Таварыства “Бязбожнік” 2-й Гомельскай чыгуначнай школы ІІ ступені імя Калініна

0
73
Таварыства Бязбожнік 2-й Гомельскай чыгуначнай школы ІІ ступені імя Калініна

У савецкай дзяржаве антырэлігійная прапаганда з’яўлялася адной з галоўнейшых форм барацьбы за сацыялістычнае пераўтварэнне грамадства. Так, з канца 1922 г. з’яўляюцца цэнтральныя друкаваныя антырэлігійныя органы “Безбожник” і “Безбожник у станка”, вакол якіх фарміруецца сетка антырэлігійных гурткоў па ўсёй дзяржаве [1, c. 164].

Так, з 1924 г. ёсть дадзеныя аб дзейнасці таварыства “Бязбожнік” 2-й Гомельскай чыгуначнай школы ІІ ступені імя Калініна. У дадзенай арганізацыі быў свой статут, у якім былі вызначаны мэты і задачы таварыства: “аб’яднаць пад знаменамі атэізму ўсіх праціўнікаў рэлігіі для арганізацыі актыўнай барацьбы за духоўнае распрыгоньванне працоўнага насельніцтва”. Таварыства, згодна са статутам, павінна было займацца выдавецтвам літаратуры, накіраванай супраць рэлігіі; арганізоўваць і падтрымліваць антырэлігійную прапаганду і агітацыю; садзейнічаць укараненню новага побыту на аснове новай сацыялістычнай абраднасці.

Таварыства падзялялася на секцыі, адной з якіх быў антырэлігійны гурток. Узначальваў арганізацыю Савет, які прызначаў членаў прызідыума. Таварыства мела знамя і пячатку з гербам. Членам таварыства мог стаць кожны навучэнец і настаўнік, які адкрыта адмовіўся ад прыналежнасці да рэлігіі, прытрымліваўся статута і ўносіў членскія ўзносы, гадавы аб’ем якіх складаў 50 кап., з магчымасцю растэрміноўкі на 5 месяцаў [2, арк. 55].

Аднак, дадзенае таварыства не было зарэгістравана, як арганізацыя со сваім статутам. Гэта было звязана з тым, што ў ёй не значылася ні аднаго члена РКП(б). Так, пры дадзенай школе быў адчынены гурток антырэлігійнага характару, без магчымасці выдання літаратуры [3, арк. 50]. Трэба адзначыць, што пасля стварэння Саюзу Бязбожнікаў пабоднага роду арганізацыі былі рэарганізаваны ў ячэйкі Саюзу Бязбожнікаў.

Літаратура

  1. Стрелец, Н. Ю. Возникновение и деятельность СВБ / Н. Ю. Стрелец // ВЕСТНИК ОГУ. — 2012. — № 7 (143). — С. 164-170.
  2. Устав общества Безбожников 2-й Гомельской железнодорожной школы II ступени им. Калинина // Государственный архив Гомельской области (ГАГО). — Ф. 9. — Оп. 1. — Д. 155. — Л. 55.
  3. Секретарю Залинейного Райкома РКП // ГАГО. — Ф. 9. — Оп. 1. — Д. 155. — Л. 50.

Аўтар: Н.І. Казлова
Крыніца: Дни студенческой науки. Материалы XLVI студенческой научно-практической конференции (Гомель, 11-12 мая 2017 года). В двух частях. Часть 2. Гомель. ГГУ им. Ф. Скорины. 2017. С. 32-33.