Сярэднявечны фэст жывой гісторыі пройдзе ў Гомелі

0
265
Фэст Музей жывой гісторыі ў Гомелі

Тэматычны «Музей жывой гісторыі» пройдзе 9 чэрвеня ў Гомелі. Мерапрыемства пачнецца аб 11-й гадзіне ў двары паміж 2 і 3 карпусамі ГДУ імя Ф. Скарыны.

“Музей жывой гісторыі” скіраваны на прыцягненне цікавасці да гістарычнай навукі шляхам дэманстрацыі рэканструкцыі прадметаў побыту і паходнага рыштунку, характэрных для пачатку ХV стагоддзі ў Заходняй Еўропе і ВКЛ. Арганізацыя мерапрыемства ажыццяўляецца сіламі СНДЛ «Белы Крыж», студэнтаў гістарычнага факультэта і ўдзельнікамі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа.

На тэрыторыі мерапрыемства наведнікаў будуць чакаць:

  • сярэднявечная кухня,
  • касцюмы і прадметы побыта той эпохі,
  • зброя і даспехі,
  • рамесніцкія майстар-класы,
  • семінары і экскурсіі. 

Уваход вольны! Фатаграфаванне і дэгустацыя страў таксама!

Мерапрыемства Ўкантакце