Святочны канцэрт Андрэя Мельнікава пройдзе ў Гомлі

0
46
Бард Андрэй Мельнікаў

Вядомы бард Андрэй Мельнікаў дасць 1 снежня ў Гомлі ўрачысты канцэрт, дзе прагучаць яго самыя лепшыя песні.

24 лістапада Андрэю Мельнікаву споўнілася 53 гады. З гэтай нагоды 1 снежня (субота) ў 18.00 ў арт-прасторы «Каўчэг» пачнецца святочны канцэрт. Прагучаць песні, напісаныя за 36 год творчасці. Цягам 108 хвілін аўтар абяцае прабяжацца “па ўласнанапісанай і прысабечанай песеннай творчасці з гітарай у рукох”.

Бард Андрэй Мельнікаў афішаЗапрашаем адсвяткаваць разам!

Уваход вольны, але ахвярванні вітаюцца, бо заля арэндуецца.

Калі: 1 снежня (субота), 18:00
Дзе: арт-прастора “Каўчэг” (праспект Перамогі, 2А; другі паверх)

Падзеі ў Facebook і Ўкантакце