У ноч з 24 на 25 снежня талакоўцы запрашаюць сяброў адзначыць Каляды разам.
У вёсцы Міхалькі, што за 20 кіламетраў на поўдзень ад Гомеля мы сустрэнем адзін з самых цудоўных вечароў года.
Пакалядуем ды паспяваем, патаньчым і абавязкова паварожым на будучы лёс… Карацей, правядзем Каляды па-нашаму!
Жадаючых прыняць актыўны ўдзел просім аб’явіцца загадзя і ўдзельнічаць у рэпетыцыях.
+375 29 3074981 (Марыся)