Свята не будзе: гомельскія чыноўнікі забаранілі правядзенне Rovar fest

0
2184
Знак запрещающий езду на велосипеде

Вялікае свята для ўсіх аматараў ровараў мусіла адбыцца 13-14 жніўня на тэрыторыі загарадняга клуба адпачынку “Надзея”. Але за некалькі дзён да фэста арганізатары атрымалі ад гомельскіх чыноўнікаў адмову ў яго правядзенні.

На Ровар фэсце гасцей мусілі чакаць цікавыя конкурсы для раварыстаў і не толькі, музыка ад дыджэяў, фудкорт ды цікавыя забавы. Да месца правядзення ад гіпермаркета “Гіпа” мусіў прайсці нават адмысловы велапрабег, але цяпер фэста не будзе наогул.

Афиша Ровар фэст в ГомелеПа словах арганізатараў, усе дакументы на правядзенне свята яны падавалі своечасова і па формах, якія ім прадстаўлялі чыноўнікі. Да таго ж у клубе адпачынку “Надзея”, дзе мусіла прайсці святкаванне існуе спецыялізаваная пляцоўка для ўсіх запланаваных мерапрыемстваў, але магчыма чыноўнікі з райвыканкама самі не да канца разумеюць беларускае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Ответ гомельских чиновников о запрете в проведении мероприятияПасля адмовы ў правядзенні фэста арганізатарам патэлефанавала жанчына і сказала, што яны могуць нават не спрабаваць абскарджваць рашэнне, паколькі мерапрыемства ўсё адно няма ў сетцы мерапрыемстваў выканкама і яно не можа быць праведзена. Пазней яна дадала, што да выбараў наогул любая агітацыя забаронена.

Нагадаем, што раней у клубе “Надзея” мусіў прайсці оўпэн-эйр “Піянерскі лагер “Аэрастат”, які ў апошні момант па невядомых прычынах было вырашана самастойна зладзіць на беразе Сажа.

«Аэрастат» прызямліўся на пляжы

Аўтар: Яўген Меркіс