Шаноўныя сябры!
ГМКГА “Талака” запрашае 22 красавіка а 14.00 ахвотнікаў ды эксперыментатараў у філіял Веткаўскага музею, каб разам змайстраваць арыгінальны абутак па ўзоры моды нашых прабабуль і прадзедаў.
Дадзены майстар-клас ладзіцца талакоўцамі ўпершыню і гэта ўнікальная магчымасць адчуць сябе сапраўдным рамеснікам ды нават майстрам, які зробіць сапраўдны шэдэўр. Сапраўдны беларускі шэдэўр.
Далучайцеся!
Найбольшым попытам у цёплы перыяд году ў нашых продкаў карысталіся пасталЫ.
Пасталы – абутак, які вырабляўся з суцэльнага кавалка скуры і замацоўваўся на назе пяньковым ці валасяным матузком альбо скуранымі стужкамі.
Аб зручнасці і практычнасці тагачаснай моды мы будзем дыскутаваць па выніках гуртка
🙂
Паны і паненачкі , не забываемся з сабой прынесці:
– 2 кавалкі дзябёлай скуры (скуразамяняльніка) памерам не меней, як 250/350 (у залежнасці ад памера нагі, можна і болей)
– матузкі доўгія (можна ў краме набыць “пад скуру” шырокую тасьму)
– нажніцы вялікія і вострыя
– мяккі аловак
– канцэлярскі нож і калі ёсць – шыла
Калі: 22 красавіка а 14.00
Дзе: філіял “Веткаўскага музея народнай творчасці” у Гомелі (пл. Леніна, 4, тэрыторыя палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Даведкі: (29) 3074981 (Марыся).
Падзея Вконтакте: vk.com/event38046039
Да сустрэчы, шаноўныя майстры ды майстрыхі!