24 сакавіка у Гомельскім Цэнтры беларускай мовы адбудзецца святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У праграме вечара:
- Лекцыя гісторыка Марыі Булавінскай.
- Кінапрагляд стужкі “Палута Бадунова: успомніць і не забыць” – аповед пра славутую зямлячку-міністарку БНР.
- Тэматычная віктарына.
Пачатак 19.00, уваход ВОЛЬНЫ (але ахвяраваньні ў скрыню на арэнду памяшкання вітаюцца), вул. Кірава, 3, пакой 1-8.
Падрабязнасці ў падзеі Ўкантакце.