльфы, сірэны і кентаўры, хобіты – істоты хоць нерэальныя, але ўсім знаёмыя з фільмаў фэнтэзі, якія зазнаюць росквіт. Яўген Кот зацікавіўся пачваркамі ў пачатку двухтысячных. І ўжо сабраў ад розных народаў свету калекцыю з тысячамі апісанняў і выяваў – ад эльфаў да дабрахожых, ад троляў да азярніц.