Святкаванне 30-гадовага юбілею гомельскай “Талакі” (фота)

0
1751
Гомельская

У гэтым годзе спаўняецца ўжо 30 год з таго моманту, як паўстала гомельская “Талака”. З гэтай нагоды 18 снежня на адмысловай імпрэзе сабраліся талакоўцы розных пакаленняў і прыхільнікі арганізацыі.

Варта адзначыць, што гомельская “Талака” — фактычна адзіная з адраджэнскіх арганізацый 1980-х гг., якая існуе дагэтуль. Плённая праца на глебе беларушчыны ў горадзе над Сожам не перарывалася вось ужо 30 год.

Гісторыя “Талакі”

Афіцыйная рэгістрацыя ў арганізацыі адбылася ў 1997 годзе і з тых часоў яна мае афіцыйную назву Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака”.

Святочная вечарына распачалася з прэзентацыі старшыні ГМКГА “Талака” Яўгена Меркіса аб выніках дзейнасці арганізацыі за апошнія гады.

tala14

Дзяўчаты-талакоўкі прадэманстравалі прысутным у тайм-клубе “Флэт” шэраг песняў з традыцыйных абрадаў Гомельшчыны.

talatala2tala3tala4tala5tala6tala7Цудоўны музычны падарунак зрабіў талакоўцам фолк-гурт “Бан-Жвірба“.tala8tala10tala11tala12tala13
tala15tala16tala17tala18

Паводле талакоўскай традыцыі на юбілей прынята ставіць нейкую тэатральную пастаноўку. Не стаў выключэннем і гэты раз. Талакоўцы паставілі вядомы твор Каруся Каганца “Модны шляхцюк”.tala19tala20tala21tala22tala23tala24tala25tala26tala27tala28tala29tala30tala31

Гомельская “Талака” працягне сваю дзейнасць на глебе культурніцкага Адраджэння нашага роднага краю.

Жыве “Талака”!

Аўтар фота: Ларыса Шчыракова